Індыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Satyamēva Jayatē | |||||
| Афіцыйная мова | Гінды, ангельская і яшчэ 21 мова | ||||
| Сталіца | Нью-Дэлі | ||||
| Найбуйнейшы горад | Мумбаі (Бамбэй) | ||||
| Урад | Фэдэратыўная рэспубліка Абдул Калам Манмоган Сінгх |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
7-е месца ў сьвеце 3.287.590 км² 9,56% |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2006) - Шчыльнасьць |
2-е месца ў сьвеце 1.112.225.812 329/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
4-е месца ў сьвеце $3,678 трлн $3.400 |
||||
| Валюта | Рупія (INR) |
||||
| Часавы пас - улетку |
IST (UTC+5:30) няма (UTC+5:30) |
||||
| Незалежнасьць -Абвешчана -Рэспубліка |
Ад Вялікабрытаніі 15 жніўня 1947 26 студзеня 1950 |
||||
| Дзяржаўны гімн | «Jana Gana Mana» | ||||
| Аўтамабільны знак | IND | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .in | ||||
| Тэлефонны код | +91 |
||||
І́ндыя (гінды: भारत Бхарат; па-ангельску: India ), афіцыйная назва — Рэспубліка Індыя, — краіна ў Паўднёвай Азіі на паўвысьпе (субкантынэнце) Індастан, у басэйне Індыйскага акіяна Мяжуе з 6 краінамі — Кітаем, Пакістанам, Бутанам, М'янмаю, Банґлядэшам, Нэпалам.
Індыя сёння зьяўляецца 12-й эканомікай сьвету (4-й — па пакупніцкай здольнасьці), у прыватнасьці, дзякуючы імкліваму росту ў апошняе дзесяцігоддзе. Хаця ровень жыцьця насельніцтва рэзка вырас у параўнаньні зь сярэдзінай мінулага стагодзьдзя, краіна працягвае барацьбу з галечай, непісьменнасьцю, экалягічнай дэградацыяй.
Зьмест |
[рэдагаваць] Дзяржаўны лад
Індыя — федэрацыйная рэспубліка. Канстытуцыя (уступіла ў сілу ў 1950) вызначае Індыю як сувэрэнную, сацыялістычную, сэкулярную, дэмакратычную рэспубліку.
Кіраўнік дзяржавы — прэзыдэнт, які абіраецца на пяцігадовы тэрмін калегіяй выбаршчыкаў, што складаецца з усіх выбарных чальцоў парлямэнта і заканадаўчых сходаў штатаў. Прэзыдэнт надзелены шырокімі паўнамоцтвамі: прызначае прэм'ер-міністра, іншых чальцоў урада, чальцоў Вярхоўнага суда; можа распускаць ніжнюю палату парлямэнта, выдаваць у пэрыяд паміж парлямэнцкімі сэсіямі надзвычайныя ўказы, абвяшчаць надзвычайнае становішча; зьяўляецца вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі.
Парлямэнт — вышэйшы орган заканадаўчай улады, складаецца зь дзвюх палат: верхняй — Савета штатаў (па-ангельску: Council of States, гінды: Rajya Sabha) і ніжняй — Народнай палаты (па-ангельску: House of People, гінды: Lok Sabha). У Савеце штатаў 250 чальцоў (12 прызначаюцца прэзыдэнтам, астатнія выбіраюцца заканадаўчымі сходамі штатаў і тэрыторыяў на аснове прапарцыйнага прадстаўніцтва), тэрмін паўнамоцтваў 6 год, кожныя 2 гады Савет штатаў абнаўляецца на 1/3. У Народнай палаце 545 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяць год прамым усеагульным тайным галасаваньнем па мажарытарнай сыстэме.
Выканаўчая галіна ўлады складаецца з прэзыдэнта, віцэ-прэзыдэнта і ўрада — Савета міністраў. Чальцы ўрада павінны быць членамі любой з палат парлямэнта. Фактычна, урад фармуе партыя ці кааліцыя, якая займае большасьць месцаў ніжняй палаты парлямэнта. У індыйскай палітычнай сыстэме выканаўчая ўлада падпарадкаваная заканадаўчай, прэм'ер-міністар і Савет міністраў адказныя перад ніжняй палатай парлямэнта.
Судовая сыстэма складаецца зь Вярхоўнага суда (які зьяўляецца таксама органам канстытуцыйнага нагляду), вышэйшых судоў штатаў і судоў ніжэйшых інстанцыяў у акругах.
Кожны штат мае заканадаўчы сход, які складаецца з губэрнатара і адной ці дзьвюх палатаз, што выбіраюцца насельніцтвам на пяць год. Губэрнатар прызначаецца прэзыдэнтам на пяць год і зьяўляецца кіраўніком выканаўчай улады штата. Выкананьне паўнамоцтваў губэрнатара ажыцьцяўляецца ўрадам штата — Саветам міністраў, які складаецца з галоўнага міністра і міністраў. Урады фармуюцца таксама ў дзьвюх саюзных тэрыторыях — Пандышэры і Нацыянальнай сталічнай тэрыторыі Дэлі. У астатніх пяці саюзных тэрыторыях кіруюць прызначаныя цэнтрам адміністратары — галоўныя камісары.
Усе штаты і саюзныя тэрыторыі падзяляюцца на акругі. Цэнтральнай уладай у акругі прызначаюцца чыноўнікі — камісары ці калектары, у вёсках — старасты. Выбарныя органы ў акругах — акружныя саветы, у гарадах — муніцыпальныя саветы, у вёсках — панчаяты.
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Штаты:
|
|
Саюзныя тэрыторыі:
|
[рэдагаваць] Гісторыя
Індыйскі субкантынент — радзіма адной з самых першых цывілізацыяў чалавецтва — Індзкай; рэгіён вякамі слынны сваім культурным і эканамічным багацьцем. Насычанае духоўнае жыццё індыйцаў парадзіла чатыры ўплывовыя рэлігіі — індуізм, будызм, джайнізм і сікхізм, а распаўсюджаньне ў першым тысячагоддзі н.э. ісламу, хрысьціянства, зараастрызму, бахаізму і іншых рэлігій завяршыла фармаваньне поліканфэсійнай карціны індыйскага грамадзтва. Паступова — з пачатку XVIII стагоддзя — намаганьнямі Брытанскай Ост-Індзкай кампаніі захопленая і далучаная ў пачатку XIX стагоддзя ў якасьці калёніі да Вялікабрытаніі, Індыя атрымлівае незалежнасьць ў 1947.
[рэдагаваць] Палітыка
[рэдагаваць] Унутраная палітыка
З часу атрыманьня Індыяй незалежнасьці, яе фэдэральны ўрад часьцей за ўсё фармаваўся Індыйскім нацыянальным кангрэсам (ІНК). У палітычным жыцьці штатаў дамінавалі некалькі вялікіх агульнанацыянальных партыяў, у т.л. ІНК, Бхаратыя джаната парты, Камуністычная партыя Індыі і некаторыя рэгіянальныя партыі. З 1950 па 1990 за выключэньнем двух кароткіх перарываў парлямэнцкая большасьць належала ІНК. На кароткі час да ўлады прыходзілі Джаната парты і вялікая кааліцыя Левага фронту і Нацыянальнага фронту.
У 1990-я фэдэральны ўрад фармавалі шматлікія кааліцыі з кароткай працягласьцю існаваньня. Толькі ў 1998 Бхаратыя джаната парты здолела стварыць зь некалькімі рэгіянальнымі партыямі адносна трывалую структуру Нацыянальны дэмакратычны альянс і стаць першай партыяй пасьля ІНК, якая ўтрымалася ва ўладзе поўны пяцігадовы тэрмін. У 2004 ІНК выйграў парлямэнцкія выбары і разам з Аб'яднаным прагрэсыўным альянсам сфармаваў урад, які падтрымліваюць левыя партыі і апазыцыйныя Бхаратыя джаната парты сілы.
[рэдагаваць] Вонкавая палітыка
Ад самага пачатку незалежнага існаваньня Індыя праводзіць актыўную вонкавую палітыку. У 1950-х краіна падтрымала антыкаляніяльную барацьбу азіяцкіх і афрыканскіх народаў (дагэтуль усе краіны-чальцы Афрыканскага саюза лічацца хаўрусьнікамі Індыі), выступіла адной з заснавальніцаў Руху недалучэньня. З 1960-х, асабліва пасьля Інда-пакістанскай вайны 1965, Індыя пайшла па шляху ўмацаваньня сувязяў з Савецкім Саюзам і аслабленьня стасункаў з ЗША ды цьвёрда прытрымлівалася гэтай палітыкі да самага распаду СССР.
Індыя мае добрасуседзкія адносіны з Бутанам і Нэпалам; імкнецца граць ролю рэгіянальнага гегемона (вайсковая дапамога ўрадам Банґлядэш, Шры-Ланкі, Мальдываў). Адносіны зь Кітаем, ніжняй кропкай якіх была Інда-кітайская вайна 1962, з канца 1990-х паступова мяняюцца да лепшага: у 2003 Індыя прызнала Тыбэт часткай Кітая, а Кітай у 2004 прызнаў Сікім часткай Індыі. Разам з тым аналітыкамі разглядаеца верагоднасьць хуткага пераносу асноўнага цяжару геапалітычнага суперніцтва Індыі і Кітая на Цэнтральную Азію.
Традыцыйна складанымі — зь першых дзён існаваньня абедзьвюх краін — застаюцца адносіны з Пакістанам. Нявырашаная спрэчка за кантроль над Кашмірам неаднаразова прыводзіла да ваенных сутыкненьняў, апошні раз — у 1999, ужо ў якасьці краін, якія валодаюць ядравай зброяй (ядравыя выпрабаваньні Індыі і Пакістана, 1998). З 2001 двухбаковыя адносіны маюць выразную тэндэнцыю да паляпшэньня.
У апошнія гады Індыя настойліва разьвівае вонекавапалітычныя і вонкаваэканамічныя сувязі з Эўрапейскім Зьвязам, ЗША, краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі. З постсавецкіх краін найбольш разьвітыя адносіны Індыя мае з Расеяй і Таджыкістанам.
[рэдагаваць] Беларуска-індыйскія стасункі
Індыя адной зь першых прызнала незалежнасьць Беларусі — дыпляматычныя адносіны ўсталяваныя ў красавіку 1992. Прэзыдэнт Беларусі двойчы наведваў Індыю з афіцыйнымі візытамі, падчас апошняга — у красавіку 2007 — у Нью-Дэлі была падпісана супольная дэклярацыя, якая адлюстроўвае высокі ровень узаемаразуменьня паміж дзьвюма краінамі ў палітычнай сфэры і вызначае асноўныя накірункі супрацоўніцтва. Высокія бакі таксама дамовіліся павысіць аб'ём гандлёвага абароту зь цяперашніх амаль 200 млн. да 500 млн. даляраў у 2010.
[рэдагаваць] Геаграфія
Тэрыторыя Індыі займае большую частку індыйскага субкантынэнту. Гімалаі ўтвараюць натуральную паўночную мяжу краіны, на поўдні дзяржаўную тэрыторыю Індыі абмывае Індыйскі акіян, на захадзе яе берагі абмываюцца водамі Арабійскага мора, на ўсходзе — Бэнгальскай затокі. Індыя - сёмая краіна сьвету паводле плошчы і другая паводле колькасьці насельніцтва.
У склад Індыі ўваходзяць Лакадыўскія і Аміндыўскія выспы ў Арабійскім моры, Андаманскія і Нікабарскія выспы ў Бэнгальскай затоцы. Працягласьць берагавой лініі перавышае 7 тыс. км, працягласьць марскіх межаў — звыш 5,5 тыс. км, сухаземных — каля 15 тыс. км. Індыя мяжуе з Пакістанам і Аўганістанам на паўночным захадзе, зь Кітаем, Бутанам і Нэпалам на поўначы, з Банґлядэш на паўночным усходзе, зь М'янмай на ўсходзе; марскія межы ў Індыйскім акіяне з Мальдывамі, Шры-Ланкай і Інданэзіяй.
[рэдагаваць] Адукацыя, культура
У в. Хубавалі (талука Мульшы, акруга Пуна, штат Махараштра) дзейнічае каледж міжнароднай супольнасьці "Махіндра".
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны партал Ураду Індыі
- Афіцыйная дырэкторыя сайтаў Ураду Індыі
- Артыкул пра Індыю ў Britannica
- BBC профіль краіны Індыя
- Library of Congress Country Studies дасье па Індыі
- Incredible India - Афіцыйны вэб-сайт Міністэрства турызму Індыі
| Краіны Азіі |
|---|
| Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банґлядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынґапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія |
| Непрызнаныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконґ | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына |

