Сьвіслацкі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Сьвіслацкі раён | |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Сьвіслач |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Насельніцтва (2009) | 19 539[1] |
| Шчыльнасьць | 15,79 чал./км² |
| Плошча | 1446,67[2] км² |
| Месцазнаходжаньне Сьвіслацкага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +2 |
| Тэлефонны код | +375-15-13 |
| Паштовыя індэксы | 231 9хх |
| Афіцыйны сайт | |
Сьві́слацкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва — 19 539[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Сьвіслач.
Зьмест |
Геаграфічнае становішча [рэдагаваць]
Сьвіслацкі раён мяжуе зь Бераставіцкім і Ваўкавыскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці і Пружанскім раёнам Берасьцейскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні [рэдагаваць]
Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Прыбускай раўніны, на паўночным усходзе — Ваўкавыскага ўзвышша. Цэнтральная частка раёну — водападзел паміж басэйнамі рэчак Нёман і Нараў. Пераважныя вышыні 160—200 м (95%), найвышэйшы пункт 242 м (за 5 км на захад ад мястэчка Поразава).
Карысныя выкапні: буйназярністыя пяскі, будаўнічыя пяскі, гліна і суглінкі, торф.
Клімат і расьліннасьць [рэдагаваць]
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5 °C, ліпеня 18 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 585 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 199 дзён.
Пад лясамі занятыя 48,8% тэрыторыі раёну, пераважаюць хвойнікі. Балоты займаюць 6,2% тэрыторыі. На тэрыторыі раёну знаходзіцца значная частка Нацыянальнага парку Белавеская пушча, гідралягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня «Дзікае».
Гідраграфія [рэдагаваць]
Найбольшыя рэкі: Нараў з Калонкай і Рудаўкай, Рось з Харужанкай, Сьвіслач, Зальвянка.
Гаспадарчая дзейнасьць [рэдагаваць]
Пад сельскагаспадарчымі землямі 40,9% тэрыторыі. Глебы дзярнова-падзолістыя (68,3%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (14,5%). Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён.
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці, па вытворчасьці мэблі з лазы.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Гайнаўка (Польшча) — Сьвіслач — Ваўкавыск; Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць Сьвіслач з Горадняй, Поразавам, Ваўкавыскам. У раёне знаходзіцца пункт пропуску празь дзяржаўную мяжу Беларусі Сьвіслач — Сямёнаўка.
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Захаваліся помнікі архітэктуры: фрагмэнты сядзібнага дома ў в. Гарнастаевічы, касьцёл у в. Грыневічы, Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Дабраволя, касьцёл сьвятога Міхала Арханёла, Сьвята-Траецкая царква і сядзіба ў мястэчку Поразава, Сьвята-Параскева-Пятніцкая царква ў в. Сьвенціца.
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1731—1826) — беларускі навуковец, царкоўны дзяяч.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
Літаратура [рэдагаваць]
- Свислочский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сьвіслацкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||
|
|||||||||||