Лявон Баршчэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыя, пошук
Лявон Баршчэўскі
2008.06.16. Lawon Barszczeuski Fot M Kubik.JPG
2-гі Старшыня Партыі БНФ
сьнежань 2007 — верасень 2009
Папярэднік: Вінцук Вячорка
Наступнік: Аляксей Янукевіч
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 4 сакавіка 1958 (53 гады)
Полацак, БССР
Нацыянальнасьць: беларус
Партыя: Партыя БНФ

Лявон Баршчэўскі (нарадзіўся 4 сакавіка 1958) — беларускі філёляг, перакладнік, грамадзкі дзяяч і палітык, былы[1] старшыня Партыі БНФ і ГА БНФ Адраджэньне.

Зьмест

[рэдагаваць] Грамадзкая і літаратурна-перакладчыцкая дзейнасьць

Лявон Баршчэўскі нарадзіўся ў Полацку. У 1975 годзе паступіў у Менскі пэдагагічны інстытут замежных моваў на спэцыяльнасьць нямецкая і ангельская мовы. Працаваў выкладнікам нямецкай і ангельскай моваў у роднай школе № 10 Полацку, потым у Наваполацкім палітэхнічным інстытуце (цяпер - Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт).

У 1987 г. — скончыў асьпірантуру пры Менскім пэдынстытуце замежных моваў, атрымаў ступень кандыдата філялягічных навук.

У 1985 годзе Лявон Баршчэўскі разам зь Сяргеем Шупам стварыў у Менску клюб маладых перакладнікаў «Бабілён».

Перакладнік і ўкладальнік зборнікаў лірыкі Б. Брэхта, Н. Ленаў, зборнікаў выбранай прозы Г. Бёля (дзе зьмешчаны м.інш. яго пераклад рамана «Більярд а палове дзясятай»), Ф. Кафкі. Пераклаў трагедыі Эсхіла «Прыкуты Праметэй», Сафокла «Эдып-цар», Эўрыпіда "Мэдэя", камэдыю Арыстафана «Жабы», драму Ф. Шылера «Дон-Карлас», раман Ё. В. Гётэ «Пакуты маладога Вэртэра», аповесці А. Ліндгрэн «Усе нашы дзеці з Булербю» і Я. Івашкевіча «Панны з Вілька», паэмы Э. А. По («Тамерлан»), К. І. Галчынскага («Баль у Саламона»), Ч. Мілаша («Маральны трактат», «Паэтычны трактат»), аповесць Г. Мастоўскай-Радзівіл «Страх у Малым Замку», трактат І. Канта «Пралегомэны да любой будучай мэтафізікі», п'есы С. Бэкета («Ня-я»), Ф. Дзюрэнмата ("Партрэт плянэты"), В. Гаўла («Сьвята ў садзе»), С. Мрожака («Танга»), кнігі нямецкіх гісторыкаў Р. Лінднэра («Гісторыкі і ўлада») і Б. К'яры («Штодзённасьць за лініяй фронту»), паасобныя паэтычныя творы і прозу Г. Апалінэра, апавяданьні К. Гамсуна, Ю. Боргэна, Б. Шульца, эсэй А. Міхніка, вершы, урыўкі з паэмаў Сапфо, Анакрэонта, Катула, Вэргілія, Авідыя, Б. дэ Борна, П. Відаля, Дантэ Аліг'еры, Ф. Пэтраркі, Л. ды Камойнша, Нікаля Буалё, Дж. Мілтана, Ю. Бакі, Ё. В. Гётэ, А. Нарушэвіча, Ф. Д. Князьніна, Ю. У. Нямцэвіча, Г. Гайнэ, Я. Вырхліцкага, В. фон Хайдэнстама, С. Обстфэльдэра, Г. Ахтэрбэрга, Я. Э. Волда, Ю. Чаховіча, Нэлі Закс, Я. Бжэхвы, Г. Граса, Т. Транстромэра, Б. Акуджавы і інш. Баршчэўскі - аўтар кніг папулярных нарысаў "Літаратура ад старажытнасьці да пачатку эпохі рамантызму" (2003) і "Беларуская літаратура і сьвет" (2006; разам зь П. Васючэнкам і М. Тычынам). Аўтар больш за 30 артыкулаў і навуковы кансультант 18-томнай "Беларускай энцыкляпэдыі" (1996-2004), а таксама шматлікіх артыкулаў па мэтодыцы выкладаньня літаратуры ў сярэдняй школе і ва ўстановах новага тыпу. Вядомы таксама як публіцыст: яго шматлікія артыкулы, інтэрвію публікаваліся ў незалежнай пэрыёдыцы ў Беларусі й па-за яе межамі. Суаўтар публікацыі "Справаздача аб стане незалежнай культуры ў Беларусі", прэзэнтаванай на сустрэчы кіраўнікоў ведамстваў культуры краінаў Эўразьвязу ў г.Любліне (2011).

Баршчэўскі быў рэдактарам сэрыі «Biblioteka białoruska», якая пачала выходзіць у 2006 годзе ва Ўроцлаве ў Калегіюме Ўсходняй Эўропы. Рэдактар сэрыі «ЭўраГраматыкі» (з 2008). Ён уклаў 27-моўны «Эўраслоўнік» (2008), зьяўляецца адным з укладальнікаў і рэдактараў «Нямецка-беларускага слоўніка» (2006) і «Беларуска-нямецкага слоўніка» (2010). Аўтар «Кароткай граматыкі польскай мовы» (2008), адзін з аўтараў «Кароткай граматыкі латыскай мовы» (2008), «Кароткай граматыкі нідэрляндзкай мовы» (2009). Укладальнік хрэстаматый для сярэдняй школы «Літаратура народаў сьвету» (т. 1 і 2, 1995) і «Літаратура народаў сьвету: ХХ стагодзьдзе» (1999; разам з Е.Лявонавай).

Лявон Баршчэўскі — заснавальнік і намесьнік дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю, які быў афіцыйна зачынены ўладамі ў 2003.

Ляўрэат прэміі імя Ф.Багушэвіча Беларускага ПЭН-Цэнтру (1997).

[рэдагаваць] Палітычная дзейнасьць

У 19901995 гг. Баршчэўскі быў дэпутатам Вярхоўнага Савету XII скліканьня, уваходзіў у склад парлямэнцкай апазыцыі БНФ. Быў сябрам камісіі ў пытаньнях адукацыі, культуры і захаваньня гістарычнай спадчыны, а таксама сябрам камісіі ў міжнародных справах і замежнаэканамічнай дзейнасьці.

З 1995 г. — намесьнік старшыні Беларускага народнага фронту «Адраджэньне», у 1996—1999 гг. — выконваў абавязкі старшыні партыі пасьля эміграцыі Зянона Пазьняка. Пасьля расколу партыі ў 1999 г. стаў дарадцам старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі.

На 10 зьезьдзе Партыі БНФ у сьнежні 2007 году Лявон Баршчэўскі абраны старшынём Партыі. У верасьні 2009 году зыйшоў з пасады старшыні, на якой яго, па выніках зьезду партыі, замяніў Аляксей Янукевіч.[1]. У 2011 годзе разам з групай паплечнікаў выйшаў з Партыі БНФ.

[рэдагаваць] Выбраная бібліяграфія

  • «На шалях праўды: Выбраная лірыка». Б. Брэхт. Пераклад, 1988.
  • «Танга». Пераклад п’есы С. Мрожака; пастаўленая ў 1989.
  • «Зірні ў паток». Н. Ленаў. Пераклад, 1992.
  • «Хрэстаматыя па літаратуры народаў сьвету. 8 кл.». Укладаньне, 1992,
  • «Прыкуты Прамэтэй». Эсхіл. Пераклад, 1993.
  • «Більярд а палове дзясятай: Раман, апавяданьні». Г. Бёль. Пераклад, 1993,
  • «Дон Карлас». Ф. Шылер. Пераклад, 1993,
  • «Пры зачыненых дзьвярах: Драматычныя творы». Укладаньне, пераклад твораў С. Бэкета, Ф.Дурэнмата, В. Гаўла, 1995,
  • «Хрэстаматыя па літаратуры народаў сьвету. 9 кл., частка І». Укладаньне, 1995,
  • «Літаратура народаў сьвету. 10 кл., часткі І і ІІ». Укладаньне, 1995,
  • «Прысуд: Апавяданьні і мініятуры». Ф. Кафка. Пераклад, 1996,
  • «Літаратура народаў свету: ХХ стагодзьдзе. 11 кл.». Укладаньне (з Е. Лявонавай), 1999,
  • «Пакуты маладога Вэртэра». Ё. В. Гётэ. Пераклад, 1999,
  • «Усе нашы дзеці з Булербю». А. Ліндгрэн. Пераклад, 2000,
  • «Літаратура ад старажытнасьці да пачатку эпохі рамантызму: Папулярныя нарысы», 2003,
  • «Гісторыкі і ўлада». Р. Лінднэр. Пераклад, 2003,
  • «Норвежско-русский, русско-норвежский словарь». (З Ю. Жалезкам і А. Нурданг), 2004,
  • «Штодзённасьць за лініяй фронту». Б. К'яры. Пераклад, 2005,
  • «Беларуская літаратура і сьвет: Папулярныя нарысы». (З П. Васючэнкам і М. Тычынам), 2006,
  • «Пралегомэны да любой будучай мэтафізікі». І. Кант. Пераклад, 2006,
  • «Беларуская літаратура і сьвет: Выбраныя тэксты». Укладаньне, 2006,
  • «Качка-дзівачка: Анталёгія польскай паэзіі ХІХ-ХХ ст. для дзяцей». Укладаньне (з Ул. Сіўчыкавым), 2006,
  • «Nie chyliłem czoła przed mocą: Antologia poezji białoruskiej ХV-ХХ w.». Укладаньне (з А. Паморскім), прадмова, 2007,
  • «Słownik białorusko-łacińsko-europejski», 2007,
  • «Эўраслоўнік: 28 моў, каля 100 тыс. адзінак перакладу», 2008,
  • «Кароткая граматыка латыскай мовы». (З А. Гуцавым), 2008,
  • «Кароткая граматыка польскай мовы», 2008,
  • «Маральны трактат». Ч. Мілаш. Пераклад, 2008,
  • «Эдып-цар». Сафокл. Пераклад, 2009.
  • «Кароткая граматыка нідэрляндзкай мовы». (З Ю. Жалезкам), 2009,
  • «Беларуска-нямецкі слоўнік». Укладаньне, рэдагаваньне (з М. Кур'янкам і Т. Вайлерам), 2010,
  • «Тамэрлян». Э. А. По. Пераклад, 2011,
  • «Паэтычны трактат». Ч. Мілаш. Пераклад, 2011,
  • «Беларуска-польскі размоўнік-даведнік», 2011
  • «Мэдэя». Эўрыпід. Пераклад, 2011 - неапубл..

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Лявон Баршчэўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады
Прасторы назваў
Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах