Барока
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Баро́ка (па-італьянску: barocco — «дзіўны»; па-партугальску: perola barroca — «пэрліна няправільнай формы»; існуюць і іншыя здагадкі пра паходжаньне гэтага слова) — характарыстыка эўрапейскай культуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, цэнтрам якой была Францыя.
Зьмест |
[рэдагаваць] Барока ў мастацтве
Барока з аднаго боку цягнулася да ўрачыстага «вялікага стылю», але ў той жа час адлюстроўвала ўяўленьні пра складанасьць, шматстатнасьць, зьменлівасьць сьвету. Барока ўласьцівыя кантраснасьць, напружанасьць, дынамічнасьць выяваў, атэктацыя, імкненьне да велічы і пышнасьці, да сумяшчэньня рэальнасьці і ілюзіі, да зьліцьця мастацтваў (гарадзкія і палацава-паркавыя ансамблі, опэра, культавая музыка); адначасова — тэндэнцыя да аўтаноміі асобных жанраў (саната, сюіта ў інструмэнтальнай музыцы).
[рэдагаваць] Барока ў жывапісе
У жывапісе барока характарызуецца дынамізмам, пышнасьцю формаў, самыя характэрныя рысы барока — кідкая квяцістасьць і дынамічнасьць; яскравы прыклад — Рубэнс, Караваджо. У каталіцкай Фляндрыі мастацтва барока заквітнела ў творчасьці Рубэнса. За межамі Італіі стыль барока пусьціў найглыбейшыя карані ў каталіцкіх краінах, а, напрыклад, у Брытаніі яго ўплыў было малаважным.
[рэдагаваць] Архітэктура барока
Для архітэктуры барока характэрны прасторавы размах, зьлітнасьць, цякучасьць складаных, звычайна крывалінейных формаў. У італьянскай архітэктуры самым бачным прадстаўніком мастацтва барока быў Карла Мадэрна (1556—1629), які парваў з маньерызмам і стварыў свой уласны стыль. Яго галоўнае тварэньне — фасад рымскай царквы Санта-Сусана (1603). Квінтэсэнцыяй барока, уражлівым зьліцьцём жывапісу, скульптуры і архітэктуры лічыцца капэла Каранара ў царкве Санта-Марыя дэлла Вікторыя (1645—1652).
[рэдагаваць] Музыка Барока
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Барока — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

