Вэнэцыя
| Вэнэцыя | |||||
| Venezia | |||||
|
|||||
| Мясцовая назва: | Venezsia | ||||
| Рэгіён: | Вэнэта | ||||
| Правінцыя: | Вэнэцыя | ||||
| Мэр: | Джорджа Арсоні | ||||
| Плошча: | 414,57 км² | ||||
| Насельніцтва (2009) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
270 660 652,9 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | +39 41 | ||||
| Паштовы індэкс: | 30 100 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 45°26′ пн. ш. 12°19′ у. д. / 45.433° пн. ш. 12.317° у. д.Каардынаты: 45°26′ пн. ш. 12°19′ у. д. / 45.433° пн. ш. 12.317° у. д. | ||||
|
Вэнэцыя на мапе Італіі
Вэнэцыя
|
|||||
Вэнэцыя (па-італьянску: Venezia, па-вэнэцыянцку: Venezsia) — горад у паўночнай Італіі. Насельніцтва 271,3 тыс. жыхароў (2004).
[рэдагаваць] Геаграфічнае становішча
Порт на Адрыятычным моры (грузазварот звыш за 20 млн тон у год); міжнародны аэрапорт імя Марка Пола. Гістарычны цэнтар разьмешчаны на 118 выспах Вэнэцыянскай лагуны, падзеленых 150 каналамі й пратокамі, празь якія перакінута каля 400 мастоў (у тым ліку Рыяльта і так званы мост Уздыхаў, абодва былі пабудаваны да канца XVI стагодзьдзя).
Прамыслова-партовая частка Вэнэцыі мацерыковая. Суднабудаваньне й сударамонт, каляровая мэталюргія, нафтаперапрацоўчая, хімічная, электратэхнічная, лёгкая прамысловасьць. Рамесная вытворчасьць мастацкіх вырабаў з шкла (выспа Мурана; музэй), карунак (выспа Бурана), мазаікі. Унівэрсытэт, кансэрваторыя (1916). Музэі (у тым ліку Галерэя Акадэміі мастацтваў). Першы агульнадаступны опэрны тэатар (1637—1812), опэрны тэатар «Фэнічэ» (1792).
Вэнэцыя — марскі курорт, цэнтар міжнароднага турызму сусьветнага значэньня, месца правядзеньня міжнародных кінафэстаў, мастацкіх выстаў. Нутрагарадзкія перавозкі на маторных суднах, гандолах, баржах. Селішча з V стагодзьдзя да н. э., горад з пачатку IX стагодзьдзя. З IX—X па XVI стагодзьдзі — буйны цэнтар пасрэдніцкага гандлю паміж Заходняй Эўропай і Ўсходам. У сярэднія стагодзьдзі рэспубліка (з канца XIII стагодзьдзя алігархічная, з дожам на чале) са значнай падуладнай ёй тэрыторыяй. У 1797—1805 і 1815—1866 гадох Вэнэцыя — валоданьне Аўстрыі. Уздоўж каналаў і вузкіх крывых вуліц разьмяшчаюцца багата дэкараваныя цэрквы, палацы. На цэнтральнай плошчы Сан-Марка — сабор (IX—XV стагодзьдзя), Палац дожэй (XIV—XV стагодзьдзяў), Старая бібліятэка Сан-Марка (XVI стагодзьдзя), будынкі рэлігійных братэрстваў (скоўл), кляштары. Горад і лагуна уключаныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Гранд-канал (Canal Grande), выгінаючыся S-вобразна, праходзіць праз цэнтар Вэнэцыі, вынікаючы старому рэчышчу ракі. Яго бакі, у сваю чаргу, вызначаюць 6 адміністрацыйных раёнаў (sestieri), якія склаліся яшчэ ў сярэднія стагодзьдзі.
- Сан-Марка (San Marco)
- Канарэджа (Cannaregio)
- Кастэла (Castello)
- Дарсадура (Dorsoduro)
- Сан-Пола (San Polo)
- Санта-Крочэ (Santa Croce)
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вэнэцыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- UNESCO Venice Office
- Карта Вэнэцыі
- Sectioned map of Venice
- Architecture of Venice: palaces
- A tour of Venice, Europe’s largest carfree city
- Satellite image from Google Maps
- For broadband: Interactive high quality fullscreen QTVR panoramas
- Venice in one picture a day
- A virtual tour of Venice, with free audio guide in mp3