Крыкет
Кры́кет (па-ангельску: Cricket) — камандны від спорту, у якім выкарыстоўваюцца біта і мяч.
Мэта гульні — зарабіць больш ачкоў («прабежак»), за каманду праціўніка. Матч складаецца з адной ці некалькіх частак («інінгаў»), у якіх адна каманда адбівае, а другая кідае мяч. Кідаючы гулец, спрабуе патрапіць у «брамку» — тры слупкі з дзьвюма перакладзінамі на абодвух канцах 20-мэтровай палоскі зямлі ў цэнтры гульнёвай пляцоўкі. Адбіваючы гулец, спрабуе абараніць брамку, выкарыстоўваючы біту. Калі ён здолеў адбіць, ён бяжыць да супрацьлеглай брамкі, а насустрач яму, імкнучыся заняць яго месца бяжыць другі гулец, яго каманды, які дагэтуль знаходзіўся ля другой брамкі. Кожная такая прабежка дае камандзе адно ачко. Матч можа працягвацца некалькі дзён. Каманда, якая набрала больш ачкоў становіцца пераможцай.
Найбольш папулярны ў Індыі, Аўстраліі, Ангельшчыне і Уэльсе, Пакістане, Паўднёвай Афрыцы, Новай Зэляндыі, на Карыбскіх выспах.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Крыкет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў