Зэльва
| Зэльва | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1258 | ||||
| Магдэбурскае права: | ?[1] | ||||
| Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
| Раён: | Зэльвенскі | ||||
| Насельніцтва: | 7,7 тыс. (2008) | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1564 | ||||
| Паштовы індэкс: | 231940 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°09′ пн. ш. 24°49′ у. д. / 53.15° пн. ш. 24.817° у. д.Каардынаты: 53°09′ пн. ш. 24°49′ у. д. / 53.15° пн. ш. 24.817° у. д. | ||||
|
Зэльва на мапе Беларусі
Зэльва
|
|||||
Зэ́льва — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Зальвянка. Адміністрацыйны цэнтар Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 7,7 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 132 км на паўднёвы ўсход ад Горадні; чыгуначная станцыя на лініі Ваўкавыск — Баранавічы.
Зьмест |
Назва[рэдагаваць]
Тапонім «Зэльва» ўтварыўся ад назвы рэчкі Зальвянкі, раней Зальвеі. Тым часам гідронім мае балцкае (імаверна, яцьвяскае) паходжаньне, дакладныя адпаведнасьці ў сучасных мовах адсутнічаюць[2].
Гісторыя[рэдагаваць]
Афіцыйна[3] пачатак гісторыі Зэльвы вядзецца ад 1258 году, калі ў Іпацьеўскім летапісе згадваецца населены пункт, што існаваў на яе месцы. Імаверна, старажытнае паселішча знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй частцы сучаснага мястэчка, дзе існуе гара, якая ўзвышаецца над навакольлем на 20—25 мэтраў[4].
Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі, першы пісьмовы ўспамін пра Зэльву (Вялікую Зэльву) як сяло датуецца 1470 годам, калі Міхал Нацавіч заснаваў тут касьцёл[5]. У 1477 годзе касьцёл зьявіўся ў суседнім маёнтку Малая Зэльва, уладаньні Івана Гінейтавіча. У XVI ст. мясьцінай валодалі Вішнеўскія, Ільлінічы, Забярэзінскія, Зяновічы, Камароўскія і інш. У 1524 годзе Вялікая Зэльва згадваецца ў дакумэнтах як мястэчка ў складзе Ваўкавыскага павету. У першай палове XVII ст. мястэчка перайшло ў валоданьне Сапегаў.
У 1616 годзе Зэльва складалася зь невялікага рынку і трох вуліцаў; працавалі 17 шынкоў і 2 млыны. У 1643 годзе князь Казімер Леў Сапега прымаў тут караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазу. У 1720[5] годзе Сапегі атрымалі права праводзіць у мястэчку штогадовы кірмаш, які на працягу 130 гадоў заставаўся найбольшым у Вялікім Княстве Літоўскім. Сюды прыязджалі купцы з Украіны, Польшы, Швэцыі, Даніі, Італіі, Прусіі, Аўстрыі, Францыі і Расеі. Пасярод рынку існаваў гасьціны двор з 200 крамамі. Апроч кірмашоў, разьвіцьцю Зэльвы спрыяла і зручнае геаграфічнае становішча на гандлёвым шляху Менск — Слонім — Ваўкавыск — Горадня — Беласток. На рацэ Зальвянка, якая была ў той час суднаходным прытокам Нёмана, існаваў рачны порт. Сапегі ганарыліся мястэчкам, называлі яе «Зэльвенскім графствам». У XVIII ст. тут зьявіўся тэатар, у якім гралі беларускія, польскія і францускія акторы. У 1739 годзе пачала дзейнічаць рэзыдэнцыя ордэну піяраў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Зэльва апынулася ў склад Расейскай імпэрыі. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстаньні Т. Касьцюшкі, вызвольным паўстаньні 1830—1831 гадоў, нацыянальна-вызвольным паўстаньні К. Каліноўскага. За ўдзел у паўстаньні 1830—1831 гадоў расейскія ўлады канфіскавалі Зэльву ў Сапегаў. Станам на 1863 год тут было 163 будынкі. У 1886 годзе празь мястэчка прайшла чыгунка Баранавічы — Беласток. У канцы XIX ст. працавалі 2 броварныя і медавараны заводы, зьнічкавая майстэрня, мужчынская і жаночая народныя вучэльні, лесапільня. У пач. XX ст. Малая Зэльва ўвайшла ў межы Зэльвы.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Зэльва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Зэльва ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і зрабілася цэнтрам раёну (у 1962—1966 гадох уваходзіла ў склад Ваўкавыскага раёну). У Другую сусьветную вайну з 14 ліпеня 1941 да 12 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
- Мястэчка на старых здымках
Насельніцтва[рэдагаваць]

- XIX стагодзьдзе: 1829 — 1103 чал., зь іх 276 хрысьціянаў (159 муж. і 117 жан.), 827 юдэяў (452 муж. і 375 жан.); 1830 — 621 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 453, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 155[6]; 1857 — 1950 чал.[7]; 1863 — 1316 чал., у тым ліку 824 юдэі[8]; 1897 — 2879 чал.[9]
- XX стагодзьдзе: 1909 — 1,8 тыс. чал.[10]; 1971 — 4,3 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 7,7 тыс. чал.[11]; 2007 — 7,7 тыс. чал.; 2008 — 7,7 тыс. чал.
Эканоміка[рэдагаваць]
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
- Філія «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці» Зэльвенскага раённага спажывецкага таварыства
- РУП «Трыкатажная фабрыка „Зальвянка“»
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць]
У двары Зэльвенскай царквы — помнік беларускай пісьменьніцы Ларысе Геніюш.
Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы. На беразе Зэльвенскага вадасховішча знаходзіцца турыстычная сядзіба «Лаўрыновічы».
Выдатныя мясьціны[рэдагаваць]
- Каплічка (XIX ст.; каталіцкая)
- Касьцёл (1815, паводле іншай вэрсіі, тэатар Сапегаў[12]; цяпер царква Сьвятой Тройцы БЭМП)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1913)
- Млын (кан. XIX ст.)
- Чыгуначная станцыя (XIX ст.)
Страчаная спадчына[рэдагаваць]
- Сынагога (XVIII ст.)
Вядомыя асобы[рэдагаваць]
- Ларыса Геніюш (Міклашэвіч, 1910—1983) — беларуская паэтка, пісьменьніца, дзяячка нацыянальнага руху
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Малеч. Магдэбурскае права. // «Гістарычная брама» № 6 (10), 1998.
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 140.
- ^ История(рас.). Зельвенский районный исполнительный комитет. Праверана 1 лютага 2011 г.
- ^ Піваварчык С. Зэльва // Археалогія Беларусі: Энцыкл. У 2 т. Т. 1: А — К. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 377.
- ^ а б Шаблюк В. Зэльва // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 660.
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Зэльва і Дзярэчын у святле архіўных звестак // Славуты Зэльвенскі край: Матэрыялы навук. гісторыка-краязнаўчай канфер. — Ліда, 2004. С. 87—97.
- ^ Zelwa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 566.
- ^ Зэльва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1998. С. 121.
- ^ Zelwa // Napoleon Rouba. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909; — Gdańsk, 1995.
- ^ Зельва // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
- ^ Загорская М., Багданаў У. Што ў Бога за кулісамі? // «Салідарнасць» № 50 (541), 23 сьнежня 2005.
Літаратура[рэдагаваць]
- Археалогія Беларусі: Энцыкл. У 2 т. Т. 1: А — К. — Мн.: БелЭн, 2009. — 684 с.: іл. ISBN 978-985-11-0354-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1998. — 604 с.: іл.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Соркіна І. Мястэчкі Зэльва і Дзярэчын у святле архіўных звестак // Славуты Зэльвенскі край: Матэрыялы навук. гісторыка-краязнаўчай канфер. — Ліда, 2004. С. 87—97.
- Zelwa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 566—568.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Зэльва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||