Кунтуш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Кунтуш — верхняе мужчынскае адзеньне заможных жыхароў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага, якое апраналі на жупан.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзеньне ўсходняга паходжання. Прыйшоў з Вугоршчыны ў Каралеўства Польскае, потым, у XVI ст., у Вялікае Княства Літоўскае. Раэам з жупаном зрабіўся традыцыйным адзеньнем шляхты.

У 1778 вызначаліся колеры кунтушоў ураднікаў паасобных ваяводзтваў, што надавала ім характар ваяводзкага мундзіра:

Выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў доўгім (ніжэй за калені), з разрэзам сьпераду, зашпільваўся на гаплікі або вялікія гузікі. Верхняя частка не зашпільвалася, каб было відаць жупан. Адметнасьць — разрэзаныя рукавы, якія вольна зьвісалі ўздоўж цела або закідваліся за плечы[1].

У XVI ст. шыўся з сукна, пазьней з ядвабу, узімку падшываўся лёгкім футрам. Звычайна меў яскравы колер, цямнейшы за жупан. Падкладка была іншага колеру, у дадатак ішоў тканы каляровы пояс (у тым ліку Слуцкія паясы)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў / Уклад. Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2001.
  2. ^ Кунтуш // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 166.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]