Вячаслаў Насевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Вячасла́ў Леані́давіч Насе́віч (нар. 20 ліпеня 1957, Віцебск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Скончыў БДУ (1982). З 1983 году ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі, з 1993 году начальнік аддзелу геральдыкі й генэалёгіі Дзяржаўнага камітэту па архівах і справаводзтве Рэспублікі Беларусь. З 1998 году дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага цэнтру электроннай дакумэнтацыі.

Займаецца праблемамі гістарычнай інфарматыкі, гістарычнай геаграфіі і палітычнай гісторыі Беларусі ў пэрыяд Вялікага Княства Літоўскага, беларускай генэалёгіяй[1].

Аўтар каля 350 працаў (на сяр. 2003), зь іх 2 навукова-папулярныя манаграфіі, 182 энцыкляпэдычныя артыкулы і 47 гістарычных мапаў для «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі» й «Беларускай энцыкляпэдыі», 6 гістарычных мапаў для «Нацыянальнага атлясу Беларусі» і інш. Асноўныя распрацоўкі ў галіне гістарычнай інфарматыкі — імітацыйная мадэль папуляцыйна-дэмаграфічных працэсаў у старажытным грамадзтве (19871990), структура генэалягічнай базы зьвестак «Радавод» для Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі (19931994), гістарычная геаінфармацыйная сыстэма «Губэрня» і сеціўная пляцоўка «Архівы Беларусі» (з 1998 году), мадэль-рэканструкцыя жыцьцёвага цыклу традыцыйнай сялянскай гаспадаркі (з 1993). Кандыдацкая дысэртацыя на тэму «Папуляцыйна-дэмаграфічныя працэсы ў эпоху ніжняга і сярэдняга палеаліту (Досьвед кампутарнага мадэляваньня)» (абараніў у 1991 годзе).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ П. І. Сабіна. Насевіч Вячаслаў Леанідавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 349—350.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 2-я. / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 488 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]