Рэнтгенаграфія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Рэнтгенаграфія (па-ангельску: projection radiography, plain film radiography, X-ray imaging, roentgenography, X-ray study, X-ray filming) — дасьледаваньне ўнутранай структуры аб’ектаў, якія праектуюцца пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў на спэцыяльную плёнку або паперу. Найбольш часта тэрмін адносіцца да мэдычнага неінвазіўнага дасьледаваньня, заснаванага на атрыманьні сумацыйнай праекцыйнай выявы анатамічных структураў арганізму з дапамогай праходжаньня празь іх рэнтгенаўскіх прамянёў і рэгістрацыі ступені паслабленьня рэнтгенаўскага выпраменьваньня.