Санкт-Гален (кантон)
Санкт-Гален, таксама Сэн-Гален (па-нямецку: Sankt Gallen, або St. Gallen, па-француску: Saint-Gall) — кантон Швайцарыі. Санкт-Гален разьмешчаны на паўночным усходзе краіны. Займае плошчу ў 2026 км ², і мае насельніцтва (на 31 сьнежня 2008 года) 471,152 чалавек (5-е месца сярод кантонаў на 2003 год). На 2007 год, насельніцтва ўключала 97,461 замежніка, ці прыблізна 20.9% агульнай колькасьці насельніцтва. Сталіца - Санкт-Гален.
Геаграфія [рэдагаваць]
На поўначы абмежаваны Бодэнскім возерам, на ўсходзе - Райнскай далінай. Па Райну мяжуе з Аўстрыяй і Ліхтэнштэйнам. На поўдні кантон Санкт-Гален абмежаваны кантонамі Граўбюндэн, Глярус і Швіц. На захадзе месьцяцца кантоны Цюрых і Тургаў.
Дзьве паловы кантонаў Апэнзэль-Інэрходэн і Апэнзэль-Аўсэродэн цалкам акружаныя землямі кантона Санкт-Гален.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Санкт-Гален (кантон) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Швайцарыю. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|||||