Самаацэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Самаацэнка — ацэнкавае самаўспрыманьне, што залежыць ад думак, пачуцьцяў ды схільнасьцяў, скіраваных на ўласныя ўчынкі, выгляд, рысы цела й паводзінаў. Уплывае на выбар спосабу паводзінаў, дзейнасьці й зносінаў. Станоўчая самаацэнка дазваляе ставіцца да іншых людзей з павагаю ды зычлівасьцю, што засьцерагае ад разбурэньня міжасабовых зносінаў.

Узроўні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вылучаюць тры ўзроўні самаацэнкі:

  1. высокую (прыроджаную) — пры ўпэўненасьці асобы ў сваёй жыцьцяздольнасьці, вартасьці й рацыі;
  2. сярэднюю — пры ваганьнях і нязгоднасьці ў паводзінах;
  3. нізкую — пры няпэўнасьці ў сваіх здольнасьцях і ўчынках.

Якасныя паказьнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Людзі з здароваю самаацэнкаю:

  1. вераць у ды бароняць ад староньніх пярэчаньняў азначаныя каштоўнасьці й правілы, пры гэтым не адмаўляюцца ад іх зьмены ў сьвятле ўласнага досьведу;
  2. здольныя дзеіць паводле ўласнага меркаваньня без пачуцьця віны за тое, што іншыя не ўхваляюць іх выбару;
  3. аддаюць перавагу паўсядзённаму жыцьцю й задумам на будучыню з улікам мінуўшчыны перад турботамі аб мінулых ды мажлівых здарэньнях;
  4. вераць у сваю здольнасьць пераадольваць цяжкасьці, аднак пры неабходнасьці не саромяцца прасіць аб дапамозе;
  5. лічаць сябе роўнымі іншым паводле годнасьці ды прымаюць адрозненьні ў талентах, пашане ды дастатку;
  6. загадзя мяркуюць, што зьяўляюцца цікавымі й каштоўнымі для сваіх сяброў;
  7. супрацьдзеяць падштурхоўваньню ды супрацоўнічаюць зь іншымі толькі тады, калі ўяўляецца мэтазгодным ды зручным;
  8. прызнаюць ды прымаюць станоўчыя ды адмоўныя пачуцьці й пабуджэньні, пры гэтым выяўляюць свае пабуджэньні іншым толькі на іх выбар;
  9. здольныя займацца разнастайнымі відамі дзейнасьці;
  10. чулыя да пачуцьцяў ды патрэбаў іншых — шануюць агульнапрызнаныя ў грамадзе правілы ды не дамагаюцца квітнець за кошт іншых[1].

Адмоўнымі прыкметамі нізкай самаацэнкі зьяўлюцца:

  1. cамаасуджэньне — імкненьне зрабіць звыклым стан саманезадаволенасьці;
  2. чульлівасьць да неўхваленьня — адчуваньне заатакаванасьці ды ўстойлівай абуранасьці на асуджальнікаў;
  3. сталая нерашучасьць — перабольшаны страх зрабіць памылку;
  4. прыслужлівасьць — няздольнасьць адмовіць праз страх не дагадзіць просьбіту;
  5. дасканальства — расчараваньне небезпамылковасьцю ажыцьцяўленьня спробаў;
  6. самавінавачаньне — перабольшваньне велічыні ды бясконцыя скаргі на ўласныя памылкі або правіны без дасягненьня поўнага выбачэньня;
  7. агульная варожасьць — выяўленьне раздражненьня праз адчуваньне расчараванасьці й незадаволенасьці;
  8. абарончая схільнасьць — адмоўнае самаўспрыманьне ды адсутнасьць волі да атрыманьня асалоды ад жыцьця[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дон Хамачэк Сустрэчы з сабою = па-ангельску: Encounters with the Self. — Нью-Ёрк: Rinehart, 1971. — 264 с. — ISBN 9780030777851
  2. ^ Джэймс Джыл Незаменная самааацэнка // Разьвіцьцё чалавека = па-ангельску: Human Development. — 1980 Т. 1.