Кавабата Ясунары
Кавабата Ясунары (па-японску: 川端 康成 — Kawabata Yasunari; 11 чэрвеня 1899, Осака — 16 красавіка 1972) — вядомы японскі пісьменьнік, кавалер францускага ордэна літаратуры і мастацтва (1960), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1968). Асноўныя творы: аповесьці «Тысячакрылы журавель», «Сьнежная краіна», «Старая сталіца», «Стогн гары» і інш. Сваёй ключавой працай сам Кавабата лічыў аповесьць «Мэйдзін». Творы пісьменьніка перакладзеныя на шмат моў сьвету. Памёр у сябе дома ў Дзусі ў 1972 г., па адной з вэрсіяў, з-за атручэньня ўгарным газам. Паводле другой вэрсіі, лічыцца, што Кавабата зьдзейсніў самазабойства, аднак сапраўдныя прычыны сьмерці дагэтуль застаюцца нявысьветленымі.
| Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі па літаратуры ў 1951—1975 гадах | |
|---|---|
|
Пэр Лягерквіст (1951) · Франсуа Марыяк (1952) · Ўінстан Чэрчыль (1953) · Эрнэст Гэмінгўэй (1954) · Гальдаўр Кільян Лякснэс (1955) · Хуан Рамон Хімэнэс (1956) · Альбэр Камю (1957) · Барыс Пастарнак (1958) · Сальваторэ Квазымада (1959) · Сэн-Жон Пэрс (1960) · Іва Андрыч (1961) · Джон Стэйнбэк (1962) · Ёргас Сэфэрыс (1963) · Жан-Поль Сартр (1964) · Міхаіл Шолахаў (1965) · Шмуэль Ёсэф Агнон / Нэлі Закс (1966) · Мігель Анхель Астурыяс (1967) · Кавабата Ясунары (1968) · Сэм’юэл Бэкет (1969) · Аляксандар Салжаніцын (1970) · Паблё Нэруда (1971) · Генрых Бёль (1972) · Патрык Ўайт (1973) · Эйвінд Юнсан / Гары Мартынсан (1974) · Эўджэніё Мантале (1975) Поўны сьпіс · 1901—1925 · 1926—1950 · 1951—1975 · 1976—2000 · 2001—2025 |
|
Кавабата Ясунары — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў