Робэрт Шуман
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Робэрт Шуман | |
![]() Партрэт Робэрта Шумана, малюнак Адольфа фон Мэнцэля 1850 году |
|
| Дата нараджэньня | 8 чэрвеня 1810 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Цьвікаў |
| Дата сьмерці | 29 ліпеня 1856 |
| Месца сьмерці | Каралеўства Прусія, Эндэніх (ля Бону) |
| Краіна | Нямеччына |
| Прафэсіі | кампазытар, піяніст, дырыжэр |
| Жанры | канцэрты / вакальныя творы / сымфанічныя творы / камэрная музыка |
| Псэўданімы | Эўзэбій, Флёрэстан |
Робэрт Шуман (8 чэрвеня 1810, Цьвікаў — 29 ліпеня 1856, Эндэніх (цяпер — гарадзкі раён Бону) — нямецкі кампазытар, дырыжэр, музычны крытык, пэдагог.
Нарадзіўся ў Цьвікаў (Саксонія) у сям’і кнігавыдаўца і пісьменьніка Аўгуста Шумана (1773—1826). З 1830 браў урокі кампазыцыі і фартэпіяна ў Ляйпцыгу. Аднак, захапіўшыся экспэрымэнтамі з мэханічнымі прыладамі, пашкодзіў сабе рукі і вымушаны быў абмежавацца кампазытарскай кар’ерай. У 1840 годзе ажаніўся на Кляры Вік, дачцэ свайго настаўніка па фартэпіяна, якая стала першым выканаўцам многіх яго фартэпіянных твораў.
Творчая спадчына Шумана ахоплівае:
- 4 сымфоніі і 2 сымфанічныя ўвертуры,
- канцэрты для фартэпіяна, скрыпкі, віялянчэлі, а таксама для чатырох валторнаў з аркестрам,
- шматлікія творы для фартэпіяна — 3 санаты, цыклі «Карнавал», «Сымфанічны этуды» і многія іншыя
- тры струнных квартэта, фартэпіянны квартэт і квінтэт
- шэраг вакальных цыкляў на словы Генрыха Гайнэ і іншых паэтаў
Літаратура [рэдагаваць]
- Житомирский Д. В. Роберт Шуман: Очерк жизни и творчества. — М., 1964
- Ганзбург Г. Песенный театр Роберта Шумана // Музыкальная академия. — 2005. — №1. — С. 106-119.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
