Вялікая Бераставіца
| Вялікая Бераставіца | |||||
Касьцёл Візытацыі Найсьв. Панны Марыі |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1506 | ||||
| Магдэбурскае права: | 1754 | ||||
| Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
| Раён: | Бераставіцкі | ||||
| Насельніцтва: | 5720[1] (2009) | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1511 | ||||
| Паштовы індэкс: | 231770 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53° пн. ш. 24° у. д. / 53° пн. ш. 24° у. д.Каардынаты: 53° пн. ш. 24° у. д. / 53° пн. ш. 24° у. д. | ||||
|
Вялікая Бераставіца на мапе Беларусі
Вялікая Бераставіца
|
|||||
Вялі́кая Бераставі́ца — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бераставічанка. Адміністрацыйны цэнтар Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 5720[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 63 км ад Горадні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Бераставіца (лінія Масты — Бераставіца); на аўтамабільнай дарозе Горадня — Бераставіца — Ваўкавыск.
Вялікая Бераставіца — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны.
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Найбольш імаверна, што тапонім «Бераставіца» ўтварыўся ад слова «бярост» (від вяза) або слова «бяроста» (кара бярозы)[2]. Але не адкідаецца і магчымасьць таго, што назва паселішча зьявілася як памяншальная ад Берасьця, тады Бераставіца — гэта маленькае Берасьце[3]. Часам тапонім зьвязваюць са словам «берасьцянка» (так зваліся лодкі з кары бярозы, на якіх продкі берастоўцаў хадзілі некалі паўнаводнай мясцовай рэчкаю). Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога першымі пасяленцамі на гэтым месцы былі закаханыя Бярост і Тавіца, якім прыйшлося зьбегчы з роднага паселішча ў пошуках шчасьця. Ад іх імёнаў нібыта і ўтварылася назва новага паселішча — Бераставіца. У 2006 року, у дні сьвяткаваньня 500-рочча мястэчка, разьбяныя скульптурныя статуі гэтых мітычных пэрсанажаў — Бяроста і Тавіцы — зьявіліся пры ўезьдзе ў Бераставіцу як даніна павагі да продкаў і да іх культуры[4].
[рэдагаваць] Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Бераставіцу зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра пад 1506 у зьвязку зь перадачай паселішча у вечнае карыстаньне Аляксандру Хадкевічу, маршалку вялікаму, за заслугі перад Айчынай. У 1549 Рыгор Хадкевіч распачаў тут будову рэзыдэнцыі[5].
З XVI ст. у Бераставіцы існаваў касьцёл, які спалілі маскоўскія захопнікі. На мапе Тамаша Макоўскага (1613) паселішча значыцца як мястэчка, у Гарадзенскім павеце. У 1615 на месцы згарэлага драўлянага касьцёла збудавалі новы. Цягам XVII—XVIII стст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Мнішкаў, Патоцкіх, Касакоўскіх. У XVIII ст. пры касьцёле існавалі шпіталь і парафіяльная школа[5].
У 1754 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бераставіцы Магдэбурскае права і герб з выявай вавёркі ў цэнтры. Неўзабаве на гандлёвым пляцы збудавалі ратушу. 19 верасьня 1794 у бітве паміж паўстанцамі пад камандаю Тадэвуша Касьцюшкі і расейскім акупацыйным войскам ў мястэчку загінула больш за 250 абаронцаў Рэчы Паспалітай.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бераставіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага[6].
За часамі Першай Сусьветнай вайны ў 1917 Бераставіцу занялі нямецкія войскі, у 1919 — польскія войскі. 7 чэрвеня 1919 разам з усім Гарадзенскім паветам мястэчка ўлучылі ў Віленскую акругу Грамадзянскага Кіраваньня Ўсходніх Земляў — часовую Польскую адміністрацыйную адзінку[7]. Улетку 1920 Бераставіцу занялі бальшавікі, пазьней зноў палякі. 20 сьнежня 1920 мястэчка ўлучылі разам з паветам у Наваградзкую акругу[8]. 19 лютага 1921 Бераставіца зрабілася цэнтрам гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) мястэчка канчаткова адыйшло да міжваеннай Польскай Рэспублікі.
18 верасьня 1939 у Бераставіцы пачаліся забойствы і крадзежы. Ахвярамі зрабіліся багатыя асобы і тыя, хто працаваў у польскай адміністрацыі (перш за ўсё палякі). У рабаваньняў бралі ўдзел частка сялянаў і бандыты, якія дзейнічалі пад уплывам прапаганды СССР (перш за ўсё беларусы і габрэі). Апрача іншых, тут забілі двух паліцыянтаў: камэнданта участку Асташеўскага і паліцыянта Лойку[9]. 2 лістапада 1939 Бераставіца ўвайшла ў БССР, у Крынкаўскім раён. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
20 верасьня 1944 Бераставіца зрабілася цэнтрам раёну, у 1947 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 17 ліпеня 2006 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага гербу і заснаваньне сьцяга мястэчка[10].
- Мястэчка на старых фатаздымках
-
Палац Касакоўскіх
[рэдагаваць] Насельніцтва

- XIX стагодзьдзе: 1830 — 394 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 5, мяшчанаў-юдэяў 357, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 26[11]; 1850 — 1037 чал.; 1878 — 1694 чал. (791 муж. і 803 жан.), у тым ліку 1127 габрэяў[12]; 1900 — 1786 чал.
- XX стагодзьдзе: 1914 — 2518 чал.; 1921 — 1371 чал., зь іх 720 юдэяў, 421 каталік, 229 праваслаўных, 1 эвангеліст[13]; 1969 — 2,9 тыс. чал.; 1992 — 7 тыс. чал.[14]
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 5,9 тыс. чал.; 2009 — 5720 чал. (перапіс)[1]
[рэдагаваць] Адукацыя
У Бераставіцы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 2 дашкольныя ўстановы.
[рэдагаваць] Мэдыцына
Мэдычныя паслугі надае местачковая лякарня.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатар.
[рэдагаваць] Мас-мэдыя
У мястэчку выдаецца «Бераставіцкая газета».
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.
- Філія «Бераставіцкі масласырзавод» ААТ «Малочны сьвет»
- ПУП «Кааппрам Бераставіцкага раённага спажывецкага таварыства»
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[15].
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Перамяненьня Пана (1912)
- Касьцёл Візытацыі Найсьвяцейшай Панны Марыі (1615)
- Могілкі старыя каталіцкія, каплічкі
- Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (2-я пал. ХІХ ст.)
- Сядзіба Касакоўскіх (XVIII ст.)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Палац Касакоўскіх (XIX ст.)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды мястэчка
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Восіп Кавалеўскі (1801—1878) — філёляг, адзін з заснавальнікаў манголазнаўства ў Расеі
- Адам Трыпус (1895—1965) — вайсковец і пэдагог, дзяяч Беларускае Народнае Рэспублікі
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Ігар Трусаў. Гарадзенскія ваколіцы // «Биржа информации» № 31 (76), 5 жніўня 1999.
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 27.
- ^ История на Берестовицкий районный исполнительный комитет
- ^ a b Вялікая Бераставіца // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 473.
- ^ Валеры Шаблюк. Вялікая Бераставіца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 436.
- ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.
- ^ Dz. U. z 1920 r. Nr 115, poz. 760.
- ^ Marek Wierzbicki. Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941. Wyd. 2. — Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. ISBN 978-83-88747-76-2. — S. 69-149.
- ^ Указ Президента Республики Беларсь № 455 от 17 июля 2006 г.
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
- ^ Brzostowica Wielka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 422.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: Województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 32.
- ^ Валеры Шаблюк. Вялікая Бераставіца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 435.
- ^ Большая Берестовица // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Ігар Трусаў. Гарадзенскія ваколіцы // «Биржа информации» № 83, 23 верасьня 1999.
- Brzostowica Wielka // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 422.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вялікая Бераставіца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прагноз надвор’я ў мяст. Вялікая Бераставіца
- мяст. Бераставіца Вялікая на Radzima.org
- Да 500-годзьдзя Вялікай Бераставіцы адкрылі дрэва жыцьця // Радыё Свабода, 04.09.2006
| Бераставіцкі раён | |
|---|---|
| Мястэчкі |
Вялікая Бераставіца
|
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
| Былыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
|
Гарадзенская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Астравецкі · Ашмянскі · Бераставіцкі · Ваўкавыскі · Воранаўскі · Гарадзенскі · Дзятлаўскі · Зэльвенскі · Іўеўскі · Карэліцкі · Лідзкі · Мастоўскі · Наваградзкі · Слонімскі · Смаргонскі · Сьвіслацкі · Шчучынскі
|
|
| Гарады | ||
| Мястэчкі | ||
| Месты і мястэчкі гістарычнай Гарадзеншчыны | |
|---|---|
| — ¹ У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права; — ² Вылучаным пазначаюцца месты | |