Лідзкі раён
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Лідзкі раён (Лідскі раён) |
|
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ліда |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Насельніцтва (2009) | 135 096[1] |
| Шчыльнасьць | 86,2 чал./км² |
| Плошча | 1566,74[2] км² |
| Месцазнаходжаньне Лідзкага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +375-15-61 |
| Паштовыя індэксы | 231 2хх, 231 3хх |
| Афіцыйны сайт | |
Лі́дзкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1566,74 км². Насельніцтва — 135 096[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Ліда. Лідзкі раён мяжуе на поўначы з Воранаўскім, на ўсходзе — зь Дзятлаўскім і Іўеўскім, на поўдні — з Наваградзкім, на захадзе — са Шчучынскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- 15 студзеня 1940: утвораны Лідзкі раён.
- 9 лютага 2004: Лідзкі раён і места Ліда былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.[3]
Прырода [рэдагаваць]
Рэльеф [рэдагаваць]
Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Лідзкай раўніны і Нёманскай нізіны. Паверхня раўнінная, пераважаюць вышыні 130—180 м, найвышэйшы пункт — 207 м (за 8 км на поўнач ад Ліды).
Карысныя выкапні [рэдагаваць]
На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады торфу, пяскоў, жвіру, глінаў, крэйды.
Клімат [рэдагаваць]
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,8 °C, ліпеня 17,4 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 660 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 194 дні.
Расьніннасьць [рэдагаваць]
Пад лесам 27% тэрыторыі. Пераважаюць хваёвыя, яловыя, бярозавыя лясы, найвялікшыя масівы на ўсходзе — частка Нёманскіх лясоў. Балоты займаюць 13,4% тэрыторыі раёну, зь іх асушаныя каля 7,2 тыс. га; найвялікшыя Дакудаўскае балота, Жыжма.
Заказьнікі: дзяржаўнага значэньня біялягічны — Дакудаўскі, мясцовага значэньня гідралягічныя — Хвалькоўшчына, Тарнаўскі, Бярэзіна.
Гідраграфія [рэдагаваць]
З паўночнага ўсходу на паўднёвы захад уздоўж мяжы з Наваградзкім і Дзятлаўскім раёнамі цячэ рака Нёман, якая мае прытокі Гаўя (з Жыжмай), Дзітва (зь Лідзеяй), Лебяда, Нарва. На тэрыторыі раёну азёры Вялічкаўскае і Глухава.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Колькасьць насельніцтва раёну на 1 студзеня 2008 — 135,2 тыс. чалавек.[4] Сярэдняя шчыльнасьць — 90,13 чалавек на 1 км².
Нацыянальны склад насельніцтва (паводле перапісу 1999, бязь места Ліда):
Беларускую мову назвалі роднай 87,8% жыхароў раёну, 78,9% пазначылі, што размаўляюць па-беларуску дома.
Інфраструктура [рэдагаваць]
У раёне разьмешчаныя 22 сярэднія, 12 базавых, 7 пачатковых, 3 музычныя, 1 спартовая школы, дзіцяча-юнацкі цэнтар, 27 дашкольных установаў, 32 дамы культуры і клюбы, 48 бібліятэк, 7 лякарань, 3 амбулаторыі, 2 фэльдчарска-акушэрскіх пункты, пункт хуткай дапамогі.
Гаспадарчая дзейнасьць [рэдагаваць]
Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў 76,7 тыс. га, зь іх асушаных 29,1 тыс. га. У раёне 16 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 33 фэрмэрскія гаспадаркі. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён. Разьвіваецца мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля. Працуе Лідзкая птушкафабрыка.
Галоўны гаспадарчы цэнтар раёну — места Ліда. У месьце Бярозаўка працуе шклозавод «Нёман», хлебазавод. Дзейнічаюць торфапрадпрыемствы ў Дзітве і Першамайскім. У вёсцы Даржы знаходзяцца льнозавод і завод мяса-касьцяной мукі.
На тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначныя лініі Маладэчна — Ліда — Горадня, Вільня — Баранавічы, аўтадарогі на Горадню, Вільню, Іўе, Слонім, Наваградак, газаправод Івацэвічы — Вільня з адгалінаваннямі ў места Шчучын і Бярозаўку.
Інфармацыя для турыстаў [рэдагаваць]
Помнікі прыроды [рэдагаваць]
- Дзяржаўнага значэньня: парк «Бальцінкі», урочышча Гаік, разьмешчаныя каля вёскі Крупава, насаджэньні (дуб, асіна, яліна) ва ўрочышча Оступ каля вёскі Мінойты.
- Мясцовага значэньня: парк Гарні ў вёсцы Гарні (закладзены ў 1881 року).
Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці [рэдагаваць]
- Капліца Сьвв. Іахіма й Ганны ў в. Агароднікі (1763).
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Узвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Бабры (1810).
- Капліца Маці Божай Анёльскай у в. Бахматы (1919).
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў в. Белагруда (1903—1908).
- Касьцёл Сьвятога Георгія ў в. Беліца (канец ХІХ — пач. ХХ стст.).
- Царква Узвышэньня Сьв. Крыжа ў в. Беліца (1928).
- Сядзібна-паркавы комплекс Захватовічаў у в. Бердаўка (XIX ст.).
- Шклозавод у в. Бярозаўка (1883).
- Сядзіба Стольле і парк ў в. Бярозаўка (ХІХ — пач. ХХ стст.) — трэба ўдакладніць.
- Касьцёл Перамяненьня Пана ў в. Ваверка (1840, 1934).
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Ганчары (1774).
- Былая вуніяцкая, цяпер праваслаўная царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Голдава (1795).
- Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Дакудава (1866).
- Царква Праабражэньня Гасподняга ў в. Дзікушкі (сяр. ХІХ ст.).
- Сядзіба Грабоўскіх у в. Дзікушкі (XVIII—XIX стст.).
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Збляны (пачатак ХХ ст.).
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Крупава (1918—1926).
- Царква Сьв. Мікалая ў в. Лебяда (1898—1900).
- Вялікалітоўскі замак у месьце Ліда (XІV ст.).
- Касьцёл Сьвятога Язэпа (цяпер царква Сьв. Міхала Арханёла) у месьце Ліда (1797—1825).
- Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў месьце Ліда (1765—1770).
- Царква Сьв. Георгія ў месьце Ліда (1875).
- Сядзібна-паркавы комплекс Ромэраў у в. Мажэйкаў Малы (XVIII ст.).
- Касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса і Сьв. Андрэя Баболі ў в. Мінойты (1928—1930).
- Капліца ў в. Мохавічы (ХІХ ст.).
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Мыто (1865—1966).
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў в. Нецеч (1837).
- Царква Усьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Радзівонішкі (1895).
- Сядзібны комплекс у в. Тарнова (ХІХ — пач. ХХ стст.).
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Сынагога ў в. Беліца (ХІХ ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшая Тройцы ў в. Бердаўка (пач. ХХ ст.).
- Касьцёл Спасланьня Сьв. Духа ў в. Бярозаўка (1924—1932).
- Капліца ў в. Гімбуты (1782).
- Сядзіба Важынскіх у в. Голдава (XVIII ст.).
- Капліца ў Дварышча (1860).
- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай і кляштар дамініканаў у в. Ельна (1667).
- Касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьв. Панны Марыі і кляштар кармэлітаў у месьце Ліда (XVIII ст.).
- Харальная Сынагога ў месьце Ліда (1891).
- Палацава-паркавы комплекс Кастравіцкіх у в. Паперня (ХІХ ст.).
- Вуніяцкая царква Сьв. Ганны ў в. Радзівонішкі (XVIII ст.).
- Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага ў в. Тарнова (1892).
- Капліца ў в. Цьвермы (1933—1935).
Выбітныя асобы [рэдагаваць]
- Мацей Догель (1715—1760) — пэдагог, гісторык-архівіст, прававед.
- Міхал Карыцкі (1714—1781) — паэт, пэдагог.
- Казімер Нарбут (1738—1807) — асьветнік, філёзаф.
- Зыгмунд Макрэцкі (1865—1936) — заснавальнік музэю прыроды ў месьце Сімфэропаль.
Паселішчы [рэдагаваць]
Уключае гарады Ліду і Бярозаўку, пас. Першамайскі, 276 сельскіх населеных пунктаў, 15 сельсаветаў: Беліцкі, Бердаўскі, Вавёрскі, Ганчарскі, Голдаўскі, Дакудаўскі, Дварышчанскі, Дзітвянскі, Дубровенскі, Крупаўскі, Мажэйкаўскі, Пескаўскі, Тарноўскі, Трацьцякоўскі, Ходараўскі.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 9 февраля 2004 г. №56 «Об объединении Лидского района и города Лиды в одну административную единицу»
- ^ Мапы і агульныя зьвесткі на emaps-online
Літаратура [рэдагаваць]
- Лидский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с ISBN 978-985-11-0384-9
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лідзкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Лідскі раён // Гродзенскі аблвыканкам
- Здымкі на Radzima.org
- Лідзкі раён (рас.) на «Глёбусе Беларусі»
- Турыстычны даведнік па Лідзкаму раёну
|
||||||||
|
|||||||||||||