Сьвіслач (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьвіслач
BIA Świsłocz COA.svg Flag of Śvisłač.svg
Герб Сьвіслачы Сьцяг Сьвіслачы
Першыя згадкі: 1256
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Сьвіслацкі
Насельніцтва: 6886[1] (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1513
Паштовы індэкс: 231960
Геаграфічныя каардынаты: 53°02′ пн. ш. 24°06′ у. д. / 53.033° пн. ш. 24.1° у. д. / 53.033; 24.1Каардынаты: 53°02′ пн. ш. 24°06′ у. д. / 53.033° пн. ш. 24.1° у. д. / 53.033; 24.1
Сьвіслач на мапе Беларусі
Сьвіслач
Сьвіслач
Сьвіслач
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Сьві́слач — места ў Беларусі, каля вытокаў ракі Сьвіслач. Адміністрацыйны цэнтар Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 6886[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 90 км на поўдзень ад Горадні, за 3 км ад аднайменнай чыгуначнай станцыі (лінія Ваўкавыск — Сьвіслач), аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Горадняй, Ваўкавыскам, Поразавам.

Сьвіслач — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). У 1-й пал. XIX стагодзьдзя тут працавала найлепшая на Літве гімназія (цяпер гімназія № 1 імя К. Каліноўскага), у якой навучаліся Восіп Кавалеўскі, Напалеон Орда, Юзэф Крашэўскі, Рамуальд Траўгут, Кастусь Каліноўскі і іншыя вядомыя асобы.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Сьвіслач», відавочна, утварылася ад назвы ракі[2]. У сваю чаргу адпаведны гідронім мае яцьвяскае паходжаньне, і азначае «балота», «вільгаць». Назву места зьвязваюць з ракой Вісла, адкуль рухаліся славянскія плямёны, або з ракой Сьвіслач, левым прытокам Нёмана[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Сьвіслач зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1256:

« Поиде Данило на Ятвязе с братом и сыном Львомъ и с Шварном младоу соушоу емоу и посла по Романа в Новъгородонъ и со Изяславом со Вислочьскимъ и со всего сторонеи приде Самовить со Мазовшаны и помочь о Болеслава со Соудимирцы и Краковляны »

Іпацьеўскі летапіс

У ХIII ст. Сьвіслач зрабілася сталіцай удзельнага княства, якое неўзабаве далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Пазьней паселішча знаходзілася ў валоданьні вялікіх князёў, а з 1507 зрабілася цэнтрам Сьвіслацкага староства Ваўкавыскага павету. У 1523 Сьвіслач атрымала статус мястэчка. З 1563 яна знаходзілася ў валоданьні Яна Хадкевіча, які ў 1572 годзе зьмяняў Сьвіслач на Ляхавічы.

Будынак гімназіі, 1880

Зь сяр. XVI ст. Сьвіслач перайшла да Заслаўскіх, у 1581 — зноў да Хадкевічаў. У 1667 уладаром мястэчка зрабіўся прусак Крышпін-Кіршэнштэйн. У 1668 тут збудавалі Траецкі касьцёл, пры якім дзейнічала парафіяльная школа. Таксама існавала грэка-каталіцкая царква Анёла-Ахоўніка[4].

У 1778 Сьвіслач перайшла ў валоданьне Вінцэнта Тышкевіча, сэнатара Вялікага Княства Літоўскага, жанатага на пляменьніцы караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Новы гаспадар правёў рэканструкцыю мястэчка, уладкаваў у цэнтры рынкавы пляц, заснаваў заапарк, тэатар з капэлай, парк. У 1793 Сьвіслач увайшла ў Гарадзенскае ваяводзтва. У кан. XVIII ст. тут праводзіліся вялікія кірмашы.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сьвіслач апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскай, потым Літоўскай губэрні. З 1801 мястэчка зрабілася цэнтрам воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1804 В. Тышкевіч заснаваў тут гімназію, якую ў 1851 пераўтварылі ў дваранскую вучэльню. Сярод яе навучэнцаў — Кастусь Каліноўскі, Восіп Кавалеўскі, Станіслаў Горскі, Юзэф Крашэўскі, Напалеон Орда, Рамуальд Траўгут. Станам на 1833 у мястэчку было 1 мураваны і 146 драўляных будынкаў.

За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ваколіцы Сьвіслачы зрабіліся месцам актыўных вайсковых дзеяньняў паміж паўстанцкімі аддзеламі і расейскімі карнымі войскамі. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 526 будынкаў (24 мураваныя і 502 драўляныя), 6 гарбарных, піваварнае і медаварнае прадпрыемствы, сельская лячэбніца.

У Першую сусьветную вайну ў 19151918 Сьвіслач займалі нямецкія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны. За польскім часам тут дзейнічалі некалькі беларускіх нацыянальна-вызвольных арганізацыяў.

У верасьні 1939 Сьвіслач увайшла ў БССР, дзе ў студзені 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і зрабілася цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У лістападзе 1942 нацысты расстралялі 1536 вязьняў габрэйскага гета. 14 сьнежня 2000 Сьвіслач атрымала статус места[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сьвіслачы працуюць 2 сярэднія школы і 2 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надаюць лякарня і паліклініка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка.

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сьвіслачы маецца стадыён, шэраг спартовых пляцовак (у тым ліку хакейная)

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца раённая «Свіслацкая газета».

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, мэблевай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

  • Сьвіслацкае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства побытавага абслугоўваньня

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуе Сьвіслацкі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Сьвіслач»[8].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьв. Францішка Асіскага
  • Будынак гімназіі (1802—1803)
  • Гаспадарчы двор (XIX—XX стст.)
  • Гістарычная забудова (кан. XIX — 1-я пал. XX стст.; фрагмэнты)
  • Могілкі габрэйскія
  • Парк пры былой сядзібе Тышкевічаў (XVIII ст.)
  • Сынагога (XIX—XX стст.)
  • Царква Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа (1884)

У 1990-я ў цэнтры места збудавалі касьцёл Сьвятога Францішка Асіскага.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца Анёлаў-Ахоўнікаў (XIX ст.)
  • Касьцёл (1666)
  • Сядзіба Тышкевічаў (XVII ст.)

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 337.
  3. ^ История на Свислочский районный исполнительный комитет
  4. ^ Свіслач // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 559.
  5. ^ Статус: Свислочь теперь город // «БДГ. Деловая газета», 28 сьнежня 2000.
  6. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  7. ^ Свіслач // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 264.
  8. ^ Свислочь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьвіслач (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў