Балота
Бало́та — залішне ўвільготнены кавалак зямлі, які парос спэцыфічнай балотнай расьліннасьцю.[1]
Зьмест |
[рэдагаваць] Утварэньне
Існуюць наступныя прынцыпы ўтварэньня балотаў:[1]
- забалочваньне глебы
- зарастаньне вадаёмаў
У балотах звычайна адбываецца назапашваньне расьлінных рэшткаў, якія часткова падгнілі, і ўтварэньне торфу.
[рэдагаваць] Геаграфічныя асаблівасьці распаўсюджваньня
Балоты найбольш сканцэнтраваны ў лясной зоне Паўночнай частцы паўшар’я. У межах Эўразійскага кантынэнту пашыраны на Поўдні Эўрапейскай частцы, на Палесьсі, у Заходняй Сыбіры, на Камчатцы й у іншых краёх.[1]
На Беларусі балоты разьмяркоўваюцца нераўнаважна.
Найбольшыя балоты разьмешчаны ў Берасьцейскай вобласьці:
Паводле асаблівасьцяў разьвіцьця й торфаўтварэньня на Беларусі вылучаюць 5 тарфяных краёў.[1]
[рэдагаваць] Тыпы балотаў
У залежнасьці ад мініральнага жыўленьня:
- вярховыя (Полацкая нізіна, Друць-Бярэзінскае міжрэчча) — у месцах, дзе пераважае беднае атмасфэрнае жыўленьне
- пераходныя
- нізінныя (Гарадзенская й большая частка Берасцейскай вобласьцяў) — разьвіваюцца ў месцах зь перавагай глебавага жыўленьня
Паводле тыпу расьліннасьці:
- лясныя
- хмырэзнікавыя
- травяныя
- мохавыя
Паводле мікрарэльефу:
- далінныя
- поймавыя
- сьхілавыя
- водападзельныя
[рэдагаваць] Жывёлы, птушкі й расьліны
У расьліннасьці залежна ад тыпу балотаў пашыраны эў-, меза-, і алігатрофныя расьліны.
У жывёльнім сьвеце пераважаюць балотныя птушкі, месцамі трапляюцца ахоўныя (белыя курапаткі, журавы шэрыя).
[рэдагаваць] Сакральнае значэньне
Kacмаганічная сымболіка балота зьвязана i зь яго рэальнымі ўласьцівасьцямі — гэта беспарадкавая сумесь зямлі й вады, першасных элемэнтаў, зь якіх утвараўся будучы Космас. Таму балоты — улюбёныя мейсцы бытаваньня розных нячысьцікаў, якія пераймаюць функцыі антаганістаў бога ў акце стварэньня.[2]
[рэдагаваць] Прыроднае значэньне
На вялікіх балотных прасторах утвораны рознага кшталту ахоўныя тэрыторыі:
Гідралягічныя заказьнікі:
- Выганашчанскае балота
- Ельня
- Заазер'е
- Дзікае балота
Батанічныя заказьнікі лекавых расьлінаў:
- Стубла
- Кішкава ў Драгічынскім раёне
- Урочышча Востраў у Гарадзенскім раёне
- у складзе Міхалінска-Бярозаўскага заказьніка
- у складзе Радастаўскага заказьніка
- у складзе Гожаўскі заказьнік
Многія балоты абвешчаны заказьнікамі-журавіньнікамі:
[рэдагаваць] Гаспадарчае значэньне
Нявысушаныя нізінныя балоты выкарыстоўваюцца ў якасьці прыродных сенажацяў.
Асушаныя балоты выкарыстоўваюцца пад травы, гародніну, збожжавыя, тэхнічныя й сіласныя расьліны, для здабычы торфу.
[рэдагаваць] Асноўныя паказчыкі
На Беларусі тарфяныя балоты займаюць 2,5 мільёнаў гэктараў з запасам торфу-сырцу 31,3 мільярдаў кубічных мэтраў.[1]
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c d e А. П. Підоплічка. Балота // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — С. 222
- ^ Л. Дучыц, У. Лобач, С. Санько. Балота // Беларуская міфалогія: Энцыклап. слоўн. / С.Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 41—42
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Балота — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Біёмы | |
|---|---|
| Суша |
Арктычная пустэльня · Антарктычная пустэльня · Тундра · Лесатундра · Іглічны лес — Тайга · Падтайга · Мяшаны лес · Лісьцевы лес: шыракалісты лес і дробналісьцевы лес · Лесастэп · Стэп · Паўпустэльня · Пустэльня · Савана · Субтрапічны лес · Пераменна-вільготны лес · Вільготны трапічны лес — Джунглі · Каатынга · Вільготны экватарыяльны лес: Сэльва і Гілея · Альпійскі пас · Субальпійскі пас · Міжземнаморскі пас · Вобласьць высотнай пасавасьці · Узьбярэжжы і забалочаныя: плавень, абалона, багна, балота, саланчак
|
| Акіян |
Сажалка · Літараль / Прыліўна-адліўная зона / Узьбярэжная зона · Мангравыя лясы · Лес водарасьцяў · Каралавы рыф · Нерытычная зона · Кантынэнтальны шэльф · Пэлягічная зона · Акіянская ложа · Западзіны: жолаб і рыфт · Гідратэрмальная крыніца сярэдзінна-акіянічнага хрыбта · Пакавы лёд
|