Гародніна
Гародніна — пэўныя ядомыя часткі расьлінаў, пераважна травяністых, якія выкарыстоўваюцца чалавекам у ежу й звычайна супрацьпастаўляюцца салодкай садавіне, ягадам і разнастайнаму зерню, спэцыям, травам або затаўкам. Панятак гародніны й ейнае адрозьненьне ад садавіны вызначаны невыразна й не зьяўляецца навуковымі, тым ня менш тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў кулінарыі. Гароднінай могуць быць практычна любыя часткі расьліны, у прыватнасьці лісьце, плады, кветкі, карняплоды, сьцеблы, клубні, да іх таксама звычайна адносяць грыбы, якія не зьяўляюцца расьлінамі. Некаторыя прадукты з гародніны звычайна ўжываюцца ў ежу сырымі, тады як іншыя рыхтуюцца рознымі спосабамі.
Нягледзячы на тое, што большасьць моваў маюць тэрміны, у шырокім сэнсе аналягічныя адзін аднаму, аднясеньне канкрэтных частак расьлін у гэтыя катэгорыі залежыць ад мясцовых кулінарных традыцыяў. Напрыклад, у Бразыліі авакада традыцыйна ўжываецца ў ежу з цукрам як дэсэрт або прыкладаецца да малочных кактэйляў, і такім чынам лічыцца фруктам, тады як у Мэксыцы й ЗША авакада дадаецца ў салаты й соўсы й лічыцца гароднінай.
Глядзіце таксама[рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Гародніна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гародніна. Мэдычная энцыкляпэдыя