Аэрапорт
Аэрапо́рт — комплекс збудаваньняў, прызначаны для прыёму, адпраўкі паветраных суднаў і абслугоўваньня паветраных перавозак, што мае для гэтых мэт аэрадром, аэравакзал і іншыя наземныя збудаваньні і неабходнае абсталяваньне.
Адным з самых першых аэрапортаў сьвету стаў Кёнігсбэргскі аэрапорт Дэваў, які адкрыўся ў 1919 годзе.
Існуюць гідрааэрапорты для прыёму гідрасамалётаў. Такія аэрапорты ня маюць узьлётна-пасадкавай паласы, яе ролю выконвае водная роўнядзь.
Міжнародны аэрапорт — аэрапорт, адкрыты для прыёму і адпраўкі паветраных суднаў, што выконваюць міжнародныя паветраныя перавозкі, у якім ажыцьцяўляецца памежны, мытны і іншыя тыпы кантролю[1].
Зьмест |
[рэдагаваць] Аэрадром
Аэрадром складаецца з лётнага поля (узьлётна-пасадкавая паласа (УПП), рулёжныя дарожкі (РД), пэрон, месцы стаянак і запраўкі, склады) і комплексу кіраваньня паветраным рухам (службы: арганізацыі паветранага руху, электрарадыётэхнічная і электрасьвятлотэхнічная, мэтэаралягічная, штурманская і г. д.).
[рэдагаваць] Комплекс абслугоўваньня карыснай нагрузкі
[рэдагаваць] Аэравакзальны комплекс
Складаецца з уласна аэравакзала, прызначанага для абслугоўваньня пасажыраў. У аэравакзале базуецца большасьць службаў, якія абслугоўваюць пасажыраў ад моманту уваходу на тэрыторыю аэрапорта да вылету і ад моманту падачы трапа да самалёта да пакіданьня аэрапорта:
- прадстаўніцтвы авіякампаній;
- служба арганізацыі пасажырскіх перавозак;
- службы бясьпекі;
- багажная служба;
- службы памежнага, іміграцыйнага і мытнага кантролю;
- розныя арганізацыі і прадпрыемствы, што займаюцца адпачынкам, забаўкай пасажыраў і да т. п.: рэстараны і кафэ, пункты гандлю пэрыёдыкай і сувэнірамі, крамы, і г. д.
[рэдагаваць] Грузавы комплекс.
Прымае да адпраўкі, афармляе, апрацоўвае, загружае на борт паветраных суднаў груз і пошту. Абсталёўваецца крытым ацепленым складам, сродкамі дастаўкі і мэханізаванай пагрузкі-разгрузкі, сродкамі апрацоўкі грузу «ў накід» і ў кантэйнэрах.
[рэдагаваць] Кляса аэрапорта
Кляса аэрапорта вызначаецца гадавым аб’ёмам пасажырскіх перавозак (пасажыраабменам), гэта значыць агульнай колькасьцю ўсіх пасажыраў, якія прылятаюць і вылятаюць зь яго, у тым ліку транзытных пасажыраў (з перасадкай з аднаго паветранага судна ў іншае).
Клясыфікацыя аэрапортаў у залежнасьці ад гадавога аб’ёму пасажырскіх перавозак:
| Клас аэрапорта | Гадавы аб’ём пасажырскіх перавозак, тыс. чалавек |
|---|---|
| I | 10000-7000 |
| II | 7000-4000 |
| III | 4000-2000 |
| IV | 2000—500 |
| IV | 500—100 |
Аэрапорты з гадавым аб’ёмам перавозак больш 10000 тыс.чал. належаць да пазаклясавых, а з гадавым аб’ёмам перавозак меней 100 тыс.чал. — да неклясыфікаваных.
Неклясыфікаваныя аэрапорты мясцовых паветраных ліній месьцяцца на аэрадромах 3 ці 4 класа, са штучным ці грунтавым пакрыцьцём УПП.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Найбуйныя аэрапорты сьвету па ліку пасажыраў
- База дадзеных па аэрапортах сьвету (пошук)(анг.)
- Каталог галоўных аэрапортаў Расеі і СНД
- Даведнік асноўных аэрапортаў сьвету