Інданэзійская мова
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Інданэзійская мова (індан. Bahasa Indonesia — мова Інданэзіі) — адна з аўстранэзійскіх моваў. Афіцыйная мова (з 1945 г.) і мова міжнацыянальных зносінаў у Інданэзіі. У бытавых зносінах яе выкарыстоўваюць каля 20 млн чалавек. Агульная колькасьць тых, хто валодае мовай у той ці іншай ступені — каля 200 млн. Дыялектаў ня мае.
Інданэзійская мова аформілася ў першай палове XX стагодзьдзя на базе малайскай мовы, якая традыцыйна выкарыстоўвалася ў гэтым рэгіёне як лінгва-франка. Назва «інданэзійская мова» была прынята ў 1928 г. на Кангрэсе моладзі і паступова выцесьніла назву «малайская мова». Пісьменнасьць на аснове лацінскага альфабэту.