Маніпур
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Маніпур (па-ангельску: Manipur) — штат на паўночным усходзе Індыі. Мяжуе са штатамі Нагаленд на поўначы, Мізарам на поўдні і Асам на захадзе, а таксама з М'янмай на ўсходзе. Займае 23-е месца сярод штатаў па плошчы (22 327 км2) і 22-е па насельніцтву (2,4 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Імпхал.
Знаходжаньне іншаземцаў на тэрыторыі штата абмежаванае. Індыйскія ўлады вядуць барацьбу з Аб'яднаным фронтам нацыянальнага вызваленьня, які змагаецца за незалежнасьць Маніпура.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Маніпур — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |