Арыса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Orissa in India (disputed hatched).svg

Арыса (па-ангельску: Orissa) — штат на ўсходзе Індыі на ўзьбярэжжы Бэнгальскага заліва. Займае 9-е месца сярод штатаў па плошчы (155 820 км²) і 11-е па насельніцтву (36,7 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Бубанешвар.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфія

Нутраныя раёны штата гарыстыя, слаба заселеныя. Прыбрэжная зона і дэльта ракі Махандзі вылучаюцца ўрадлівай глебай. Вільготны даждлівы клімат дазваляе зьбіраць два ўраджаі ў год. Частыя моцныя цыклоны.

[рэдагаваць] Эканоміка

Вялікія залежы мінэральнай сыравіны. Здабыча карысных выкапняў, выплаўка сталі, алюмінію. Адносна разьвітая прамысловая і транспартная інфраструктура. Штат — адзін з цэнтраў інфармацыйнай індустрыі Індыі.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Пераважная большасьць насельніцтва спавядае індуізм (больш за 95%), ёсьць хрысьціяне і мусульмане (па 2%)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Арысасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах