Васількаў
| Васількаў | |||||
| Wasilków | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1566 | ||||
| Гміна: | Васількаў | ||||
| Павет: | Беластоцкі | ||||
| Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
| Мэр: | Антоне Пялкоўскі | ||||
| Плошча: | 28,15 км² | ||||
| Насельніцтва (2005) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
8751 310,9 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | +(48) 85 | ||||
| Паштовы індэкс: | 16-010 | ||||
| Аўтамабільны код: | BIA | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°12′18″ пн. ш. 23°12′16″ у. д. / 53.205° пн. ш. 23.20444° у. д.Каардынаты: 53°12′18″ пн. ш. 23°12′16″ у. д. / 53.205° пн. ш. 23.20444° у. д. | ||||
|
Васількаў на мапе Польшчы
Васількаў
|
|||||
| www.wasilkow.pl | |||||
Васількаў (па-польску: Wasilków) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Падляскага ваяводзтва, Беластоцкі павет, сядзіба вяскова-гарадзкой гміны Васількаў. Знаходзіцца на захадзе этнаграфічнай тэрыторыі беларусаў.[1] Разьмешчаны ў цэнтральна-ўсходняй частцы Падляскага ваяводзтва, у даліне ракі Супрасьль. Знаходзіцца за 9 км на поўначы ад Беластоку, адлегласьць да Чорнай Беластоцкай — 14 км, да Саколкі — 32 км. Чыгуначная станцыя на лініі №6 Зялёнка — Кузьніца, на аўтадарозе №19 Кузьніца — Беласток — Жэшаў.
Зьмест |
Геральдыка [рэдагаваць]
Упершыню Васількаў атрымаў уласны герб, паводле магдэбурскага права, у сярэдзіне XVI ст. дзякуючы загаду вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста. Выява зьмяшчала на чырвоным полі галаву лася з залатымі рагамі. Атрыманы 8 сьнежня 1566 году.[2]
Этымалёгія назвы [рэдагаваць]
Паводле легенды места было названае ў гонар галіцкага князя Васількі Раманавіча, які на месцы першых селішчаў у пушчы пабудаваў умацаваны дзядзінец.
Гісторыя [рэдагаваць]
- XIII ст. — ў другой палове трынаццатага стагодзьдзя на тэрыторыі места, галіцкі князь Васілька Раманавіч пабудаваў дзядзінец.
- 8 сьнежня 1566 — першыя згадкі, па загадзе вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста, Васількаў атрымаў магдэбурскае права.
- 1567 — пабудаваны першы драўляны касьцёл.
- 1669 — першая згадка пра ўніяцкую царкву Васількава.
- 1612 — праз Васількаў па дарозе ў Вялікае Княства Літоўскае праязджала каралева Канстанцыя, жонка Жыгімонта III Вазы.
- 1795 — па выніках трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Васількаў далучаны да беластоцкага дэпартаменту Прусіі.
- 1807 — паводле Тыльзіцкай мірнай дамовы паміж Расеяй і Францыяй, Васількаў апынуўся ў Беластоцкай вобласьці Расеі.
- 1839 — цар Расеі Мікалай I выдаў указ, які знішчаў уніяцкую царкву, уніяцкая ўласнасьць была перададзеная праваслаўнай царкве.
- 1842 — горад ўвайшоў ў склад Гарадзенскай губэрні.
- 1864 — удзел месьцічаў Васількава ў беларуска-польскім паўстаньні Кастуся Каліноўскага 1863—1864 гадоў супраць расейскага панаваньня.
- 5 траўня 1895 — пажар зьнішчыў палову горада.
- 1918 — у складзе Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі.
- 15 верасьня 1939 — Нямеччына акупавала Беласточчыну. Але праз тыдзень немцы перадалі горад Савецкаму Зьвязу, паводле «пакта Молатава-Рыбэнтропа», і ён стаў часткай Савецкай Беларусі.
- 27 чэрвеня 1941 — зноў захоплены Нямеччынай, у складзе Беластоцкай акругі.
- 20 верасьня 1944 — Васількаў быў перададзены Польшчы, якая, у рамках абмену насельніцтвам з СССР, пачала праводзіць палітыку гвалтоўнага высяленьня беларусаў і ўкраінцаў.[3]
Насельніцтва [рэдагаваць]
Па дадзадзеным ад 31 сьнежня 2008, у горадзе налічвалася 9 440 чалавек. [4]
- палова XVII ст. 500
- 1772 — 1,5 тыс. чал.
- 1846 — 1,9 тыс. чал.
- 1860 — 1,4 тыс. чал.
- 1877 — 1,5 тыс. чал.
- 1880 — 3,9 тыс. чал.
- 1891 — 3,3 тыс. чал.
- 1897 — 3,9 тыс. чал.
- 1899 — 4,8 тыс. чал.
- 1910 — 5,3 тыс. чал.
- 1921 — 3,9 тыс. чал.
- 1931 — 4,8 тыс. чал.
- 1937 — 5,1 тыс. чал.
- 1939 — 5,5 тыс. чал.
- 1946 — 3,9 тыс. чал.
- 1956 — 3,6 тыс. чал.
- 2004 — 8,8 тыс. чал.[5]
Архітэктура [рэдагаваць]
- Санктуарый Маці Божай Балеснай.
- Касьцёл Перамяненьня Пана (1880—1883).
- Царква Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла (1853).
- Старыя каталіцкія могілкі, канец XIX ст.
- Габрэйскія могілкі, другая палова XIX ст.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ ЯК МЯНЯЛІСЯ НАШЫ МЕЖЫ Ў ХХ СТ. // Алег Трусаў
- ^ Беларуская Палічка // А.Цітоў. Сімвалы незалежнасці. // Геральдыка беларускіх местаў. Менск, 1998.
- ^ Перадаў Польшчы // Спадчына
- ^ Зьвесткі Галоўнага Статыстычнага Ўрада Польшчы // Ludność. Stan i struktura w przekroju terytorialnym (Stan w dniu 31 XII 2008 r.)
- ^ Васількаў. Афіцыйны партал места.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Васількаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
|||||||||||
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |