Люблінская унія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Рэч Паспалітая пасьля Люблінскай уніі ў 1569 годзе

Лю́блінская у́нія — пагадненьне аб аб’яднаньні Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага ў фэдэратыўную дзяржаву (Рэч Паспалітая абодвух народаў). Заключанае 28 чэрвеня 1569 году і 1 ліпеня таго ж году зацьверджана асобна дэпутатамі польскага і літоўскага сеймаў на сейме, скліканым у Любліне Жыгімонтам Аўгустам.

[рэдагаваць] Перадумовы й прычыны Люблінскай уніі

  • Жыгімонт II Аўгуст, кароль польскі, ня меў нашчадкаў, і палякі баяліся, што спыніцца асабістая унія, якая злучала дзьве краіны;
  • у Вялікім Княстве Літоўскім існаваў пласт дробнае шляхты, які падтрымліваў унію;
  • дзяржаўныя і палітычныя лады Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага зблізіліся;
  • склаліся спрыяльныя зьнешнія ўмовы.
Ян Матэйка. «Люблінская унія»

У 1558 годзе Расея пачала вайну зь Лівонскім ордэнам. 10 студзеня 1569 году пачаўся Люблінскі Сойм, які зацягнуўся на 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Калі паслы Вялікага Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэньня уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 году пакінулі Люблін. І тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае зьнешнепалітычнае становішча Княства, польская шляхта дабілася ад Жыгімонта Аўгуста выданьня ўказаў аб далучэньні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падольля й Кіеўшчыны. Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да летувіскіх і беларускіх зямель. Супольны Сейм распачаў работу, і 1 ліпеня 1569 году быў падпісаны акт Люблінскай уніі. Згодна з уніяй, Вялікае Княства Літоўскае й Польшча злучаліся ў адзін дзяржаўны арганізм — Рэч Паспалітую на чале з адным выбраным гаспадаром. Кароль павінен быў даваць адну прысягу для Польшчы й для Княства. Асобны сейм Вялікага Княства Літоўскага скасоўваўся. Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Польшчы. Унія абвясьціла ўвядзеньне адзінае манэты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой частцы Рэчы Паспалітай. Павінна была стаць агульнай зьнешняя палітыка.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Люблінская уніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах