Рэнтгенаўскае выпраменьваньне
Рэнтгенаўскае выпраменьваньне — адно зь відаў электрамагнітнага выпраменьваньня. Энэргія фатонаў такога выпраменьваньня на шкале электрамагнітных хваляў ляжыць паміж ультрафіялетавым і гама-выпраменьваньнем. Даўжыня хвалі рэнтгенаўскага выпраменьваньня складае ад 0,01 да 10 нм (10−2—103 Å), што адпавядае частасьці ў межах ад 30 пэтагэрц да 30 экзагэрц (3×1016 Гц — 3×1019 Гц) і энэргіі ад 100 эВ да 100 кэВ.
Рэнтгенаўскія хвалі з энэргіяй да 10 кэВ называюць «мяккім выпраменьваньнем», хвалі з большай энэргіяй — «жорсткім» — паводле іх пранікальнай здольнасьці[1].
Вільгельм Рэнтген, агульна прызнаны адкрывальнік рэнтгенаўскага выпраменьваньня, назваў яго X-промнямі, каб абазначыць невядомы тып радыяцыі[2].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Hard X-Rays (анг.) // Solar Flare Theory Educational Web Pages. — Goddard Space Flight Center.
- ^ Novelline, Robert. Squire's Fundamentals of Radiology. Harvard University Press. 5th edition. 1997. ISBN 0-674-83339-2.
|
|||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |