Польшча
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Rzeczpospolita Polska | |||||
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
| Афіцыйная мова | польская | ||||
| Сталіца | Варшава | ||||
| Найбуйнейшы горад | Варшава | ||||
| Урад | Рэспубліка Лех Качыньскі Дональд Туск |
||||
| Плошча - Агульная - Адсотак вады |
68-е месца ў сьвеце 311 904 км² 2,65 % |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2007) - Шчыльнасьць |
32-е месца ў сьвеце 38 126 000 122/км² |
||||
| СУП - Агульны (2008) - на душу насельніцтва |
24-е месца ў сьвеце $676,8 млрд $17 815 |
||||
| Валюта | Польскі злоты (PLN) |
||||
| Часавы пас - улетку |
CET (UTC+1) CEST (UTC+2) |
||||
| Незалежнасьць -Вернутая |
996 – 1795 11 лістапада 1918 |
||||
| Дзяржаўны гімн | «Mazurek Dąbrowskiego» | ||||
| Аўтамабільны знак | PL | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .pl | ||||
| Тэлефонны код | +48 | ||||
Рэспу́бліка По́льшча, По́льшча (па-польску: Rzeczpospolita Polska) — краіна ў Цэнтральнай Эўропе, знаходзіцца паміж Нямеччынай на захадзе, Чэхіяй і Славаччынай на поўдні, Украінай і Беларусьсю на ўсходзе, і Балтыйскім морам, Летувай і Расеяй на поўначы.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- Асноўны артыкул: Гісторыя Польшчы
- 966-1569 - Польскае Каралеўства
- 1569 - 1795 - Польскае Каралеўства у складзе Рэчы Паспалітай (з Вялікім княствам Літоўскім)
- 1918 - 1939 - Польская Рэспубліка
- 1945 - 1989 - Польская Народная Рэспубліка
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Ад 1 студзеня 1999 году Польшча дзеліцца на 16 ваяводзтваў, 379 паветаў (65 гарадзкіх паветаў + 314 земскіх паветаў), 2478 гмінаў (307 гарадзкіх гмін + 582 гмін гарадзка-вясковых + 1589 вясковых гмін) — стан на 1 студзеня 2007.
Ваяводзтвы (у дужках — сталіца ваяводзтва):
- Апольскае (Аполе)
- Вармінска-Мазурскае (Ольштын)
- Вялікапольскае (Познань)
- Заходнепаморскае (Шчэцын)
- Куяўска-Паморскае (Быдгашч, Торунь)
- Лодзінскае (Лодзь)
- Любельскае (Люблін)
- Любускае (Гожаў Вялікапольскі, Зялёна-Гура)
- Мазавецкае (Варшава)
- Малапольскае (Кракаў)
- Ніжнесылескае (Уроцлаў)
- Падкарпацкае (Жэшаў)
- Падляскае (Беласток)
- Паморскае (Гданьск)
- Сылескае (Катавіцы)
- Сьвентакшыскае (Кельцэ)
[рэдагаваць] Геаграфія
Агульная плошча Польшчы складае 613 658 км² (займае 69 месца ў сьвеце і 9 у Эўропе). Каля 2/3 паверхні займае Польская нізіна. На поўначы знаходзіцца Балтыйскае града, на поўдні – Малапольскае і Люблінскаяе узвышшы, а ўздоўж паўночнай мяжы цягнуцца Карпаты (самая высокая кропка 2 499 м) і Судэты. Самымі буйнымі рэкамі зьяўляюцца Вісла і Одра, але так сама існуе вялікая колькасьць больш дробных рэк. Азёры ў асноўным знаходзяцца на поўначы. Лясы займаюць 28% тэрыторыі краіны.
Агульная працягласьць межаў – 3 528 км, зь якіх 3 054 км на сушы і 528 на моры. Польшча мяжуе з Беларусьсю (416 км), Украінай (529 км), Славакіяй (539 км), Чэхіяй (790 км), Германіяй (467), Расеяй (206 км) і Летувой (013 км).
Клімат умераны, пераходны ад марскога да кантынэнтальнага. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад −1 да −5 °C (у гарах да −8 °C), чэрвеня 17—19 °C (у гарах да 10°). Ападкі складаюць 500 – 800 мм на раўнінах, у гарах да 1000 мм у год.
[рэдагаваць] Рэкі
Самымі доўгімі рэкамі Польшчы зьяўляюцца Вісла – 1 047 км даўжыні, Одра, якая часткова цячэ па ўсходняй мяжы краіны – 854 км даўжыні, Варта – 808 км даўжыні і Заходні Буг, прыток Віслы – 772 км даўжыні. Большасьць польскі’х рэкаў упадаюць у Балтыйскае мора, але, напрыклад, Арава, якая ўпадае ў Ваг і Дунай, адносіцца да Чарнаморскага вадазбору. Ва ўсходняй частцы краіны, невялікія рэкі, праз Днестар, так сама, нясуць сваю ваду ў Чорнае мора.
Польскія рэкі выкарыстоўваліся чалавекам у якасьці гандлёвых і транспартных шляхоў яшчэ ў старажытнасьці. Імі карысталіся і вікінгі для сваіх набегаў, а ў Сярэднявеччы і больш позьнія часы, збожжа, якое вырошчвалася ў Рэчы Паспалітай вывозілася праз іх на захад, што рабіла іх важнымі эканамічнымі шляхамі ўсёй Эўропы.
[рэдагаваць] Эканоміка
- Асноўны артыкул: Эканоміка Польшчы
Першая з краін, якая ажыцьцявіла пераход ад камунізму да вольнага рынку, Польшча здолела ўтаймаваць інфляцыю і дасягнуць хуткага росту СЎП. Шматлікія праблемы, такія, як беспрацоўе, застаюцца. Гэта ў першую чаргу зьвязана з павелічэньнем дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў эканоміку ў другой палове 1990-х гадоў. Аднак у шматлікіх галінах эканомікі краіна працягвае працаваць над лібэралізацыяй. Асноўныя тавары польскага экспарту – харчовыя прадукты, сталь, транспартнае абсталяваньне, прадукцыя хімічнай прамысловасьці.
[рэдагаваць] Палітыка
Польшча – гэта дэмакратычная краіна, якой кіруе прэзыдэнт, згодна з канстытуцыя прынятай у 1997 годзе. Урад прадстаўлены Саветам Міністраў, які ўзначальвае прэм'ер-міністар. Прэзыдэнт фарміруе ўрад па прапанове прэм’ер-міністра, які, у сваю чаргу, выбіраецца сэймам. Прэзыдэнт выбіраецца праз выбары на пяцігадовы тэрмін.
Польскі парлямэнт складаецца з двух палатаў: ніжняя палата (Сэйм), складаецца з 460 дэпутатаў і Сэнат (100 сэнатараў). У Сэйм трапляюць прадстаўнікі толькі тых партыяў, якія набіраюць на выбарах болей чым 5% галасоў (гэта не тычыцца партыяў нацыянальных меншасьцяў). Здараюцца агульныя сэсіі Сэйму і Сэнату ў форме нацыянальнай асамблеі (Zgromadzenie Narodowe). Нацыянальныя асамблеі зьбіраюцца ў трох выпадках: калі новы прэзыдэнт прымае пасаду, у выніку абвінавачваньняў у адрас прэзыдэнта і у выпадку няздольнасьці прэзыдэнта выконваць свае абавязкі ў выніку стану здароў’я і г.д.
Судовая ўлада грае ў краіне значную ролю. Галоўнымі органамі судовай улады зьяўляюцца Вярхоўны суд (Sąd Najwyższy), Вярхоўны адміністрацыйны суд (Naczelny Sąd Administracyjny), Канстытуцыйны суд (Trybunał Konstytucyjny) і Дзяржаўны суд (Trybunał Stanu). Пасьля адабрэньня Сэнату, Сэйм назначае Упаўнаважанага па правах чалавека (Rzecznik Praw Obywatelskich) на пяцігадовы тэрмін. Упаўнаважаны мае абавязак назіраць за захаваньнем правоў і свабоды чалавека ў Польшчы, а так сама захаваньнем сацыяльнай справядлівасьці.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Польшча, зь яе насельніцтвам у 38,1 млн. чалавек, зьяўляецца восьмай па колькасьці насельніцтва краінай Эўропы і шостай ў Эўрапейскім Зьвязе. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складае 122 чалавекі на км².
Гістарычна склалася, што на тэрыторыі Польшчы жыве вялікая колькасьць розных нацыяў і народнасьцяў. Да Другой Сусьветнай вайны, польская габрэйская абшчына была адной з самых вялікіх у Эўропе, але пасьля вайны колькасьць габрэяў скрарацілася з 3 млн. чалавек да 300 тыс. Пасьляваенныя зьмены межаў краіны прывялі да таго што ў Польшчы зьявіліся некаторыя іншыя нацыянальныя меншасьці. Але моцныя памкненьні пасьляваеннай польскай улады накіраваныя на асыміляцыю нацыянальных меншасьцяў, прывялі да таго, што згодна з перапісам насельніцтва 2002 году, 96,74% насельніцтва краіны прызналі сябе палякамі; 1,23% - аднесьлі сябе да іншых нацыянальнасьцяў і 2,03% не назвалі сваю нацыянальнасьць. Самымі вялікімі нацыянальнымі меншасьцямі ў Польшчы зьяўляюцца сылезцы (каля 200 тыс. чалавек), немцы (152,9 тыс. чалавек, якія, у асноўным, жывуць у Апольскім і Сылескім ваяводзтвах), беларусы (каля 50 тыс., Падляскае ваяводзтва), украінцы (каля 30 тыс.) і летувісы.
Польская мова адносіцца да славянскай групы моваў, і зьяўляецца адзінай афіцыйнай мовай краіны.
Большасьць насельніцтва краіны зьяўляюцца каталікамі, аднак існуюць і прадстаўнікі іншых канфэсіяў, большасьць зь якіх складаюць праваслаўныя (у асноўным беларусы Падляшша), лютаране і юдэі.
У апошнія гады агульная колькасьць насельніцтва Польшчы пачала скарачацца ў выніку эміграцыі і зьніжэньня нараджальнасьці. Пасьля ўступленьня краіны ў Эўрапейскі Зьвяз, значна павялічылася працоўная міграцыя ў краіны Заходняй Эўропы (асабліва Нямеччыну, Вялікабрытанію і Ірляндыю). Працоўную міграцыю, стымулюе значны ўзровень беспрацоў’я ў Польшчы (10,5% у 2007 годзе) ў параўнаньні зь іншымі краінамі. Згодна з ацэнкай міграцыйных службаў Вялікабрытаніі, польская супольнасьць у гэтай краіне дасягнула лічбы 300 тыс. чалавек у 2007 годзе і 65 тыс. чалавек у Ірляндыі. Існуюць зьвесткі, што колькасьць палякаў, якія імігравалі ў Вялікабрытанію пасьля 2004 года склала лічбу 2 млн. чалавек. Аднак гэтыя зьвесткі супярэчаць афіцыйным зьвесткам польскіх статыстычных службаў.
Польскія нацыянальныя меншасьці існуюць, так сама, у некаторых іншых краінах, напрыклад у Беларусі (асноўная частка палякаў жыве ў Гарадзенскай вобласьці), Украіне і Летуве. Агульная колькасьць палякаў, якія жывуць па-за межамі краіны, ацэньваецца ў 20 млн. чалавек. Самая вялікая па колькасьці нацыянальная супольнасьць палякаў склалася ў Злучаных Штатах.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Польшча — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны польскі партал (анг.)
- Польшча.by (рас.)
| Краіны Эўропы | ||
|---|---|---|
| Азэрбайджан · Альбанія · Андора · Армэнія · Аўстрыя · Баўгарыя · Беларусь · Босьнія і Герцагавіна · Бэльґія · Ватыкан · Вугоршчына · Вялікабрытанія · Гішпанія · Грузія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Казахстан¹ · Кіпр · Латвія · Летува · Ліхтэнштайн · Люксэмбург · Малдова · Мальта · Манака · Нарвэґія · Нідэрлянды · Нямеччына · Партуґалія · Польшча · Расея¹ · Рэспубліка Македонія · Румынія · Сан-Марына · Славаччына · Славенія · Сэрбія · Турцыя¹ · Украіна · Фінляндыя · Францыя · Харватыя · Чарнагорыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Эстонія | ||
| Непрызнаныя: | Абхазія · Косава · Нагорна Карабаская Рэспубліка · Паўднёвая Асэтыя · Паўночны Кіпр · Прыднястроўе · Сілэнд | |
| Залежныя тэрыторыі: | Акратыры і Дэкелія · Аляндзкія выспы · Выспа Мэн · Гернсі · Гібральтар · Ян Маен · Джэрсі · Шпіцбэрген · Фарэрскія выспы | |
| ¹ Часткова знаходзіцца ў Азіі | ||
| Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы (NATO) | |
|---|---|
| Удзельнікі | Баўгарыя • Бэльгія • Вугоршчына • Вялікабрытанія • Гішпанія • Грэцыя • Данія • Злучаныя Штаты Амэрыкі • Ісьляндыя • Італія • Канада • Латвія • Летува • Люксэмбург • Нарвэгія • Нідэрлянды • Нямеччына • Партугалія • Польшча • Румынія • Славаччына • Славенія • Турэччына • Францыя • Чэхія • Эстонія |
| Прынятыя ўдзельнікі | Альбанія • Харватыя |
| Кандыдаты | Рэспубліка Македонія • Украіна • Грузія |
| Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця (АЭСР) | |
|---|---|
| Злучаныя Штаты Амэрыкі · Аўстралія · Аўстрыя · Бэльгія · Вугоршчына · Вялікая Брытанія · Гішпанія · Грэцыя · Данія · Ірляндыя · Ісьляндыя · Італія · Канада · Люксэмбург · Мэксыка · Нарвэгія · Нідэрлянды · Новая Зэляндыя · Нямеччына · Паўднёвая Карэя · Партугалія · Польшча · Славаччына · Турэччына · Фінляндыя · Францыя · Чэхія · Швайцарыя · Швэцыя · Японія · |
