Джаму і Кашмір
Джаму і Кашмір (па-ангельску: Jammu and Kashmir) — самы паўночны штат Індыі. Мяжуе са штатамі Хімачал-Прадэш і Пэнджаб на поўдні, Пакістанам на захадзе і КНР на поўначы і ўсходзе. Плошча — 222 236 км2, насельніцтва — 10 млн. чалавек (2001; 18-е месца сярод штатаў). Адміністрацыйныя цэнтры — Срынагар (улетку) і Джаму (узімку).
Тэрыторыя штата зьяўляецца аб'ектам тэрытарыяльных спрэчак: Пакістан разглядае яе як акупаваную Індыяй. У сваю чаргу Індыя лічыць пакістанскі Кашмір незаконна адарванай яд яе тэрыторыяй. Частка Кашміра (Ладакх) захопленая Кітаем для яго ваенна-транспартных патрэбаў (дарога з Сынцзяна ў заходні Тыбэт). Тэрытарыяльныя праблемы неаднаразова прыводзілі да міждзяржаўных ваенных сутыкненьняў. Адзін з найбольш мілітарызаваных раёнаў сьвету.
Канстытуцыя Індыі надзяляе Джаму і Кашмір спэцыяльным аўтаномным статусам (у парадку часовага прымяненьня арт. 370). Гэта адзіны штат Індыі, які мае ўласны сьцяг.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Джаму і Кашмір — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Індыі | ||
|---|---|---|
| Штаты |
Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бэнгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мэгхалая · Мізарам · Нагаленд · Пэнджаб · Раджастхан · Сыкім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх
|
|
| Саюзныя тэрыторыі | ||
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |