Стоцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стоцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Стокі
Дата ўтварэньня 8 ліпеня 1950
Дата скасаваньня 16 ліпеня 1954
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сто́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Стокі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Ялоўскі сельсавет у складзе Сьвіслацкага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Ялоўка.

З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці. 8 ліпеня 1950 году пасьля дэмаркацыі мяжы з ПНР, цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Стокі, сельсавет перайменаваны ў Стоцкі. 16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Нязбодзіцкага сельсавету[1].

На 1 студзеня 1941 году ў склад сельсавету ўваходзілі 19 населеных пунктаў, насельніцтва сельсавета складала 2785 чалавек.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Памяць. Свіслацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. І. І. Варанец ; уклад. І. І. Варанец ; маст. Э. Э. Жакевіч.. — Мінск:: Беларусь, 2004. — 526 с. — ISBN 985-01-0496-1.