Маркетынг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Маркетынг па-ангельску: marketing ад market — рынак) — агульная праца з рынкам дзеля ажыцьцяўленьня абменаў з мэтай задавальненьня яго патрэбаў. Аснову маркетынга складае распрацоўка тавару, дасьледаваньне рынку, наладжваньне камунікацый, арганізацыя распаўсюду, усталяваньне цэнаў, разгортваньне службы сэрвісу.

Асноўныя рабочыя паняцьці маркетынгу — патрэба, запыт, тавар, абмен, гешэфт, рынак.

Адрозьніваюць розныя тыпы маркетынгу:

  • дыфэрэнцыянаваны маркетынг — выступленьне ў некалькіх сэгмэнтах рынку з распрацоўкаю асобнае праграмы для кожнага зь іх
  • канцэнтраваны маркетынг — канцэнтрацыя высілкаў на вялікай долі аднаго або некалькіх сэгмэнтаў
  • масавы маркетынг — выступленьне з адным таварам для ўсіх пакупнікоў
  • мэтавы маркетынг — распрацоўка тавараў і комплексаў маркетынгу ў разьліку на кожны з адабраных сэгмэнтаў рынку.

Кіраваньне маркетынгам — гэта аналіз, плянаваньне, рэалізацыя і кантроль за праведзеньнем мерапрыемстваў, што ўзьдзейнічаюць на ўзровень, час і характар попыту з мэтай атрыманьня прыбытку, росту аб’ёму збыту, павялічэньня долі рынку.

Мэта маркетынгу — мінімізаваць высілкі па збыце тавару.

Ацэнка працы маркетынгу завецца апэрацыйным аўдытам.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шаліма, П. У. Маркетынг і знешнеэканамічная дзейнасць : вучэб. дапам. для студэнтаў спецыяльнасці 1-75 01 01 "Лясная гасп-ка" / П.Ул.Шаліма; Установа адукацыі "Беларус. дзярж. тэхнал. ун-т". - Мн. : БДТУ, 2004. - 86 с. ISBN 985-434-397-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Маркетынгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў