Базэль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
47°34′ пн. ш. 7°36′ у. д.
| Базэль | ||||
|
|
||||
| Плошча | 22,75 км² | |||
| Насельніцтва - шчыльнасьць |
165 529 7276 |
|||
| Паштовы індэкс | 4000 | |||
| Геаграфічныя каардынаты | 47°34′ пн. ш. 7°36′ у. д. | |||
| Часавы пас | +2 | |||
Базэль (па-нямецку: Basel, па-француску: Bâle) — горад у Швайцарыі. Адміністрацыйны цэнтар кантону Базэль-штад. Трэці (пасьля Цюрыху і Жэнэвы) горад у Швайцарыі па колькасьці жыхароў. Знаходзіцца на перасячэньні межаў Швайцарыі, Нямеччыны і Францыі. Базэль падзеляецца на дзьве часткі: Малы Базэль (па-нямецку: Kleinbasel) і Вялікі Базэль (па-нямецку: Grossbasel).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Старажытныя паселішчы захаваліся ў навакольлі Базэлю з часу існаваньня Рымскай імпэрыі. Найбольш вядомае селішча Аўгуста Раўрыка знаходзіцца ў 20 кілямэтрах ад сучаснага Базэлю ўверх па Райне. Але знойзденыя і больш старажытныя кельцкія селішчы, нават з фартыфікацыямі ў асяродзьдзі сучаснага Базэлю. На месцы самога гораду на ўзгорку, праз які цячэ Райн, быў заснованы замак. У Базэлі існаваў адзіны мост цераз раку ад Бодэнскага возеру да мора, і таму на працягу доўгага часу горад меў выключную важнасьць у гандлі.
Першыя здагадкі пра Базэль (па-лацінску: Basilia) сустракаюцца ў дакумэнтах з 374 году.
З 999 году да эпохі Рэфармацыі Базэлем кіравалі біскупы. Герб Базэлю ў выглядзе посаха ўвасабляе памяць аб гэтым пэрыядзе.
У 1019 годзе пачалося будаўніцтва Базэльскай катэдры (мясцовая назва Münster) пад час кіраваньня нямецкага імпэратара Генрыха II.
У 1225—1226 гадах быў пабудаваны мост цераз Райн і заснованы «Малы Базэль», каб абараняць гэты мост.
У 1356 годзе буйны землятрус разбурыў шмат у горадзе і асяродзьдзі, у тым ліку і некалькі замкаў князёў. Тады горад прапанаваў альтэрнатыву аднаўленьню замкам — двары ў горадзе ў абмен на ваенную абарону.
На працягу 15 стагодзьдзя Базэль зьяўляўся цэнтрам хрысьціянскай каліцкай палітыкі. У Базылі знаходзілася Базэльская рада (1431—1449), на якой у 1439 годзе быў абраны Антыпапа Фэлікс V. У 1459 годзе Папа Пій II сваёй булай падтрымаў Базэльскі ўнівэрсытэт фінансамі. У гэтым унівэрсітэце навучаліся Эразм з Ратэрдаму, Парацэльс, Ганс Гольбайн-малодшы і ншыя знакамітыя асобы. У гэты ж час у Базэлі зьяўляецца кнігадрукаваньне. У 1488 годзе было заснаванае выдавецтва «Шваб» (па-ангельску: The Schwabe publishing house), якое існуе па наш час. Таксама ў Базылі працаваў Ёган Пэтры — выдавец шматлікіх працаў Эразма. Зь цягам часу Базэль становіцца буйным цэнтрам кнігадрукаваньня.
У 1495 годзе Базэль быў уключаны у Верхне-Райнскую імпэрскую акругу. Але ў 1500 годзе было завершанае будаўніцтва катэдры Базэлю (па-нямецку: Basel Münster), і фактычна ў 1501 годзе горад выйшаў са складу Сьвятой Рымскай імпэрыі і далучыўся да Швайцарскай канфэдэрацыі ў якасьці 11 кантону.
У 1536 годзе ў Базэлі выдаецца першае выданьне трактату Джона Кальвіна «Навучаньне хрысьціянскай веры» (па-француску: Institution de la religion chrestienne). У Базэлі была надрукаваная кніга «Фундамэнтальныя асновы майстэрства фэхтаваньня» (па-нямецку: Gründtliche Beschreibung der kunst des Fechten), зрабіўшая вялікі уплыў на развіцьцё фэхтаваньня ў 16 і 17 стагодзьдзі. Першая книга аб анатоміі (па-лацінску: De humani corporis fabrica) была таксама выдана ў гэтым горадзе.
Акрамя культурнага, Базэль зьяўляецца месцам і палітычным цэнтрам.
У 1897 у Базэлі адбыўся Сусьветны жыдоўскі кангрэс на якім была заснована Сусьветная жыдоўская арганізацыя. Названая арганізацыя зрабіла буйны уплыў на стварэньне дзяржавы Ізраіль.
У 1912 у Базэлі адбыўся Другі Інтэрнацыянал у сувязі з пачаткам Першай балканскай вайны.
Не аднаразова горад выступіў у якасьці цэнтру дзе былі падпісаны гістарычныя дакумэнты. У 1499 годзе падпісаны «Базэльскі мір», які скончыў вайну паміж Аўстрыяй і Швайцарыяй. У 1795 у Базэлі падпісаны два мірныя пагадненьні паміж Францыяй з аднаго боку і Прусіяй і Гішпаніяй зь іншага. У 1989 годзе тут адбылося прыняцьце «Базэльскай канвэнцыі» па кантролі за транспартаваньнем небясьпечных адходаў і іх пахаваньня.
[рэдагаваць] Эканоміка
[рэдагаваць] Вытворчасьць
[рэдагаваць] Транспарт
[рэдагаваць] Фінансы
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
[рэдагаваць] Адукацыя
[рэдагаваць] Спорт
У горадзе знаходзіцца стадыён Санкт-Якаб Парк, які зьяўляецца хатнім для футбольнага клюбу «Базэль». На гэтым жа стадыёне адбываліся гульні чэмпіянату Эўропы па футболе 2008 году.
[рэдагаваць] Вядомыя гараджане
[рэдагаваць] Гарады-партнэры
[рэдагаваць] Цікавая інфармацыя
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Базэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў