Георг Вільгельм Фрыдрых Гэгель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Георг Вільгельм Фрыдрых Гэгель
Georg Wilhelm Friedrich Hegel
Hegel.jpg
Дата нараджэньня 27 жніўня 1770
Месца нараджэньня Штутгарт, Вюртэмбэрг
Дата сьмерці 14 лістапада 1831
Месца сьмерці Бэрлін, Прусія
Школа/традыцыя Нямецкі ідэалізм, Гістарыцызм
Пэрыяд філязофія 19 стагодзьдзя
Асноўныя зацікаўленасьці лёгіка, эстэтыка, рэлігія, мэтафізыка, эпістэмалёгія, філязофія гісторыі
Значныя ідэі абсалютны ідэалізм, дыялектыка, аўфгэбунг, дыялектыка пана й нявольніка
Наступнікі Штраўс, Баўэр, Фэербах, Грын, Розэнкранц, Маркс, Энгельс, Ленін, Брэдлі, Д’юі, Сартр, Крочэ, Кюнг, Кожэў
Грамадзянства Нямеччына

Георг Вільге́льм Фры́дрых Гэ́гель (па-нямецку: Georg Wilhelm Friedrich Hegel, 27 жніўня 1770, Штутгарт, Вюртэмбэрг14 лістапада 1831, Бэрлін, Прусія) — нямецкі філёзаф, цэнтральная й апошняя постаць нямецкага ідэалізму. Ягоны гістарычны й ідэалістычны ўлік рэальнасьці ў цэлым зьяўляўся рэвалюцыйным для эўрапейскай філязофіі й быў важным папярэднікам кантынэнтальнай філязофіі й марксізму.

Гэгель распрацаваў усеабдымную філязофскую аснову, альбо «сыстэму», абсалютнага ідэалізму, якая інтэгруе й зьвязвае спосабы адносінаў розуму й прыроды, суб’екта й аб’екта пазнаньня, псыхалёгіі, дзяржаўнасьці, гісторыі, мастацтва, рэлігіі й філязофіі. У прыватнасьці, ён распрацаваў канцэпцыю, паводле якой розум ці дух выяўляецца ў наборы супярэчнасьцяў і апазыцыі, што ён ў канчатковым рахунку ёсьць комплексным і адзіным, безь ліквідацыі крайнасьцяў ці зьнікненьня адной зь іх і пашырэньня іншай. Прыкладамі такіх супярэчнасьцяў ёсьць прырода й свабода, іманэнтнасьць і трансцэндэнтнасьць.

Гэгель зрабіў значны ўплыў на наступных філёзафаў, як сваіх прыхільнікаў, то бок Штраўс, Баўэр, Фэербах, Грын, Маркс, Выгоцкі, Брэдлі, Д’юі, Сартр, Крочэ, Кюнг, Кожэў, Фукуяма, Жыжэк, Брэндам, Ікбал, гэтак і на сваіх крытыкаў, як то Шапэнгаўэр, Шэлінг, К’еркегор, Штырнэр, Ніцшэ, Пірс, Попэр, Расэл, Гайдэгер[1]. Ягонымі самымі уплывовымі канцэпцыямі ёсьць тэарэтычная лёгіка ці дыялектыка, абсалютны ідэалізм, ідэя духу, дыялектыка пана й нявольніка, ідэя «этычнага жыцьця», а таксама вызначэньне важнасьці гісторыі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства й юнацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэгель нарадзіўся 27 жніўня 1770 году ў Штутгарце ў герцагстве Вюртэмбэрг на паўднёвым-захадзе Нямеччыны. Ён быў хрышчоны пад імём Георг Вільгельм Фрыдрых, аднак у сям’і яго называлі Вільгельмам. Ягоны бацька, Георг Людвіг, быў сакратаром фінансавага кіраваньня пры двары герцага Вюртэмбэрга Карла Яўгена[2]. Маці Гэгеля, Марыя Магдалена Люіза (народжаная Фром), была дачкой адваката ў Вярхоўным судзе Вюртэмбэрга. Яна памерла ад «жоўцевай ліхаманкі» калі Гэгелю было толькі адзінаццаць гадоў. Сам Гэгель і ягоны бацька таксама захварэлі на гэтую хваробу, але здолелі застацца жывымі[3]. У Гэгеля, акрамя таго, была сястра Люіза Крыстыяна (17731832), і брат, Георг Людвіг (17761812), які загінуў у якасьці афіцэра Напалеонаўскага войска ў кампаніі 1812 году[4].

Ва ўзросьце трох гадоў Гэгель пайшоў у «нямецкую школу», а праз два гады перайшоў у «лацінскую школу», калі ўжо ведаў першае скланеньне, якому яго навучыла маці. У 1776 годзе Гэгель паступіў на вучобу ў штутгартскі Gymnasium Illustre. Падчас свайго падлеткавага ўзросту Гэгеля шмат чытаў, а таксама запісваў у свой дзёньнік выпіскі з тэкстаў. Сярод ягоных прачытаных аўтараў былі паэт Фрыдрых Готліб Клёпштак і пісьменьнікі зьвязаныя з эпохай Асьветніцтва, як то Хрыстыян Гарвэ й Готгальд Эфраім Лесінг. Уражаньні Гэгеля ад навучаньня ў гімназіі былі складзены ім ў выпускной прамове, дзе ён назваў гімназію «няўдалым месцам мастацтва й стыпэндыі ў Турэччыне».

Ва ўзросце васемнаццаці гадоў Гэгель паступіў у пратэстанцкую сэмінарыі пры Тубінгенскім унівэрсытэце, дзе ён пасябраваў з двума сваімі сакурснікамі паэтам Фрыдрыхам Гёльдэрлінам і будучым філёзафам Фрыдрыхам Вільгельмам Ёзэфам фон Шэлінгам. Сумеснае непрыманьне таго, што разглядалася як забаронная серада сэмінарыі, сталася чыньнікам іхняга блізкага сяброўства, дзякуючы чаму яны ўзаемна ўплывалі на ідэі адзін аднаго. Яны з агульным энтузіязмам назіралі за падзеямі францускай рэвалюцыі. Шэлінг і Гёльдэрлін пагрузіліся ў тэарэтычныя дэбаты аб кантаўскай філязофіі, аднак Гэгель заставаўся ў баку ад гэтага дыскусу. Гэгель ў гэты час разглядаў сваю будучыню, як кар’еру грамадзкага філёзафа (ням. Popularphilosoph), то бок таго, хто робіць мудрагелістыя ідэі філёзафаў даступнымі для шырокай грамадзкасьці, на ягоную думку не было неабходнасьці ўключэньня крытычна цэнтральных ідэяў кантынеанства. Так ён лічыў да 1800 году.

Філязофія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыялектыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Энцыкляпэдыя філязофскіх навук
  • Пра сутнасьць філязофскай крытыкі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Walter Kaufmann, «The Hegel Myth and Its Method», in From Shakespeare to Existentialism: Studies in Poetry, Religion, and Philosophy by Walter Kaufmann, Beacon Press, Boston 1959, page 88-119
  2. ^ Pinkard, «Hegel: A Biography», pp. 2-3; p. 745.
  3. ^ Pinkard, «Hegel: A Biography», p. 773.
  4. ^ Pinkard, «Hegel: A Biography», pp. 4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Георг Вільгельм Фрыдрых Гэгельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў