Ультрафіялетавае выпраменьваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Выява ультафіялетавага выпраменьваньня Сонца

Ультрафіяле́тавае выпраме́ньваньне — электрамагнітнае выпраменьваньне з даўжынёй хвалі меншай, чым у бачнага сьвятла, але даўжэйшай, чым у рэнтгенаўскім выпраменьваньні, а менавіта ў прамежку 10—400 нм, і энэргіямі ад 3 да 124 эВ. Від выпраменьваньня названы з-за таго, што ўвесь спэктар складаецца з электрамагнітных хваляў з частасьцямі, вышэйшымі за тыя, якія чалавек распазнае як фіялетавы колер.

Ультрафіялетавае сьвятло выпраменьвае Сонца (як і іншыя зоркі), электрычныя дугі, а таксама адмысловыя прылады кшталту лямпаў чорнага сьвятла. Ультрафіялет клясыфікуецца як неіянізуючае выпраменьваньне, але можа каталізаваць хімічныя рэакцыі, прымушая некаторыя рэчывы сьвяціцца ці флюарэсцыраваць.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ультрафіялетавае выпраменьваньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў