Інданэзія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: Bhinneka Tunggal lka | |||||
![]() |
|||||
| Афіцыйная мова | інданэзійская | ||||
| Сталіца | Джакарта | ||||
| Найбуйнейшы горад | Джакарта | ||||
| Урад | рэспубліка Сусіла Бамбанг Юдхаёна |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
15-е месца ў сьвеце 1 904 556 км² 4,85% |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2007) - Шчыльнасьць |
4-е месца ў сьвеце 234.400.000 123/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
15-е месца ў сьвеце 977.4$ млрд. 4.458 $ |
||||
| Валюта | Інданэзійская рупія (IDR) |
||||
| Часавы пас - улетку |
- (UTCад +7:00 да +9:00) ад +7:00 да +9:00 (UTC{{{ЧасРозьніцаUTCУлетку}}}) |
||||
| Незалежнасьць -Абвешчана |
- Ад Нідэрляндаў 15 жніўня 1945 | ||||
| Дзяржаўны гімн | «Indonesia Raya» | ||||
| Аўтамабільны знак | RI | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .id | ||||
| Тэлефонны код | +62 |
||||
Рэспубліка Інданэзія (па-інданэзійску: Republik Indonesia) - Выспавая дзяржава разьмешчаная ў паўднёва-усходней Азіі, на выспах Малайскага архіпэлага і заходняй часткі выспы Новая Гвінея.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Вытокі інданэзійскай незалежнасьці — у японскай палітыцы часоў Другой сусьветнай вайны. Менавіта дзякуючы японцам і пачалося вызваленьне Азіі. Іхная азіяцкая палітыка рэзка адрозьнівалася ад эўрапейскае палітыкі Нямеччыны. Ішлося (прынамсі, ад пачатку 1943-га) пра "Азію для азіятаў" — утварэньне з "захопленых-вызваленых" краёў шэрагу незалежных дзяржаваў, якімі б апекавалася Японія. Пасьля паразы Японіі ў вайне калянізатары паспрабавалі вярнуць назад свае ўладаньні, але ўздужэлы "за японскім часам" нацыянальны рух перамог імпэрыялізм. Правадыр інданэзійскага нацыянальнага руху Сукарна быў прызнаны японцамі лідэрам нацыі яшчэ на пачатку 1945-га, і ў выніку ў тым жа 1945-м зьявілася Рэспубліка Інданэзія.
Утрыманьне адзінства краіны было заўсёднай праблемай для ўладаў. Вялікую ролю ў яе вырашэньні мела й мае войска. Ідэалягічны фундамэнт забясьпечвала нацыяналістычная дактрына панчасілы, што сьцьвердзіла роўнасьць усіх народаў і рэлігіяў.
Генэрал Сухарта, дыктатар, што правіў дзяржавай 32 гады да 1998 году, апраўдваў сваё доўгапраўленьне і тым, што йнакш у Інданэзіі ніколі не стварыць адзінай нацыі. Маўляў, цяжка утрымаць 210 мільёнаў чалавек (пры канцы яго праўленьня), расьселеных на моцна раскіданых шасьці тысячах выспаў, разам без супярэчнасьцяў (адлегласьць між скрайнімі выспамі — як ад Ірляндыі да Ўралу). Агульнага ва ўсіх народаў і культураў напачатку было — адно 350-гадовы галяндзкі прыгнёт ды барацьба зь ім.
Сухарта лічыўся сябрам "дэмакратычнага сьвету", але не дапускаў дэмакратызацыі сваёй краіны. Гэта яму нейкі час удавалася, але калі наладзілася гаспадарка, людзі сталі патрабаваць свабоды. Сытуацыю пагоршыў падрыў стабільнасьці інданэзійскай рупіі, за якой абвалілася і ўся "дзяржаўна-рынкавая" эканоміка. Падзеі, што прывялі да зрынаньня Сухарта пачаліся ў траўні 98-га з расстрэлу мірнай студэнцкай дэманстрацыі.
[рэдагаваць] Палітыка
Інданэзія мае рэспубліканскую форму кіраваньня. Кіраўнік дзяржавы – прэзыдэнт, які выбіраецца на 5 гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту Dewan Perwakilan Rakyat (500 месцаў, 100 назначае прэзыдэнт) з 5-ці гадовым выбарчым тэрмінам. Урад, пад кіраўніцтвам прэзыдэнта складае выканаўчую ўладу. Судовая ўлада належыць Вярхоўнаму Суду Mahkamah Agung, удзельнікаў якога назначае прэзыдэнт.
Асновай інданэзійскага грамадзтва, як і, напрыклад, турэцкага, ад часоў Сухарта заўсёды было войска, што ў некаторых раёнах замяняе сабой астатнія грамадзкія інстытуцыі. Афіцэры, як дзейныя, так і адстаўнікі, апанавалі ўсе больш-менш значныя цывільныя пасады — ад міністраў да настаўнікаў. Яны кіруюць многімі прыбытковымі прадпрыемствамі і маюць у руках вялікія грошы.
[рэдагаваць] Праблема Заходняй Гвінэі
Ад 1965 г. змагаюцца папуасы Заходняй Гвінэі за ўзьяднаньне з Папуа-Новай Гвінэяй. Пасьля дэкалянізацыі ААН аддала іх край Інданэзіі. Спрэчная мэтазгоднасьць гэтага рашэньня — нават антрапалягічна папуасы й малайцы-інданэзійцы зусім розныя. Каб сьцьвердзіць свае правы, інданэзійцы сфальшавалі рэфэрэндум. Узброеную барацьбу за незалежнасьць вядзе "Арганізацыя вызваленьня Папуа" (OPM), якую неафіцыйна падтрымліваюць з Папуа-Новай Гвінэі.
[рэдагаваць] Геаграфія
У склад Інданэзіі ўваходзяць 17 508 выспаў, зь якіх каля 6 000 незаселеныя. Выспы разьмешчаны з абодвух бакоў экватара. Па плошчы самымі вялікімі выспамі зьяўляюцца выспы: Ява, Суматра, Кілімантан (Інданэзійская частка Барнэа), Новая Гвінея (падзеленая з Папуа Новай Гвінеяй) і Сулавесі. Інданэзія мяжуе з Малайзіяй на высьпе Барнэа, з Папуа Новай Гвінеяй на высьпе Новая Гвінея, і Усходнім Ціморам на высьпе Цімор. Сталіца Джакарта знаходзіцца на высьпе Ява і зьяўляецца самым вялікім горадам краіны, потым ідуць Сурабая, Бандунг, Медан і Семаранг.
З плошчай 1 919 440 км², Інданэзія зьяўляецца 15 краінай у сьвеце па велічыні. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва дасягае 134,39 чалавек на квадратны кілямэтар, што ставіць краіну на 79-е месца ў сьвеце, а выспа Ява – самая густа населеная выспа ў сьвеце (960 чалавек на км²). Вышыня самай высокай гары краіны Пунчак Ява складае 4 884 мэтра, а возера Тоба на Суматры самае вялікае па плошчы (1 145 км²). Самыя вялікі рэкі гэта Махакам і Барыта на Кілімантане. Яны маю свае вытокі ў гарах у цэнтры выспы, цякуць па балотах у мора, забясьпечваючы зручныя камунікацыі паміж узьбярэжнымі паселішчамі.
Інданэзія разьмешчана на стыку трох тэктанічных пліт – Ціхаакіянскай, Эўразійскай і Аўстралійскай – што стварае ўмовы для частых вульканаў і землятрусаў. У Інданэзіі знаходзяцца 150 дзейнічаючых вульканаў, ўключаючы Кракатао і Тамбора, абодва сусьветна вядомыя сваім магутным вывяржэньнем к 19 стагодзьдзі. Вывяржэньне супэрвулькана Тоба прыкладна 70 000 гадоў назад было адным з самых магутных з глябальных катастроф. Сэйсьмічная актыўнасьць выклікала цунамі 2004 года якое забіла 167 736 чалавек на поўначы Суматры і Джакартскі землятрус у 2006 годзе. Аднак вульканічныя выкіды забясьпечваюць высокую эфэктыўнасьць сельскай гаспадаркі гістарычна падтрымліваючы вялікую колькасьць насельніцтва на Яве і Балі.
Экватарыяльная частка Інданэзіі мае трапічны клімат з дзьвума абумоўленымі мусонамі перыядамі – вільготным і сухім. Серэднегадовая колькасьць ападкаў на раўнінах складае ад 1 780 да 3 175 мм і да 6 100 мм у горнай частцы. Горная частка – заходняе ўзьбярэжжа Суматры, Заходняя Ява, Кілімантан, Сулавесі і Папуа – атрымлівае самую вялікую колькасьць ападкаў. Тэмпэратура на працягу года вагаецца нязначна; сярэдняя тэмпэратура ў Джакарце ад 26° да 30°.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Краіна педзелена на 33 правінцыі і тры спэцыяльныя акругі. Правінцыі падзелены на раёны (kabupaten) і гарадзкія акругі (kota).
[рэдагаваць] Эканоміка
Інданэзія – сельскагаспадарчая краіна, якая грае важную ролю ў сусьветнай эканоміке як вытворца каўчука, какао, (у чацьвёрцы самых буйных сусьветных вытворцаў) перца, хініна. Сельская гаспадарка дае 60% дзяржаўных даходаў. Складаныя тапаграфічныя ўмовы дазваляюць выкарыстоўваць толькі 15% паверхні краіны. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца: рыс, каўчукавае дрэва, гарбата, тытунь, экзатычныя спэцыі, пальма і г.д.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Насельніцтва Інданэзіі мае вельмі разнастайны этнічны, моўны і рэлігійны склад. Усяго налічваецца каля 300 этнічных груп, якія выкарыстоўваюць каля 250 рознымі мовамі (разам з дыялектамі 583). Афіцыйнай мовай краіны зьяўляецца Bahasa Indonesia.
Асноўныя этнічныя групы:
і г.д. Мусульмане - 80% (найвялікшая мусульманская краіна), хрысьціяне - 10% насельніцтва.
Найбольшае напружаньне ў інданэзійскім грамадзтве выклікае супрацьстаяньне на розных выспах паміж мясцовымі жыхарамі й новаперасяленцамі. Большая частка інданэзійцаў жыве на перанаселеных абшарах, і таму ўрад мусіў распачаць шырокую кампанію перасяленьня, але не былі ўлічаныя мнонмя аспэкты. Бальшыня перасяленцаў мусульмане і маюць больш разьвітую культуру, чым мясцовыя (збольшага хрысьціяне, ахрышчаныя галянцамі), і валодаюць большым досьведам у гаспадарцы і справах. Дзякуючы гэтаму, яны лёгка адцясьняюць ад улады мясцовых, да таго ж за часы Сухарта многія пасады на немусульманскіх астравах былі аддадзеныя мусульманам. У выніку гмат дзе зьмянілася канфэсійная сытуацыя.
[рэдагаваць] Рэлігія
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Спорт
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сяргей Богдан. Інданэзія: цана свабоды // Наша Ніва, ліпень 1999 (http://nn.by/1999/11/07.htm)
| Краіны Азіі |
|---|
| Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банґлядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынґапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія |
| Непрызнаныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконґ | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына |


