Першая балканская вайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пе́ршая балка́нская вайна́ (9 кастрычніка 191230 траўня 1913) — вайна, якую вялі між сабою Балканскі саюз — Баўгарыя, Сэрбія, Грэцыя, Чарнагорыя — і Асманская імпэрыя. Вайна скончылася перамогай саюзьнікаў, але неўзабаве па яе сканчэньні вайну паміж сабой пачалі самі саюзьнікі (гл. Другая балканская вайна).

Прычынамі вайны былі імкненьні чатырох дзяржаваў да перагляду Сан-Стэфанскай дамовы 1878 году на Балканскім паўвостраве, ва ўмовах агульнага цяжкага становішча Асманскай імпэрыі, і асабліва пасьля яе паразы ў італьянска-турэцкай вайне.

Тэрытарыяльныя змяненьні па дзьвюх балканскіх войнах.

Сілы бакоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саюзьнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная колькасьць войска саюзьнікаў, пасьля мабілізацыяў, 603 або 725 тыс. чал.[1] Баўгарскае войска лічылася асноўнай сілай надыходзячай вайны, і мусіла зьдзейсьніць галоўны ўдар па турках. Дзеяньні сэрбаў, чарнагорцаў, грэкаў на македонскім фронце лічыліся дапаможнымі. Паасобку войскі саюзьнікаў характарызаваліся наступным чынам:

Баўгарыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейная армія 300 тыс. чал. (паводле некаторых зьвестак, да 400 тыс. чал., разам з македонскімі дабраахвотнікамі і арміяй, пакінутай у Баўгарыі). У баўгарскім войску адзначаліся добрая якасьць узбраеньня і лепшая за турэцкую артылерыя, але і малая колькасьць кавалерыі, вялікі недахоп лекараў, слабая арганізаванасьць шпітальнай і санітарнай службаў.

Сэрбія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейная армія 250 тыс. чал., усяго мабілізавана 330 тыс. чал. Адзначаўся надзвычай высокі дух войска, яго добрая ўзброенасьць і якасьць артылерыі.

Чарнагорыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейная армія 40 тыс. чал., дапаможная армія да 10 тыс. чал.

Грэцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейная армія каля 100 тыс. чал. (грэцкім бокам абвешчана агульная лічба войска 200 тыс. чал.). Рэформы і рэарганізацыя войска з дапамогай францускіх спэцыялістаў, пачатыя пасьля паразы грэкаў у грэка-турэцкай вайне (1897), спрыялі падвышэньню баяздольнасьці грэцкай арміі.

Асманская Імпэрыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць войска на балканскіх ТВД — 412 або 300 тыс. чал.[1]

Армія на македонскім ТВД мела ў сваім складзе тры корпусы — ~180 тыс. штыкоў (да 220 тыс. чал., лічачы разам з кавалерыяй, артылерыяй і інш. родамі войск).

Першы этап вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Македонскі фронт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чарнагорцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дробныя сутычкі на чарнагорскім участку турэцкай мяжы пачаліся 4.10.1912, тры групы чарнагорскіх войск перайшлі мяжу 9.10.1912. Чарнагорскія войскі занялі Беране (16.10.1912), Ругову (23.10.1912), супольна з сэрбскімі войскамі — Іпэк (30.10.1912), Д'якава (5.11.1912), авалодаўшы, т.чал., амаль усім Нова-Базарскім санджакам, адрыятычны порт Сан-Джавані-ды-Медуя (17.11.1912).

Крэпасьць Скутары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аблога крэп. Скутары чарнагорскімі войскамі пачалася ў кан. кастрычніку 1912, і працягвалася пасьля перамір’я (4.12.1912).

Сэрбы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрбскае войска было падзелена на 4 арміі (1А: кам. прынц Аляксандар, 120 тыс. чал., да 200 гарм.; 2А: ген. Стэфанавіч; 3А: ген. Янкавіч; 4А: ген. Жыўкавіч). Адной з галоўных мэтаў сэрбаў было заняцьце ўзьбярэжжа Адрыятычнага мора і порту Дураца.

Сэрбскія салдаты ў Македоніі (7.6.1913).
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18—19.10.1912 сэрбскія войскі перайшлі мяжу, сэрб. 1А разьбіла турэцкую заходнюю армію ў бітве пад Куманавам (23—24.10.1912). У далейшым 1А бяз бою заняла Скоп’е (26.10.1912), з баямі пераадолела перавал Бабінэ-Планіна (2.11—5.11.1912), узяла Манастыр і канчаткова зьнішчыла там заходнюю турэцкую армію. Перасьледуючы рэшткі турэцкіх войскаў, сэрбскія войскі ўзялі Флорыну, дзе сустрэліся з грэцкімі войскамі (23.11.1912). Пасьля злучэньня з чарнагорскімі войскамі 1А павярнула да адрыятычнага ўзьбярэжжа.

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля таго, як сэрб. 1А самастойна перамагла ў бітве пад Куманавам, сэрб. 2А была скіравана да Салёнікаў, на дапамогу грэкам, але Салёнікі былі здадзены да прыходу 2А, і тады яе значная частка была скіравана да Адрыянопалю, на дапамогу баўгарам.

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрб. 3А заняла Прышціну (26.10.1912), Качанік (27.10.1912), потым, аддаўшы 1 дыв. на падмацаваньне сэрб. 1А каля Манастыра, армія павярнула да адрыятычнага ўзьбярэжжа, заняўшы Дзібру і ўсю Лімскую акругу (28.11.1912), Эльбасан (30.11.1912).

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэрб. 4А заняла Новы-Базар (22.10.1912), злучылася там з чарнагорскімі войскамі і рушыла да Адрыятычнага мора.

Сэрбы і чарнагорцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цягам лістападу чарнагорскімі і сэрбскімі войскамі было занятае адрыятычнае ўзьбярэжжа Нова-Базарскага санджаку і порты Алесіё (18.11.1912) і Дураца (28.11.1912).

Грэкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грэцкае войска было падзеленае на 2 арміі: Тэсалійская (кам. каралевіч Канстанцін), якая дзейнічала ў кірунку Салёнікаў, і Эпірская (кам. ген. Сапунцакі, ~15 тыс. чал.), якая дзейнічала ў кірунку Яніны.

Эпірская армія пасьля некалькіх удалых баёў абклала крэп. Яніну (8.11.1912).

Фэсалійская армія ўзяла Эласону (19.10.1912), перамагла ў Саранданорскім баі (22.10.1912), узяла Сэрвію (23.10.1912). Пасьля гэтага была падзелена на дзьве часткі, зь іх дапаможная ўступіла ў баі каля Манастыра, а галоўная (кам. прынц Канстанцін, каля 6 пях. дывізіяў і кавалерыя) рушыла да Салёнікаў, перамагла ў баі пад Зэніджэ-Вардарам, Яніцай (2.11.1912), пераправілася праз раку Вардар (6.11.1912), набліжаючыся да Салёнікаў. Салёнікі былі здадзены бяз бою (8.11.1912), грэцкая армія ўрачыста ўступіла ў горад (9.11.1912).

Канфлікт грэкаў і баўгараў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гэты самы час (9.11.1912) з боку Сэрэсу да Салёнікаў падыходзіла баўгарская група войск ген. Тодарава. Супраць іх 6 гадзін абараняліся тыя турэцкія войскі, якія яшчэ ня ведалі пра капітуляцыю гораду. Супраціўленьне было спынена пасьля атрыманьня адпаведных навінаў, а сам эпізод даў баўгарам падставу прэтэндаваць на галоўную ролю ў авалоданьні Салёнікамі. Гэтае сутыкненьне інтарэсаў шкодна адбілася на далейшым супрацоўніцтве саюзьнікаў.

У далейшым частка арміі Канстанціна была скіравана морам у порт Кавалу, а галоўныя сілы былі скіраваны да Манастыра на дапамогу сэрбам, дзе дабілі рэшткі турэцкай альбанскай арміі каля Флорыны.

Адрыянопальскі фронт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баўгарскае войска было падзелена на тры арміі (1А: ген. Куцінчаў, 30 тыс. чал.; 2А: ген. Іванаў, 72 тыс. чал.; 3А: ген. Радка Дмітрыеў, 64 тыс. чал.). Апроч гэтага, асобна дзейнічалі 2 пд (ген. Ковачаў) і 7 пд (ген. Тодараў), і інш. вайсковыя часткі.

1А і 3А мусілі рухацца праз Лозэнград (Кіркілісе) да Канстантынопалю, а 2А мусіла ізаляваць і ўзяць у аблогу Адрыянопаль. Атрады Ковачава і Тодарава на заходнім участку баўгарскага фронту мусілі разьдзяліць македонскі і адрыянопальскі ТВД, спыніць рух між Салёнікамі і Канстантынопалем.

Усходні ўчастак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карціна Я. Вешына "На нож" (1912).[2]

Сілы баўг. 1А і 3А перайшлі турэцкую мяжу 21.10.1912, правялі Лозэнградзкую апэрацыю (21—24.10.1912.

Тым часам баўг. 2А ўзяла ўмац. пункт Курт-кале; (19.10.1912), які закрываў выхад у даліну р. Арды, узяла ў аблогу Адрыянопаль (фактычна аблога была зьнятая пасьля перамір’я 3.11.1912).

Баўгарскія 3А і 1А пасьля бітвы Бунар-Гісар—Люле-Бургас (27.10—2.11.1912) выйшлі да Чаталджынскай умац. лініі (9.11.1912), якая закрывала шлях да Канстантынопаля. Пасьля безвыніковага штурму лініі баўгарамі (17—19.11.1912), абодва бакі перайшлі да пазыцыйнай абароны.

Заходні ўчастак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На заходнім участку баўгарскага фронту атрад ген. Ковачава ўзяў Фэрэджык (26.11.1912) і Дэадагач (27.11.1912).

Перамір’е і вялікія дзяржавы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Посьпехі саюзьнікаў хутка вымусілі Асманскую Імпэрыю прапанаваць перамір’е. Папярэдняе перамір’е было падпісана 4.12.1912, мірныя перамовы ў Лёндане пачаліся 13.12.1912. Але пасьля вайсковага перавароту ў Турэччыне (23.1.1913; гл. таксама Младатуркі, Энвэр-бэй) і прыходу да ўлады пра-ваенных, радыкальных сілаў перамовы зайшлі ў тупік, асабліва ў пытаньні Адрыянопалю.

Працяг аблогі крэп. Скутары чарнагорцамі выклікаў незадаволенасьць вялікіх дзяржаваў Эўропы і блякаду ўзьбярэжжа Чарнагорыі міжнароднай (Італія, Нямеччына, Аўстрыя, Вялікабрытанія, Францыя) эскадрай (кам. брыт. адм. С. Бэрні), якая пачалася 4.4.1913 і працягвалася, хоць і ня маючы адчувальных вынікаў, да самай здачы крэпасьці (23.4.1913).

У далейшым, посьпехі саюзьнікаў супраць Турэччыны, асабліва ўзяцьце і прэтэнзіі чарнагорцаў на Скутары і магчымасьць анэксіі Альбаніі Сэрбіяй, выклікалі рэзкую незадаволенасьць кіроўных колаў Нямеччыны і, асабліва, Аўстрыі, і сталі беспасярэдняй падставай для аўстрыйскай мабілізацыі і пагрозаў у бок Сэрбіі і Чарнагорыі.

Другі этап вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ваенныя дзеяньні ўзнавіліся 3.2.1913. Пасьля працяглых аблогаў крэпасьць Яніна была здадзена грэкам (6.3.1913), а крэп. Скутары — чарнагорцам (23.4.1913). Галоўныя падзеі на другім этапе вайне разгарнуліся на адрыянопальскім ТВД.

Пры ўзнаўленьні ваенных дзеяньняў баўг. 3А (ген. Дмітрыеў; 125 тыс. чал.) мусіла трымаць абарону перад Чаталджынскай умац. лініяй, нанова сфармаваная 4А (ген. Ковачаў; 105 тыс. чал.) мусіла, пры дапамозе грэц. флёту, узяць Булаірскую ўмац. лінію і прарвацца да турэцкіх Дарданэльскіх артылер. пазыцыяў, даючы грэц. флёту магчымасьць уваходу ў Мармуровае мора.

Баўг. 4А выканала свае задачы часткова, заняўшы толькі Булаірскі перасмык.

Баўгарскія салдаты, забітыя пры штурме Адрыянопалю

Пасьля ўзнаўленьня ваенных дзеяньняў баўг. 2А (88 тыс. чал., 342 гарм.) і сэрбскія войскі (32 тыс. чал., 98 гарм.) нанова ўзялі ў аблогу крэп. Адрыянопаль, і пасьля штурму (24—31.3.1913) авалодалі крэпасьцю і горадам.

Канфлікт сэрбаў і баўгараў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля ўзяцьця Адрыянопалю між баўгарскім і сэрбскім бакамі пачаліся спрэчкі, чые войскі першымі ўвайшлі ў горад, і чые войскі ўзялі ў палон галоўнакам. турэцкім гарнізонам Шукры-пашу.

Пасьля ўзяцьця Адрыянопалю на ўсім баўгарскім фронце актыўных ваенных дзеяньняў не адбывалася.

30.5.1913 мірныя перамовы ў Лёндане завершыліся падпісаньнем мірнай дамовы.

Пасьля падзеяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У балканскіх войнах 1912—1913 былі выпрабаваныя на практыцы новыя спосабы мабілізацыі і стратэгічнага разгортваньня арміяў, якія вынікалі з досьведу войнаў кан. 19 — пач. 20 ст., абазначыліся зьмяненьні ў спосабах вядзеньня вайны і баявых дзеяньняў, абумоўленыя разьвіцьцём вайсковай тэхнікі — разгортваньне арміяў на шырокім фронце, баявыя дзеяньні на прасторным ТВД; далейшае ўзмацненьне артылерыйскага і кулямётнага агню спрычынілася да далейшага разрэджаньня стралковых ланцугоў, павысіла ролю рэзэрваў; у баявых дзеяньнях пачалі актыўна выкарыстоўвацца летакі, бронеаўтамабілі, радыёсувязь, інш. новая тэхніка.

У выніку 1-й балканскай вайны асманскія ўладаньні ў Эўропе амаль зьніклі. Права на самавызначэньне атрымалі македонцы і альбанцы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Паводле розных крыніцаў.
  2. ^ "На нож" па-баўгарску азначае штыкавую атаку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]