Гарадзенскі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Гарадзенскі раён (Гродзенскі раён) |
|
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Горадня |
| Найбольшы горад | Горадня |
| Іншыя буйныя гарады | Скідаль |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Насельніцтва (2009) | 54 525[1] |
| Шчыльнасьць | 22,81 чал./км² |
| Плошча | 2,59 тыс.[2] км² |
| Месцазнаходжаньне Гарадзенскага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +2 |
| Тэлефонны код | +375-15 |
| Паштовыя індэксы | 231 7хх |
| Афіцыйны сайт | |
Гарадзе́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,59 тыс. км²[2]. Насельніцтва — 54 525 чалавек[1] (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Горадня.
Гарадзенскі раён мяжуе зь Бераставіцкім, Шчучынскім і Мастоўскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, на захадзе з Польшчай, на поўначы зь Летувой.
Зьмест |
Фармаваньне тэрыторыі раёну [рэдагаваць]
Гарадзенскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 году ў складзе Беластоцкай вобласьці БССР.
У склад раёну пры стварэньні ўвайшлі наступныя тэрыторыі занятай у верасьні 1939 году Польскай Рэспублікі: Верцялішкаўская, Лаская, Горніцкая, часткі Індурскай і Госкай гмінаў Гарадзенскага павету, Кузьніцкая і частка Адэльскай воласьці Сакольскага павету[3].
Першапачатковая тэрыторыя раёну складала 1032,3 км² з насельніцтвам у 52 502 чалавекі[4].
У лістападзе 1940 году была далучаная частка скасаванага Парэцкага раёну.
У 1941—1944 гадах тэрыторыя раёну занятая нацысцкай Нямеччынай і ўключана непасрэдна ў Райх (правінцыя Ўсходняя Прусія).
У верасьні 1944 году ў сувязі зь перадачай Беласточчыны ў склад ПНР раён быў уключаны ў склад навастворанай Гарадзенскай вобласьці БССР, а частка раёну адыйшла да ПНР. У 1946 годзе падчас удакладненьня дзяржаўнай мяжы СССР і ПНР са складу раёну на карысьць ПНР дадаткова перададзены вёскі Клімаўка, Мінкаўцы, Номікі, Такі, Толчы, Шымакі[5].
У сувязі з палітыкай узбуйненьня раёнаў у БССР да раёну была далучаная тэрыторыя Сапоцкінскага раёну (скасаваны 10 сакавіка 1959) і частка Скідальскага раёну (скасаваны 25 сьнежня 1962).
Прырода [рэдагаваць]
Рэльеф [рэдагаваць]
Значную частку раёну займае Нёманская нізіна, на захадзе — Гарадзенскае ўзвышша. Рэльеф — узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 100—170 м над узроўнем мора, найвышэйшы пункт — 247 м (каля в. Капцёўка).
Карысныя выкапні [рэдагаваць]
На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады цагляных глінаў, торфу, сылікатных пяскоў, крэйды, пяскова-жвіровага матэрыялу, бузаў.
Клімат [рэдагаваць]
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,1 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 596 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 199 дзён.
Гідраграфія [рэдагаваць]
Працякаюць рэкі Нёман з прытокамі Сьвіслач, Ласосна, Чорная Ганча, Котра. Аўгустоўскі канал злучае раку Нёман з ракой Бобра (басэйн ракі Вісла). На тэрыторыі раёну разьмешчаныя азёры: Белае, Рыбніца, Малочнае, Кальніца, Вяроўскае.
Глебы [рэдагаваць]
Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя.
Расьліннасьць [рэдагаваць]
Пад лесам каля 32% тэрыторыі раёну (буйныя масівы — Гарадзенская пушча на паўночным усходзе ды Аўгустоўская пушча на паўночным захадзе), пераважаюць хваёвыя, бярозавыя і яловыя лясы. Агульная плошча балотаў займае 2,5% плошчы раёну (балотныя масівы Сьвятое, Масткі-Нівішча, Закрэўшчына). На тэрыторыі раёну разьмешчаныя заказьнікі: ландшафтавы — Азёры, біялягічныя — Гожаўскі і Сапоцкінскі.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Колькасць насельніцтва раёну паводле перапісу 2009 году — 54 525 чалавек[1]. У тым ліку:
- места Скідаль — 10 869 чал.
- мястэчка Сапоцкін — 1231 чал.
- мескае насельніцтва — 12 100 чал.
- сельскае — 42 425 чал.[1]
Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 2009 году[6]:
У раёне дзейнічаюць 46 рэлігійных супольнасьцяў, якія зарэгістравалі свае Статуты: 25 рымска-каталіцкіх, 17 праваслаўных. У месьце Скідаль дзейнічаюць: супольнасьць царквы Хрысьціянаў Веры Эвангельскай, царква Хрысьціянаў Адвэнтыстаў Сёмага Дня, мусульманская рэлігійная супольнасьць, Новаапостальская рэлігійная супольнасьць. У прыходах раёну працуюць 18 ксяндзоў, 10 зь іх грамадзяне Рэспублікі Польшча, 12 праваслаўных сьвятароў. На тэрыторыі раёну знаходзіцца 40 культавых будынкаў.[7]
Інфраструктура [рэдагаваць]
У раёне 23 сярэднія, 20 базавых, 6 пачатковых школаў, 11 музычных школаў, 26 дашкольных установаў, 41 клюб, 49 бібліятэкаў, 55 больнічных установаў, 2 санаторыі, ПТВ-199, 2 санаторныя школы, дзіцяча-спартовая школа.
Гаспадарчая дзейнасьць [рэдагаваць]
Агульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 117 тыс. га, зь іх асушаных 20,9 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля (буйнарагатая жывёліна, сьвінагадоўля, конегадоўля), вырошчаюць буракі, збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу. Агародніцтва.
Прадпрыемствы: харчовая (Скідальскі цукровы камбінат, вытворчасьць мясных і агароднінных кансэрваў, алеі, сыру, крухмалу), дрэваапрацоўчай прамысловасьці (мэбля, піламатэрыялы, сталярныя вырабы), паліўнай прамысловасьці (торфабрыкет), вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў (кафля і жалезабэтонныя вырабы).
На тэрыторыі раёну праходзяць чыгуначныя лініі Вільня — Горадня — Беласток (Польшча), Горадня — Масты, аўтадарогі ад Горадні на Беласток, Друскенікі (Летува), Астрыну, Ліду, Вялікую Бераставіцу, Ваўкавыск.
Інфармацыя для турыстаў [рэдагаваць]
На тэрыторыі раёну разьмешчана беларуская частка помніка гідратэхнічнага будаўніцтва — Аўгустоўскага канала.
Помнікі прыроды [рэдагаваць]
- Канглямэрат пяскова-жвірова-аточыкавы «Прынёманскі».
- Геалягічныя агаленьні Калодзежны Роў і Равец.
Помнікі архітэктуры [рэдагаваць]
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі ў в. Адамавічы (1854—1875).
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі ў в. Адэльск (XVIII ст.).
- Царква Сьв. Духа ў в. Азёры (1866).
- Сядзібна-паркавы комплекс Тукалаў у в. Белыя Балаты (XIX ст.).
- Царква Сьв. Аляксандра Неўскага ў в. Верцялішкі (1854).
- Царква Узвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Галавачы (1881).
- Касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Галынка (1870—1891).
- Касьцёл Сьвв. Апп. Пятра й Паўла ў в. Гожа (1862—1865).
- Капліца Сьв. Роха ў в. Грандзічы (1908).
- Царква Дабравешчаньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Жыдомля (1743).
- Касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса і Сьв. Язэпа ў в. Занявічы (1917).
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Зарачанка (1937).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Індура (1815).
- Царква Сьв. Аляксандра Неўскага ў в. Індура (1881).
- Сынагога ў в. Індура (XVIII—XIX стст.).
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі і Сьв. Андрэя Баболі ў в. Казловічы (1817).
- Царква Праабражэньня Гасподняга ў в. Камотаў (1846).
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі ў в. Капцёўка (1936—1939).
- Царква Усьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Капцёўка (1891).
- Касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьв. Панны Марыі ў в. Кашубінцы (1750).
- Касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьв. Панны Марыі ў в. Квасоўка (1856—1872)
- Царква Сьв. Мікалая ў в. Лаша (1862).
- Сядзібна-паркавы комплекс у в. Лікаўка (XIX ст.).
- Млын у Луцкаўляны (канец ХІХ ст.).
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Мількаўшчына (1904).
- Касьцёл Сьв. Юр’я ў в. Новая Руда (1938).
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Падлабеньне (1882).
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Парэчча (1904—1906).
- Царква Маці Божай Казанскай у в. Парэчча (1901).
- Касьцёл Зьвеставаньня Панне Марыі ў в. Перстунь (1848).
- Касьцёл Маці Божай Шкаплернай у в. Прывалка (1919).
- Капліца ў в. Русота (XIX ст.).
- Капліца-пахавальня Ю. Дзяконскай у мястэчку Сапоцкін (1858).
- Капліца-пахавальня Ю. Гурскага ў мястэчку Сапоцкін (1873).
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі ў мястэчку Сапоцкін (канец XVIII ст.)
- Касьцёл Перамяненьня Пана ў в. Селіванаўцы (1865—1867).
- Касьцёл Сьв. Язэпа ў месьце Скідаль (1870).
- Царква Сьв. Міхала Арханёла ў месьце Скідаль (1851).
- Сядзіба ў в. Сьвіслач (канец ХІХ ст.).
- Капліца Божай Міласэрнасьці ў в. Сьвяцак (пачатак ХХ ст.).
- Палацава-паркавы комплекс Валовічаў у в. Сьвяцак (XVIII—XIX стст.)
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Вуніяцкая царква ў мястэчку Азёры (1676).
- Сынагога ў мястэчку Азёры (XVIII ст.).
- Вуніяцкая царква ў мястэчку Галынка (1714).
- Касьцёл у в. Каменка (XVIII ст.).
- Царква Сьв. Георгія ў в. Котра (XVII ст.).
- Вуніяцкая царква ў в. Падлабеньне (1715).
- Вуніяцкая царква ў в. Перстунь (1819).
- Сынагога ў мястэчку Сапоцкін (XVIII ст.)
- Царква Усьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў мястэчку Сапоцкін (1780).
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў месьце Скідаль (1867—1870).
- Сядзіба Антановічаў-Чацьвярцінскіх у месьце Скідаль (XIX ст.).
- Касьцёл у мястэчку Сьвіслач (1666).
Выбітныя асобы [рэдагаваць]
- Эліза Ажэшка (1841—1910) — польска-беларуская пісьменьніца.
- Міхась Васілёк (1905—1960) — беларускі паэт.
- Яўхім Карскі (1861—1931) — беларускі філёляг, фальклярыст, этнограф.
- Макар Краўцоў (1891— пасьля 1939) — беларускі літаратар, грамадзка-палітычны дзеяч, аўтар словаў да гімна БНР.
- Ігнат Легатовіч (1796—1867) — беларускі і польскі паэт, пэдагог.
- Вацлаў Пануцэвіч (1911—1991) — беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч, гісторык.
- Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728—1810) — астраном, асьветнік.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в г Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ а б Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ З матэрыялаў раянавання заходніх абласцей БССР // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 114
- ^ З матэрыялаў раянавання заходніх абласцей БССР // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 114
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 20
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область. Национальный состав населения(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Конфессии // Гродненский райисполком
Літаратура [рэдагаваць]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн.: БелЭн, 1993.— 431 с.: іл.
- Гродненский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Гарадзенскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гарадзенскі раённы выканаўчы камітэт(рас.)
- Гродзенскі раён // Гродзенскі аблвыканкам
- Вёскі і фота помнікаў на Radzima.org
- Гарадзенскі раён (рас.) на «Глёбусе Беларусі»
|
|||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||
|
|||||||||||
|
||||||||
|
||||||||