Базэль-Штат
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Базэль-Штат (па-нямецку: Basel-Stadt, па-француску: Bâle-Ville) — невялікі нямецкамоўны паўкантон на поўначы Швайцарыі. Аб'ядноўвае горад Базэль і муніцыпалітэты Бэцінген і Рыэн. Сталіца — Базэль. Насельніцтва 191 тыс. чалавек (15 месца сярод кантонаў на 2004 год).
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфія
Базэль месьціцца на мяжы з Францыяй і Нямеччынай. З гэтымі дзьвюма краінамі ў горада наладжаны транспартныя й эканамічныя сувязі.
[рэдагаваць] Гісторыя
Кантон утварыўся ў 1833 годзе у выніку падзелу гістарычнага кантона Базэль (увайшоў у канфэдэрацыю ў 1501 годзе) на гарадзкую й сельскую часткі.
[рэдагаваць] Эканоміка
У кантоне месьцяцца прадпрыемствы банкаўскай, хімічнай і фармацэўтычнай галінаў.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Базэль-Штат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Швайцарыю. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|
|
|---|---|
|
Ааргаў · Апэнцэль-Аўсэродэн · Апэнцэль-Інэродэн · Базэль-Штат · Базэль-Ланд · Бэрн · Вале · Во · Глярус · Граўбюндэн · Жэнэва · Залатурн · Люцэрн · Нэўшатэль · Нідвальдэн · Обвальдэн · Санкт-Гален · Тычына · Тургаў · Уры · Фрыбур · Цуг · Цюрых · Шафгаўзэн · Швіц · Юра
|
|