Валоскі арэх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Juglans regia Broadview.jpg

Грэцкі арэх, валоскі арэх (Juglans regia) — лістападнае дрэва сямейства арэхавых.

Вышыня дрэва да 30 м. Крона густая, шыракакруглая. Лісьце вялікае, няпарнаперыстае. Кветкі зеленаватыя, мужчынскія ў доўгіх каташках, жаночыя — адзіночныя. Арэхаплоднае дрэва, пачынае пладаносіць на 8-10-ы год. Плады — шарападобныя сухія касьцянкі (арэхі). Садовыя формы адрозьніваюцца сілуэтам кроны, афарбоўкай лісьця і кветак.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Валоскі арэхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў