Псыхічны разлад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Псыхічны разлад (Псыхалягічны разлад) — у шырокім сэнсе — стан псыхікі, адрозны ад нармальнага / здаровага. Аднак гэты тэрмін можа мець больш прыватнае значэньне ў такіх галінах, як юрыспрудэнцыя, псыхіятрыя і псыхалёгія.

Прадстаўленьні пра тое, што зьяўляецца, а што не зьяўляецца псыхічным разладам, мяняюцца разам з разьвіцьцём навукі. Напрыклад, сацыяфобія яшчэ пару дзесяцігодзьдзяў таму не лічылася псыхічным разладам, а людзі, якія пакутвалі ад гэтае хваробы, лічыліся проста асабліва сарамлівымі. І наадварот, гомасэксуалізм некалькі дзесяцігодзьдзяў таму лічыўся псыхічныя разладам, якія патрабаваў лячэньня, а паводле сучаснага Міжнароднага клясыфікатарга хваробаў 10-га перагляду сама празь сябе сэксуальная арыентацыя як разлад разглядацца ня можа — толькі псыхалягічныя праблемы, якія ўзьнікаюць у сувязі з ёй (F66), клясыфікуюцца як хваробы.