Лён
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Лён (Linum) — род зялёных расьлін сямейства лёнавых, да роду належыць каля 200 відаў, найбольш распаўсюджаным зь якіх зьяўляецца лён звычайны. Паходзіць з рэгіёну Міжземнамор’я.
Мае тонкае прамое сьцябло, лісьце прадаўгаватае. Колер кветак часьцей за ўсё блакітны або жоўты, радзей чырвоны. Маюць строга 5 пялёсткаў[1].
Выкарыстоўваецца чалавекам у харчовай, лёгкай і іншых прамысловасьцях.
Расьце і вырошчваецца ў Беларусі.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Лен // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
Лён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў