Гарадзенскі павет
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Гарадзенскі павет | |
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
| Адміністрацыйны цэнтар | Горадня |
| Старосты | Старосты гарадзенскія |
| Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
| Плошча | 11,7 тыс. км² |
| Час існаваньня | кан. XIV ст. — 1795 |
| Месцазнаходжаньне Гарадзенскага павету | |
Гарадзе́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 11,7 тыс. км²[1]. Сталіца — места Горадня.
Месты і мястэчкі: Адэльск, Бераставіца Вялікая, Васількаў, Вяйсеі, Галынка, Заблудаў, Індура, Крынкі, Лейпуны, Лунна, Масты, Прывалка, Саколка, Сапоцкін, Скідаль, Супрасьль.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Утварыўся ў кан. XIV ст. на аснове Гарадзенскага княства[1]. У 1413 увайшоў у склад Троцкага ваяводзтва.
У 1528 шляхецкае рушаньне Гарадзенскага павету налічвала 320 коньнікаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) да Гарадзенскага далучылі частку Мерацкага павету з Бержнікамі, Вяйсеяй і Ляйпунамі. У кан. XVI ст. Мастоўская і Ражанкоўская воласьці адыйшлі да Лідзкага павету[2].
У 1793, паводле пастановы Гарадзенскага сойму, утварылася Гарадзенскае ваяводзтва, у склад якога ўвайшлі Гарадзенскі і Мерацкі паветы. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніў сваё існаваньне разам з Гарадзенскім ваяводзтвам .
[рэдагаваць] Дэмаграфія
У сяр. XVII ст. у Гарадзенскім павеце налічвалася 25 тыс. дымоў (што адпавядала колькасьці насельніцтва каля 170 тыс. чалавек[3]. Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 174 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 115 тыс. чал.[4] (17,7 тыс. дымоў).
Паводле люстрацыі 1775 року павет налічваў 29,327 тыс. дымоў,[5] што адпавядала колькасьці насельніцтва каля 240—250 тыс. чал.[3]
[рэдагаваць] Геаграфія
У склад Гарадзенскага павету ўваходзіла тэрыторыя Гарадзенскага гродавава, Васількоўскага, Прывальскага, Прыросльскага і Філіпоўскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
[рэдагаваць] Ураднікі
- Асноўны артыкул: Старосты слонімскія
Павятовы соймік праходзіў у Горадні, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды, склікалася паспалітае рушаньне. Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян гарадзенскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Казімер Вольмэр. Ён атрымаў прывілей 26.10.1793, а ўжо ў сьнежні таго ж году ў выніку новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы Рэчы Паспалітай утварылася Гарадзенскае ваяводзтва з адпаведным кашталянам.
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Вячаслаў Насевіч. Гарадзенскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 505.
- ^ Мікалай Камінскі, Валерый Шаблюк. Гродзенскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 138.
- ^ a b Вячаслаў Насевіч. Гарадзенскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 506.
- ^ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVІІ ст. па паветах // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
- ^ Powiat grodzieński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
| Месты і мястэчкі гістарычнай Гарадзеншчыны | |
|---|---|
| — ¹ У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права; — ² Вылучаным пазначаюцца месты | |
| Староствы Гарадзенскага павету ВКЛ | |
|---|---|
| Паветы Троцкага ваяводзтва | ||
|---|---|---|
| — ¹ Цягам 1793—1795 уваходзіў у склад Гарадзенскага ваяводзтва | ||