Андаманскія і Нікабарскія астравы
Андаманскія і Нікабарскія астравы (па-ангельску: Andaman and_Nicobar Islands) — група астравоў у Індыйскім акіяне і саюзнай тэрыторыі Індыі. Плошча — каля 8 тыс. км². Насельніцтва — 356 тыс. чалавек (2001). Адміністрацыйны цэнтар — Порт-Блэр.
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
Тэрыторыя знаходзіцца ў Індыйскім акіяне і геаграфічна адносіцца да Паўднёвай Азіі, разьмяшчаецца непадалёку ад інданэзійскай правінцыі Ачэх (паўночная Суматра), ад якой аддзеленая Андаманскім морам. Складаецца з дзьвюх груп астравоў: паўночнай — Андаманскія астравы і паўднёвай — Нікабарскія астравы. З захаду абмываецца Бэнгальскім залівам. Тэрыторыю складаюць 572 астравы, зь якіх 38 населеныя пастаянна.
[рэдагаваць] Эканоміка
ВУП саюзнай тэрыторыі Андаманскія і Нікабарскія астравы — 350 млн дол. ЗША (2004). Аснова эканомікі — сельская гаспадарка і рыбалоўства (апошняе мае экспартнае значэньне).
[рэдагаваць] Насельніцтва
Колькасьць насельніцтва тэрыторыі з 1951 па 2001 вырасла больш як у дзесяць разоў: з 31.000 да 356.000. Асноўныя мовы насельніцтва рэгіёна — бэнгальская (25,9%), гіндзі (18,5%), урду(14,2%), а таксама тамільская, нікабарская, тэлугу, малаялам і ангельская.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Андаманскія і Нікабарскія астравы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Індыі | ||
|---|---|---|
| Штаты |
Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бэнгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мэгхалая · Мізарам · Нагаленд · Пэнджаб · Раджастхан · Сыкім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх
|
|
| Саюзныя тэрыторыі |
Андаманскія і Нікабарскія астравы · Дадра і Нагархавелі · Даман і Дыў · Лакшадвіп · Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі · Пандышэры · Чандыгарх
|
|
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |