Сэм’юэл Бэкет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэм’юэл Бэкет
анг. Samuel Beckett
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сэм’юэл Бэрклі Бэкет
(Samuel Barclay Beckett)
Псэўданімы Andrew Belis
Нарадзіўся 13 красавіка 1906(1906-04-13)[1][2][3][…]
Дублін, Ірляндыя
Памёр 22 сьнежня 1989(1989-12-22)[4][5] (83 гады)
Парыж, Францыя
Пахаваны
Сужэнец Сюзана Дэшаво-Дзюмэсьніль[d][6]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэліст, драматург, паэт, эсэіст
Гады творчасьці 19291988
Кірунак мадэрнізм
Жанр драма, мастацкая проза, паэзія, сцэнарый, экспэрымэнтальная літаратура, літаратура абсурду, філязофскі раман
Мова француская мова[7] і ангельская мова[8]
Значныя творы У чаканьні Гадо
Канец гульні
Прэміі Нобэлеўская прэмія па літаратуры (1969)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Сэ́м’юэл Бэ́рклі Бэ́кет (па-ангельску: Samuel Barclay Beckett; 13 красавіка 1906 — 22 сьнежня 1989) — ірляндзкі драматург, празаік і паэт, прадстаўнік тэатру абсурду.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства і адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэкетава сям’я (раней Becquet) быццам бы выводзілася з роду Гугенотаў і перабралася ў Ірляндыю з Францыі пасьля адхіленьня Нантскага Эдыкту ў 1685 годзе, хаця гэтая тэорыя здаецца непраўдападобнай[9]. Бэкеты былі вернікамі Ірляндзкага Касьцёла. Сямейны дом, Кулдрынэг у Дубліне ў раёне Фоксрок, быў вялікай сядзібай з садам і цяністым кортам, пабудаванай у 1903 годзе Бэкетавым бацькам Ўільямам. Сядзіба і сад, разам з навакольнымі краявідамі, дзе Сэм’юэл Бэкет часта шпацыраваў са сваім бацькам, недалёкі Леапардстаўн Рэйскоўрс, чыгуначны вакзал у Фоксрок і вуліца Харкоўрт, апошняя станцыя гарадзкой лініі, — усе гэтыя месцы выступаюць у яго раньняй прозе і дзеятворах.

Пяцігадовым хлопчыкам, Бэкет хадзіў у мясцовую музычную школку, дзе ўпершыню пачаў вывучаць музыку, а пасьля перайшоў у Эрльсфард Хаўс Скул, якая месьцілася ў цэнтры гораду, непадалёк ад вуліцы Харткоўрт. У 1919 годзе Бэкет пайшоў у Партора Роял Скул у Эніскілэне, Каўнты Фэрмэнэг — школа, у якой вучыўся таксама Оскар Ўайлд. Будучы прыроджаным атлетам, Бэкет выдатна гуляў у крыкет у ролі леваручнага бітнага і леваручнага сярэднехуткага кідалы. Пазьней ён гуляў за Дублінскі ўнівэрсытэт і згуляў дзьве першалігавыя гульні супраць Нортхэмптоншайр. У выніку Бэкет стаўся адзіным ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі, якому быў прысьвечаны артыкул у Ўіздэн Крыкетэрс Альманак — бібліі крыкету.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак творчасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1923 да 1927 году Бэкет вывучаў францускую, італьянскую і ангельскую мовы ў Трыніці каледжы ў Дубліне. Адным зь ягоных настаўнікаў у Трыніты коледж быў вядомы Бэркелаўскі навуковец, доктар А. А. Люс. Бэкет атрымаў тытул Бакаляўра мастацтва, і пасьля кароткай настаўніцкай практыкі ў Кэмпбэл коледж у Бэлфасьце заняў пасаду lecteur d'anglais у Ecole Normale Supérieure ў Парыжы. Працуючы там, Бэкет пазнаёміўся са славутым ірляндзкім пісьменьнікам Джэймзам Джойсам, а таксама з паэтам Томасам Макгрыві, які таксама працаваў у Парыжы і які стаўся блізкім сябрам Бэкета. Гэтае знаёмства ў хуткім часе значна паўплывала на маладога чалавека і Бэкет пачаў розным чынам дапамагаць Джойсу, асабліва ў дасьледаваньнях, якія пазьней выліліся ў кніжку Фыныганс Ўэйк.

У 1929 годзе Бэкет апублікаваў сваю першую працу, крытычнае эсэ пад назвай Дантэ...Бруна. Віка..Джойс. Эсэ бараніла працы і мэтады Джойса, пераважна перад закідамі аб беспадстаўнай незразумеласьці і цьмянасьці. Блізкае сяброўства з Джойсам і ягонай сям’ёй, аднак, ахаладзілася пасьля таго, як Бэкет адкінуў залёты джойсавай дачкі Люцыі. Якраз у гэты час у Джолас Пэрыёдыкал Транзышн было апублікаванае ягонае першае апавяданьне «Дапушчэньне». Праз год Бэкет атрымаў невялічкую літаратурную ўзнагароду за верш «Курваскоп», пасьпешліва напісаны пад уплывам жыцьцяпісу Рэнэ Дэкарта.

У 1930 годзе Бэкет вярнуўся ў Трыніты коледж у якасьці настаўніка, аднак неўзабаве гэтая праца яго вельмі расчаравала.

Бэкетавы п’есы голыя, вельмі мінімалістычныя, і глыбока пэсымістычныя ў сваім стаўленьні да людзкай натуры і чалавечай формы, хоць пэсымізм злагоджаны ў Бэкета чорным гумарам. Ягоныя позьнія творы паглыбляюць тыя тэмы ў яшчэ больш прыхаваным і лёгкім стылі. У 1969 Бэкет стаўся ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

II Сусьветная вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэкет далучыўся да Францускага Апору пасьля нямецкай акупацыі ў 1940 годзе, працуючы дастаўцам, і некалькі разоў, на працягу двух гадоў, быў ледзь ня схоплены Гэстапам.

У жніўні 1942, ягоная частка здрадзіла і ён пешкі ўцякаў на поўдзень, каб схавацца ў малой вёсцы Русіён, у Ваклюз, мясцовасьць у францускіх Альпах, што пасьля знайшло свой адбітак у дзеятворы «Ў чаканьні Гадо». Тут ён працягваў садзейнічаць супраціву, перахоўваючы зброю ў агародзе за домам. Бегам двух гадоў Бэкет заставаўся ў Русіён, ён дапамагаў у Маквіскім сабатажы нямецкага войска ў Ваклюскіх гарах. Бэкет аднак рэдка ўзгадваў пра свой удзел у гэтай вайне.

За ягоныя заслугі ў змаганьні зь нямецкай акупацыяй, францускі ўрад, прызнаў Бэкету Croix de guerre і Médaille de la Résistance. Але да самай сьмерці, Бэкет будзе сьціпла называць свой удзел у францускім апоры «хлапечым скаўтствам».

Спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод ангельскамоўных мадэрністаў, творы Бэкета становяць няспынную атаку на традыцыю рэалізму. Ён, як ніхто іншы, адчыніў новыя магчымасьці драматургіі і фікцыі, якія былі пазбаўленыя канвэнцыйнага сюжэту, еднасьці месца і часу, каб засяродзіцца на вагомых элемэнтах чалавечага стану.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэкетава пісьменьніцкая кар’ера можа быць умоўна падзеленая на тры адрэзкі: раньняя творчасьць — аж да заканчэньня II Сусьветнай вайны ў 1945; прамежная творчасьць — ад 1945 да пачатку 1960-х, падчас якога ён напісаў свае самыя вядомыя творы; позьняя творчасьць, ад пачатку 1960-х да сьмерці ў 1989, пэрыяд у якім ягоныя працы станавіліся ўсё карацейшымі, а ягоны стыль усё больш мінімалістычным.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ня-я / Пераклад Л. Баршчэўскага // Пры зачыненых дзьвярах: Драматычныя творы. Менск, 1995.
  • У чаканьні Гадо / Пераклад В. Воранава. Менск, 2005.
  • Канец гульні / Пераклад Зьм. Коласа // Сартр Ж.-П. Мухі; Камю А. Праведнікі; Бэкет С. Канец гульні. Менск, 2005 ("Бібліятэка францускай драматургіі", т.2).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Samuel Beckett // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
  2. ^ Samuel Barclay Beckett // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. ^ Samuel Barclay Beckett // Dictionary of Irish Biography (анг.)RIA.
  4. ^ Samuel Beckett // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  5. ^ https://rkd.nl/nl/explore/artists/485290
  6. ^ (not translated to mul), (not translated to mul) Вікіпэдыя (мн.) / пад рэд. — 2001.
  7. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  8. ^ CONOR.SI
  9. ^ Кронін, 3–4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]