Наваградзкае ваяводзтва
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Наваградзкае ваяводзтва | |
| Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
| Адміністрацыйны цэнтар | Наваградак |
| Ваяводы | Ваяводы наваградзкія |
| Кашталяны | Кашталяны наваградзкія |
| Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
| Плошча | 36 920 км² |
| Час існаваньня | 1507—1795 |
| Месцазнаходжаньне Наваградзкаага ваяводзтва | |
Навагра́дзкае ваяво́дзтва[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Плошча 36 920 км²[1]. Сталіца — места Наваградак.
Найбуйнейшыя месты: Ваўкавыск, Слонім, Слуцак, Клецак і Нясьвіж
Зьмест |
Сымболіка [рэдагаваць]
Сьпярша герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «срэбны крыж у чырвоным полі»[2]; пазьней — «чорны анёл у чырвоным полі»[3], паводле іншых зьвестак — «белая Пагоня ў чырвоным полі»[4]. Імаверна, герб складаўся з дзьвюх тарчаў: на адной быў чорны анёл у чырвоным полі з раскінутымі крыламі, што трымаў адну руку ўнізе, а іншай абапіраўся ў бокі; на другой — Пагоня[5].
Ваяводзкая харугва была чырвонага колеру з выяваю гербу ў цэнтры.
Гісторыя [рэдагаваць]
Утварылася ў 1507 шляхам вылучэньня зь Віленскага ваяводзтва на аснове Наваградзкага намесьніцтва (колішняга Наваградзкага княства). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) утварылася наноў, складалася з Ваўкавыскага, Наваградзкага і Слонімскага паветаў (дагэтуль тэрыторыя ваяводзтва фактычна адпавядала Наваградзкаму павету).
У 1791 паводле Канстытуцыі Рэчы Паспалітай Слуцкае княства пераўтварылася на Случарэцкі павет[6].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1795) да Расейскай імпэрыі адыйшла ўсходняя частка ваяводзтва. Таго ж року ўтварыўся Сталавіцкі павет[7].
У 1795 у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
У сяр. XVII ст. налічвала 62,4 тыс. дымоў (каля 375 тысячаў жыхароў)[1].
Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 437 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 279 тыс. чал.[8]
Геаграфія [рэдагаваць]
На поўначы межавала зь Менскім і Віленскім ваяводзтвамі, на захадзе — з Гарадзенскім паветам Троцкага ваяводзтва, на поўдні — зь Пінскім паветам Берасьцейскага ваяводзтва, на ўсходзе — з Мазырскім і Рэчыцкім паветамі Менскага ваяводзтва[4].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]
Ваяводзтва падзялялася на тры паветы: Наваградзкі, Ваўкавыскі, Слонімскі. Асобнай часткай Наваградзкага павету гістарычна выступала Слуцкае княства.
| Назва | Цэнтар | Плошча, тыс. км² |
Староствы |
|---|---|---|---|
| Наваградзкі павет | Наваградак | 24,5 | Наваградзкае (гродавае) Клецкае |
| Ваўкавыскі павет | Ваўкавыск | 4 | Ваўкавыскае (гродавае) Воўпенскае Жыліцкае Мсьцібаўскае Ялаўскае |
| Слонімскі павет | Слонім | 8,5 | Слонімскае (гродавае) Зьдзітаўскае Сакалоўскае |
Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Наваградку. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморскія, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.
Мясцовая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, а таксама шасьцёх дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Ураднікі [рэдагаваць]
- Асноўныя артыкулы: ваяводы наваградзкія і кашталяны наваградзкія
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Наваградзкае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. За ўвесь час свайго існаваньня ваяводзтва мела 30 ваяводаў і 19 кашталянаў[4].
Ваяводзкі мундзір складаўся з пунсовага кунтуша і чорнага жупана і адваротаў[5].
Заўвагі [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Мікалай Гайба. Новагародскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 359.
- ^ Гербы белорусских воеводств в Великом княжестве Литовском. HERALDICUM. Праверана 1 студзеня 2012 г.
- ^ Наваградскія гербы // «Спадчына» №5, 1993.
- ^ а б в Województwo nowogródzkie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340.
- ^ а б Żmigrodzki J. Nowogródek i okolice. — Nowogródek, 1931.
- ^ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 39.
- ^ Мікалай Гайба. Навагрудскае ваяводства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 257.
- ^ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVІІ ст. па паветах // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
|
||||||||||||||||||||