Сьвятло

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Бачнае сьвятло — частка ўсяго сьвятла

Сьвятло — электрамагнітнае выпраменьваньне, выпусканае нагрэтым або зьмешчаным ва ўзбуджаным стане рэчывам, успрыманае чалавечым вокам. Пад сьвятлом разумеюць ня толькі бачнае сьвятло, але і шырокія вобласьці спэктру, якія прымыкаюць да яго.

У фізыцы сьвятло вывучаецца ў падзеле оптыка, можа разглядацца альбо як электрамагнітная хваля, хуткасьць распаўсюджваньня ў вакуўме якой сталая, альбо як струмень фатонаў: часьцінак, якія валодаюць вызначанай энэргіяй і нулявой масай супакою.

Сьвятло — гэта энэргія, матэрыя адмысловага выгляду. Яно існуе па-за залежнасьцю ад нашых ведаў аб ім.

Зьмест

[рэдагаваць] Характарыстыкі сьвятла

Адной з характарыстык сьвятла зьяўляецца яго колер, які вызначаецца даўжынёй хвалі для манахраматычнага выпраменьваньня, або сумарным спэктрам складанага выпраменьваньня.

Сьвятло можа распаўсюджвацца тамака, дзе гук ужо не існуе (калі глядзець праз празрысты каўпак, з-пад якога выпампавалі паветра, то відаць, як б’ецца малаточак званка пад каўпаком, а гуку не чуваць). Значыць, сьветлавыя ваганьні распаўсюджваюцца ў адмысловым асяродзьдзі, гэтае асяродзьдзе Гюйгэнс назваў этэрам.

Хуткасьць сьвятла ў вакуўме с = 299 792 458 м/с

Фізычныя велічыні, зьвязаныя са сьвятлом: яркасьць, асьветленасьць, сьветлавы струмень, сьветлавая аддача.

Бачнае сьвятло — электрамагнітнае выпраменьваньне з даўжынямі хваль ≈ 380—760 нм (ад фіялетавага да чырвонага).

[рэдагаваць] Тэрміналёгія

Гістарычна зьявіўся тэрмін «нябачнае сьвятло» — ультрафіялетавае сьвятло, інфрачырвонае сьвятло, радыёхвалі.

[рэдагаваць] Крыніцы сьвятла

У прыкладных навуках важная дакладная характарыстыка крыніцы сьвятла. Асабліва важныя наступныя тыпы крыніц:

Паказаныя крыніцы маюць розную каляровую тэмпэратуру.

Лямпы дзённага сьвятла выпускаюць на розныя сьветлавыя дыяпазоны, у т. л.:

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Сьвятлосховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах