Насельніцтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Насе́льніцтва — супольнасьць людзей, якія пражываюць у пэўным месцы, у межах асобнай тэрыторыі, кантынэнту, краіны. Дасьледаваньнем дынамікі зьменаў насельніцтва займаецца навука дэмаграфія.

Напрыканцы палеаліту (прыблізна 15 тысяч гадоў да н. э.) колькасьць насельніцтва Зямлі сягала 3 мільёнаў чалавек; напрыканцы нэаліту (2 тысячы гадоў да н. э.) — 50 мільёнаў чалавек; у нулявым годзе — каля 230 мільёнаў чалавек; у 1000 годзе — 275 мільёнаў чалавек; у 1900 — 1,6 мільярды чалавек, у 1993 годзе — 5,5 мільярдаў чалавек, у 2004 каля 6,4 мільярдаў.

На 2004 год Кітай займае першае месца на плянэце па колькасьці насельніцтва — 1,3 мільярды чалавек. На другім месцы Індыя — 1,1 мільярды чалавек. На трэцім — Злучаныя Штаты Амэрыкі з 293 мільёнамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Насельніцтвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў