Інфрачырвонае выпраменьваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Інфрачырвонае выпраменьваньнеэлектрамагнітнае выпраменьваньне са спэктральным дыяпазонам паміж чырвоным канцом бачнага сьвятла (з даўжынёй хвалі λ = 0,74 мкм) і мікрахвалевым выпраменьваньнем (λ ~ 1—2 мм).

Інфрачырвонае выпраменьваньне вынайшаў у 1800 г. ангельскі навуковец Уільям Гэршэль.

У наш час увесь дыяпазон інфрачырвонага выпраменьваньня падзяляюць на тры складнікі:

  • кароткахвалевы абсяг: λ = 0,74—2,5 мкм;
  • сярэднехвалевы абсяг: λ = 2,5—50 мкм;
  • даўгахвалевы абсяг: λ = 50—2000 мкм;

Апошнім часам даўгахвалевую ўскраіну гэтага дыяпазону выдзяляюць у асобны, незалежны дыяпазон электрамагнітных хваляў — тэрагерцавае выпраменьваньне (сублімілімэтравае выпраменьваньне).

Інфрачырвонае выпраменьваньне таксама называюць «цеплавым» выпраменьваньнем, бо інфрачырвонае выпраменьваньне ад нацепленых прадметаў успрымаецца скурай чалавека як адчуваньне цяпла. Пры гэтым даўжыні хваляў, якія выпраменьваюцца целам, залежаць ад тэмпэратуры нацяпленьня: чым вышэйшая тэмпэратура, тым карацейшая даўжыня хвалі і вышэйшая інтэнсіўнасьць выпраменьваньня. Спэктар выпраменьваньня абсалютна чорнага цела пры адносна невысокіх (да некалькі тысячаў Кельвінаў) тэмпэратурах ляжыць у асноўным менавіта ў гэтым дыяпазоне. Інфрачырвонае выпраменьваньне выпускаюць узбуджаныя атамы ці іёны.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Інфрачырвонае выпраменьваньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах