Джайнізм
Джайнізм (санскрыт: जैन, ад санскр. जिन — «пераможцаь») — старажытная дхармічная рэлігія, якая зьявілася ў Індыі прыблізна ў VI стагодзьдзі да н. э. Заснавальнікам вучэньня лічыцца кшатры Вардхамана ці Джына Махавіра. Джайнізм прапаведуе ненанясеньне шкоды ўсім жывым істотам у гэты сьвеце. Філязофія і практыка джайнізма заснаваныя, у першую чаргу, на самаздасканаленьне душы для дасягненьня ўсябачаньня, усемагутнасьці і вечнай асалоды. Усялякая душа, якая пераадолела цялесную абалонку ад ранейшых жыцьцяў і дасягнула нірваны, называецца джынай. У старажытных тэкстах джайнізм часта прыраўноўваецца да джайн дхарме і шраман дхарме. У сучасным сьвеце джайнізм прадстаўлены невялікай, але ўплывовай рэлігіёзнай абшчынай, якая налічвае 4.9 мільёнаў прыхільнікаў у Індыі, а таксама пасьпяхова растушчымі таварыствамі з эмігрантаў у Паўночнай Амэрыцы, Заходняй Эўропе, на Далёкім Усходзе, у Аўстраліі і іншых частках сьвету.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Джайнізм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па рэлігіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |