Слонімскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Слонімскі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Слонім
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2009) 67 288[1]
Шчыльнасьць 46,73 чал./км²
Плошча 1,47 тыс.[2] км²
Месцазнаходжаньне Слонімскага раёну
Слонімскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-15-62
Паштовыя індэксы 231 7хх, 231 8хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сло́німскі раёнадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,47 тыс. км². Насельніцтва — 67 288 чалавек (2009)[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Слонім.

Разьмешчаны на поўдні вобласьці й мяжуе на захадзе з Зэльвенскім, на поўначы — зь Дзятлаўскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, на ўсходзе і поўдні — з Баранавіцкім, Івацэвіцкім і Пружанскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 15 студзеня 1940: утвораны Слонімскі раён.
  • 1983: места Слонім было вылучанае ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкаваньня.
  • 4 студзеня 2002: Слонімскі раён і места Слонім былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня[3].

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя частка раёну разьмешчаная ў межах Слонімскага ўзвышша, паўночна-ўсходняя — на ўскраіне Наваградзкага ўзвышша, паўночная — у Нёманскай нізіне, усходняя і паўднёвая часткі — на Баранавіцкай раўніне. Значная частка раёну знаходзіцца на вышыні 180—200 мэтраў над узроўнем мора. У паўночна-ўсходняй частцы знаходзіцца найвышэйшы пункт — 223 мэтры.

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады торфу, крэйды, пяскова-жвіровага матэрыялу, глінаў, прызначаных для глыбокай керамікі, будаўнічых пяскоў і бузаў.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5,4 °С, ліпеня 17,8 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 592 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 196 дзён.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працякае рака Шчара з прытокамі Грыўда, Бяроза, Іса, на мяжы з Зэльвенскім раёнам — Зальвянка.

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля 35% тэрыторыі раёну займаюць лясы: іглічныя, бярозавыя, яловыя, дубовыя. На тэрыторыі Слонімскага раёну знаходзіцца дзяржаўны батанічны заказьнік дзікарослых лекавых расьлінаў дзяржаўнага значэння, 2 ляндшафтавыя геамарфалягічныя заказьнікі прыроды мясцовага значэньня, маецца 13 помнікаў прыроды.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва Слонімскага раёну паводле перапісу 2009 году складае 67 288 чалавек (35 324 — жанчыны, 31 964 — мужчыны), зь іх 18 318 чалавек (9568 — жанчыны, 8750 — мужчыны) зь сельскай мясцовасьці[1].

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сыстэме адукацыі ў раёне 26 дашкольных установаў (12 — агульнага развіцьця, 12 — з тэматычнай скіраванасьцю, 1 адмысловая ўстанова для дзяцей з асаблівасьцямі псыхафізычнага развіцьця, цэнтар разьвіцьця дзіцяці), 31 установа агульнай сярэдняй адукацыі, 8 пазашкольных установаў, 3 адмысловыя ўстановы, 2 вучэбна-вытворчыя камбінаты.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сёньняшні дзень насельніцтва раёну абслугоўвае 78 установаў культуры: 37 бібліятэк, раённы Дом культуры (працуе 22 творчыя калектывы, 7 маюць званьне «народны», 1 «узорны», у раёне 14 калектываў са званьнем «народны» і «ўзорны»), раённы Дом рамёстваў, 27 клюбаў і Дамоў культуры, 2 клюба фальклёру, 4 Дамы сацыяльна-культурных паслугаў, раённы краязнаўчы музэй імя І. І. Стаброўскага, 3 дзіцячыя музычныя школы і 2 школы мастацтваў. З 1990 року ў месьце адчыненая дзяржаўная ўстанова культуры «Слонімскі драматычны тэатар». Жыхароў места абслугоўвае кінатэатар «Мір», відэасалён.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне месьцяцца 2 стадыёны, 2 басэйны, 30 спартовых заляў, 6 спартовых дзіцяча-юнацкіх школаў (2 маюць статус школаў Алімпійскага рэзэрву), дзе культывуецца 10 відаў спорту (бокс, мастацкая гімнастыка, гандбол, футбол, веславаньне на байдарках і каноэ, лёгкая атлетыка, каратэ, більярд, картынг, шашкі).

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі занятыя 51,3% тэрыторыі. Асноўнымі галінамі сельскай гаспадаркі зьяўляюцца: мяса-малочная галіна, птушкагадоўля, вырошчваньне збожжавых і кармавых культураў, бульбы, ільну. У раёне 4 раённыя ўнітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, 10 сельскагаспадарчых вытворчых каапэратываў, фэрмэрская гаспадарка, птушкафабрыка.

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасны Слонім — места з даволі разьвітай прамысловасьцю. Тут працуе 21 прамысловае прадпрыемства. Асноўныя прадпрыемствы: ААТ «Слонімскі мясакамбінат», ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод Альбярцін», ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка», ААТ «Слонімскі льнозавод», УДП «Слонімскі вінаробны завод», філія «Слонімскі хлебазавод», ААТ «Слонімскі завод сухога абястлушчанага малака» і іншыя.

Галоўныя прадпрыемствы экспартэры — ААТ «Слонімскі завод сухога абястлушчанага малака», ААТ «Слоніммэбля». Экспартна-імпартныя апэрацыі ажыцьцяўляюцца з 29 краінамі сьвету. Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі зьяўляюцца: Расея, Украіна, Кыргыстан, ЗША, Польшча, Нямеччына, Чэхія і іншыя.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія БаранавічыВаўкавыск, аўтадарогамі Слонім зьвязаны з Баранавічамі, Івацэвічамі, Ружанамі, Ваўкавыскам, Лідай. Дзейнічае Слонімскі раённы вузел электрасувязі, які зьяўляецца структурным падпадзелам Гарадзенскай філіі дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі прыроды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • батанічныя: дуб чарэшчаты (Сенькаўшчынскае лесьнікоўства) і ліпа Каралінская (места Слонім);
  • геалягічныя: гара Каўпак (в. Парэчча), Кракоткаўская града і Кракоткаўскі камень (в. Вялікая Кракотка), Расколаты камень (Альбярцінскае лесьнікоўства), Вялікі камень Смоўжаўскі (в. Смоўжы).

Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьв. Мікалая ў дв. Азярніца (1867).
  • Былая вуніяцкая царква ў дв. Альбярцін (1936).
  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў дв. Альбярцін (1936).
  • Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх у в. Альбярцін (ХІХ ст.).
  • Царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Вострава (2-ая палова XIX ст.).
  • Былая вуніяцкая царква ў в. Высацк (XVIII ст.).
  • Сядзіба Булгакаў у дв. Высацк-Дольны (XVI ст.).
  • Царква ў в. Вялікая Кракотка.
  • Сядзіба Пуслоўскіх ува ўрочышчы Гутка (XIX ст.).
  • Капліца-пахавальня Ордаў у в. Дзеравянчыцы (1852).
  • Парк пры былой сядзібе Ордаў у в. Дзеравянчыцы (XIX ст.)
  • Царква Сьв. Тройцы ў в. Дзераўная (1914).
  • Касьцёл Сьвв. Апп. Пятра й Паўла ў в. Дзявяткавічы Новыя (1786).
  • Палацава-паркавы комплекс Сьлізьняў у в. Дзявяткавічы Новыя (XVIII ст.).
  • Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Сьв. Параскевы Пятніцы ў в. Дзявяткавічы Старыя (1779).
  • Былы вуніяцкі кляштар, цяпер праваслаўны Сьвята-Ўсьпенскі мужчынскі манастыр у мястэчку Жыровічы (XVII — XIX стст.).
  • Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Сьв. Георгія ў мястэчку Жыровічы (XVIII ст.).
  • Царква ў в. Вялікая Кракотка (2-ая палова XIX ст.).
  • Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Сьв. Аляксандра Неўскага ў в. Кракотка Малая (1812).
  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Міжэвічы (1867).
  • Царква ў в. Ніз (2-ая палова XIX ст.).
  • Мэмарыяльны крыж паўстанцам 1830-31 гг. у в. Парэчча.
  • Царква ў в. Парэчча (2-ая палова XIX ст.).
  • Царква Сьв. Георгія ў в. Пасінічы (XIX ст.).
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Перавалока (1670).
  • Касьцёл Найсьв. Тройцы й кляштар бэрнардынаў (цяпер царква Сьв. Тройцы) у месьце Слонім (1639—1645).
  • Чыгуначная станцыя ў месьце Слонім (1922).
  • Кляштар бэнэдыктынак у месьце Слонім (1669).
  • Капліца Сьв. Дамініка ў месьце Слонім (1745).
  • Касьцёл Сьв. Андрэя Апостала ў месьце Слонім (1775).
  • Касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьв. Панны Марыі і кляштар бэрнардынак у месьце Слонім (1690).
  • Касьцёл Божага Цела (цяпер сабор Спаса-Праабражэнскі) у месьце Слонім (1635, 2000-я).
  • Ратуша ў месьце Слонім (1740-я).
  • Сядзіба ў месьце Слонім (ХІХ ст.).
  • Сынагога ў месьце Слонім (1642).
  • Сынагога ў месьце Слонім (ХІХ ст.).
  • Царква Сьв. Пр. Ільлі ў в. Сурынка (2-ая палова XIX ст.).
  • Капліца-пахавальня ў в. Сынкавічы (пач. ХХ ст.).
  • Сядзіба ў в. Сынкавічы (пач. ХХ ст.).
  • Касьцёл Сьвятой Барбары ў в. Сялявічы (2-ая палова XIX ст.).
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Вялікія Шылавічы (пач. XIX ст.).

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбітныя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Слонимский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]