Даўжыня хвалі
Даўжыня́ хва́лі — адлегласьць паміж двума найбліжэйшымі адзін да аднаго пунктамі, якія вагаюцца з аднолькавымі фазамі. Звычайна даўжыня хвалі вызначаецца грэцкай літарай
(лямбда). Зьяўляецца адной з найболей істотных характарыстык ваганьняў. Вымяраецца ў адзінках адлегласьці: мэтрах і вытворных. Велічыня
, адваротная самой даўжыні хвалі, завецца хвалевым лікам і мае сэнс прасторавай частасьці.
Каб зразумець, чым зьяўляецца даўжыня хвалі, можна ўявіць сабе хвалі, што зьявіліся ад кінутага ў ваду каменя — даўжынёй хвалі будзе зьяўляцца адлегласьць паміж двума найбліжэйшымі хрыбтамі.
Даўжыня хвалі злучаная з фазавай хуткасьцю
і частасьцю
паводле азначэньня. Даўжыня хвалі адпавядае прастораваму пэрыяду хвалі — адлегласьці, якую пункт зь нязьменнай фазай праходзіць за час, роўны пэрыяду ваганьняў
, таму справядлівы наступны стасунак:
, дзе
— кутавая частасьць.
Хвалі дэ Бройля таксама маюць сваё вызначэньне даўжыні хвалі і частасьці, якія залежаць ад імпульса
і энэргіі
^
-
- частасьць:

- даўжыня хвалі:

- частасьць:
дзе
— канстанта Плянка.
, дзе
— 
